21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прайдзiсвет выкарыстоўваў сусветнавядомы «брэнд»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Будзьце пiльнымi!

Агульнавядома, што лiтаральна ўсе постсавецкiя краiны адчуваюць вострую патрэбу ў iнвестыцыях. Гэта i спрабуюць скарыстаць у сваiх злачынных мэтах усюдыісныя нашчадкi Астапа Бендэра.

Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС нашай краiны, нядаўна ў Нацыянальнае бюро Iнтэрпола Беларусi прыйшло паведамленне ад украiнскiх калег. У гэтым «пасланнi» адзначаецца, што ў поле зроку праваахоўных органаў суседняй дзяржавы трапiў грамадзянiн Германii Джозеф Лукамовiч. Ён падазраецца ў фiнансавых аферах i ўкраiнскiя следчыя цяпер спрабуюць знайсцi махiнатара, а заадно i папярэдзiць беларускiх калег.

А схема, па якой дзейнiчаў махляр, даволi простая, заснаваная не толькi на даверы, але i на неадукаванасцi многiх чыноўнiкаў. Джозеф Лукамовiч нарадзiўся ў Расii i, вiдавочна, добра ведае псiхалогiю чыноўнiкаў постсавецкiх дзяржаў.

Прайдзiсвет «узяў на ўзбраенне» сусветнавядомы «брэнд» — Арганiзацыю Аб’яднаных Нацый. I гэта не дзiўна. ААН мае бездакорную рэпутацыю салiднай установы. Таму махляр прыдумаў сабе пасаду прадстаўнiка Арганiзацыi па мiжнароднаму i фiнансаваму кантролю ў краiнах Балтыi i Беларусi, якая нiбыта ўваходзiць у структуру ААН i мае штаб-кватэру ў Люксембургу. Насамрэч, нi офiса ў Люксембургу, нi ўвогуле такога падраздзялення ў Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый не iснуе. Тым не менш махляр на поўным сур’ёзе вёў перамовы з украiнскiмi чыноўнiкамi. Ён звярнуўся ў Дэпартамент фiнансаў Кiева з прапановай аб аказаннi пасрэднiцкiх паслуг у рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў па лiнii ААН. Прайдзiсвет абяцаў мэрыi дапамогу (вядома ж, за пэўны «ганарар» ) у атрыманнi iнвестыцый на суму 10 мiльярдаў долараў. Цi ўдалося Джозефу Лукамовiчу здзейснiць сваю аферу, супрацоўнiкi праваахоўных органаў Украiны не паведамляюць.

Па ўсiм вiдаць, гэта не першая спроба Джозефа Лукамовiча выкарыстаць Арганiзацыю Аб’яднаных Нацый у сваiх злачынных мэтах. Прынамсi, яшчэ ў лiстападзе 2003 года чалавек з такiм iмем i прозвiшчам спрабаваў здзейснiць аналагiчную фiнансавую аферу ў Татарстане. Аднак i тады яму ўдалося выйсцi сухiм з вады.

Увогуле, як падкрэслiлi ў МУС Беларусi, апошнiм часам на тэрыторыi СНД усё часцей фiксуюцца правапарушэннi, звязаныя менавiта з прадастаўленнем замежных iнвестыцый. За пэўную, нярэдка «кругленькую» ( звычайна такiя дабрадзеi тлумачаць звышдаверлiвым чыноўнiкам, што неабходна яшчэ аплацiць i афармленне фiнансавых дакументаў ), суму грошай, махляры прапануюць свае паслугi ў станоўчым вырашэннi праблемы з рэалiзацыяй iнвестыцыйных праектаў.

Таму Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi рэкамендуе дзяржаўным i камерцыйным установам краiны быць вельмi асцярожнымi i абачлiвымi пры заключэннi iнвестыцыйных дагавораў. Дарэчы, не выключана, што Джозеф Лукамовiч паспрабуе «правярнуць» свае фiнансавыя махiнацыi i ў Беларусi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульнавядома, што лiтаральна ўсе постсавецкiя краiны адчуваюць вострую патрэбу ў iнвестыцыях. Гэта i спрабуюць скарыстаць у сваiх злачынных мэтах усю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика