21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi лiквiдуюцца залiшнiя бюракратычныя працэдуры пры рэгiстрацыi i лiквiдацыi арганiзацый

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi 10 красавiка выдаў дэкрэт № 6, якiм унёс дапаўненнi i змяненнi ў Палажэнне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спыненнi дзейнасцi) суб’ектаў гаспадарання, зацверджанае дэкрэтам № 11 ад 16 сакавiка 1999 года.

Дакумент накiраваны на далейшую абарону правоў грамадзян i арганiзацый у мэтах устаранення залiшнiх бюракратычных працэдур, прадухiлення правапарушэнняў, а таксама забяспечвае вырашэнне iншых пытанняў пры рэгiстрацыi i лiквiдацыi суб’ектаў гаспадарання.

Дапаўненнi i змяненнi, што ўносяцца дэкрэтам у парадак дзяржаўнай рэгiстрацыi суб’ектаў гаспадарання, ствараюць больш спрыяльныя ўмовы для развiцця бiзнэсу. Напрыклад, для раней створанай у Беларусi юрыдычнай асобы, якая выступае, у сваю чаргу, у якасцi заснавальнiка (удзельнiка) iншай арганiзацыi, лiквiдуецца абавязак прадстаўляць у рэгiструючы орган натарыяльна засведчаныя копii сваiх устаноўчых дакументаў i пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi, што пацвярджаюць дзяржаўную рэгiстрацыю заснавальнiка (удзельнiка). Пры неабходнасцi адпаведнымi дакументамi рэгiструючыя органы будуць абменьвацца самастойна.

На рэгiструючы орган таксама ўскладаюцца абавязкi выдаваць разам з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгiстрацыi дазвол на права вырабу пячацяў i дакументы, што пацвярджаюць пастаноўку на ўлiк у падатковых органах, органах дзяржаўнай статыстыкi, органах Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, а таксама ў арганiзацыях, што ажыццяўляюць абавязковае страхаванне. Гэтыя падыходы забяспечваюць рэалiзацыю прынцыпу «аднаго акна» ў сiстэме дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

Адначасова прапануецца з мэтай дэбюракратызацыi скарацiць тэрмiн дзяржаўнай рэгiстрацыi да дваццацi дзён, выключыўшы магчымасць прадаўжэння гэтага тэрмiну. Забараняецца пры ажыццяўленнi дзяржаўнай рэгiстрацыi спагнанне iншых плацяжоў, акрамя рэгiстрацыйнага збору i дзяржаўнай пошлiны за выдачу пасведчання кiраўнiка камерцыйнай (некамерцыйнай) арганiзацыi. Гэта ўзмацняе гарантыi ад неабгрунтаваных пабораў у выглядзе шматлiкiх дадатковых плацяжоў, уключаючы плату за ўзгадненне назвы ствараемай арганiзацыi.

На рэгiструючыя органы ўскладаецца абавязак ажыццяўляць праверку ўстаноўчых дакументаў на прадмет iх адпаведнасцi заканадаўству, а таксама прадастаўляецца права да выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi адмяняць рашэнне аб яго выдачы пры ўстанаўленнi недакладнасцi прадстаўленых даных. Пералiк падстаў лiквiдацыi камерцыйных арганiзацый па рашэнню рэгiструючага органа дапоўнены новымi падставамi. Гэта сiстэматычнае грубае парушэнне заканадаўства аб працы, аплата працы работнiкаў на працягу трох месяцаў у памеры нiжэйшым за мiнiмальную заработную плату, устаноўленую заканадаўствам.

Дэкрэт замацоўвае норму аб неабходнасцi перадачы на захаванне ў дзяржаўны архiў першасных дакументаў аб стажы i заработку асоб, якiя працуюць па найму, да выключэння суб’ектаў гаспадарання з Адзiнага дзяржаўнага рэгiстра юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што забяспечвае абарону пенсiённых правоў грамадзян. Дэкрэт уступае ў сiлу з 1 чэрвеня 2006 года.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 10 красавiка выдаў дэкрэт № 6, якiм унёс дапаўненнi i змяненнi ў Палажэнне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спыненнi дзейнас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика