Зацверджана дзяржпраграма «Чыстая вада» на 2006—2010 гады
Прэзiдэнт Беларусi ўказам № 208 ад 10 красавiка зацвердзiў Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнню i водаадвядзенню «Чыстая вада» на 2006—2010 гады.
Рэалiзацыя мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы будзе садзейнiчаць павышэнню якасцi пiтной вады, што падаецца спажыўцам, паляпшэнню аховы падземных i паверхневых крынiц пiтнога водазабеспячэння, сiстэмы ўлiку i кантролю выкарыстання вады i, у канчатковым вынiку, вырашэнню важнейшых сацыяльных задач — забеспячэння насельнiцтва якаснай пiтной вадой i стварэння спрыяльных умоў пражывання. Шэраг мерапрыемстваў праграмы накiраваны на вырашэнне пытанняў водазабеспячэння ў аграгарадках, што ствараюцца, а таксама ў сельскiх населеных пунктах Мiнскай вобласцi, што трапiлi ў зону ўплыву водазабораў, якiя забяспечваюць патрэбнасцi горада Мiнска. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi ўказам № 208 ад 10 красавiка зацвердзiў Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнню i водаадвядзенню «Чыстая вада» на 2006—2010 гады |
|