Прэзiдэнт накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам II Сабору славянскiх народаў Беларусi, Расii i Украiны
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам II Сабору славянскiх народаў Беларусi, Расii i Украiны, якi адкрыўся ў Мiнску.
У прывiтаннi, у прыватнасцi, гаворыцца: «Славянскi рух сёння асаблiва запатрабаваны, ён мае магутны патэнцыял развiцця, таму што карыстаецца вельмi шырокай грамадскай падтрымкай. Перакананы, узаемнае прыцягненне нашых народаў мацнейшае за настойлiвыя спробы сiл, якiя жадаюць парадзiць недавер памiж братамi-славянамi. Нiкому не ўдасца процiпаставiць нас адзiн аднаму, укараняючы ў душах людзей вузканацыянальны эгаiзм. Наша сiла ў аб’яднаннi. Толькi разам мы зможам процiстаяць знешнiм выклiкам, захаваць самабытнасць i прывабны славянскi характар. Паглыбленне iнтэграцыi нашых дзяржаў, iмкненне надаць дынамiзм гэтаму працэсу — правiльны шлях да будучага працвiтання». Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам II Сабору славянскiх н |
|