«Стотысячнiкаў» — чатырнаццаць
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу, зараз у Беларусi налiчваецца чатырнаццаць «стотысячнiкаў» — гарадоў, з насельнiцтвам у 100 i болей тысяч чалавек.
У прыватнасцi, згодна з аператыўнымi данымi мiнiстэрства, у пачатку гэтага года насельнiцтва Мiнска складала 1 млн 781 тыс. чалавек, Гомеля — 492 тыс., Магiлёва — 368 тыс., Вiцебска — 352 тыс., Гродна — 319 тыс., Брэста — 301 тыс., Бабруйска — 219 тыс., Баранавiчаў — 168 тыс., Барысава — 150 тыс., Оршы — 140 тыс., Пiнска — 130 тыс., Мазыра — 112 тыс., Наваполацка — 107 тыс., Салiгорска — 101 тыс. чалавек. Дарэчы, адзначаюць у Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу, па стану на 1 студзеня на тэрыторыi Беларусi налiчвалася 9 млн 750,5 тыс. чалавек. Пры гэтым 2 млн 691,5 тыс. грамадзян нашай краiны пражывала ў вёсках i 7 млн 59 тыс. — у гарадах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу, зараз у Беларусi налiчваецца чатырнаццаць «стотысячнiкаў» — гарадоў, з насел |
|