21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ТАПIЛIН: «Развiццё малога прадпрымальнiцтва атрымала рэальную дзяржаўную падтрымку»

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Пытаннi, якiя датычацца ўдасканалення айчыннага заканадаўства ў сферы малога прадпрымальнiцтва, былi тэмай прамой лiнii «Звязды» з удзелам намеснiка дырэктара дэпартамента па прадпрымальнiцтву Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi Аляксандра ТАПIЛIНА i намеснiка начальнiка ўпраўлення развiцця прадпрымальнiцтва Мiнэканомiкi Наталлi НIКАЛАЕВАЙ

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 24—26, 29 сакавiка, 8 красавіка.)

— Колькi разоў у месяц цi квартал маюць права праводзiць праверку на аб’ектах малога прадпрымальнiцтва кантралюючыя органы? Якiя менавiта спецыяльнасцi маюць законнае права iстотна «трэсцi» iндывiдуальнага прадпрымальнiка?

Барбара Айзенберг, г. Бабруйск

— Мы не займаемся праверкамi дзейнасцi прадпрымальнiцкiх структур i не маем магчымасцi кантраляваць кантралюючыя органы, напрыклад, падатковыя iнспекцыi. Мы толькi збiраем iнфармацыю i ўносiм прапановы, якiя паступаюць да нас з боку суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва па ўпарадкаванню i спрашчэнню гэтай дзейнасцi. Сёння ў рэспублiцы створаны Савет па каардынацыi кантралюючай дзейнасцi адпаведных органаў, што правяраюць прадпрымальнiцкiя структуры, якi ўзначальвае старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Анатоль Тозiк. Названы савет разглядае прапановы па ўпарадкаванню кантрольнай дзейнасцi. Зараз прыняты рашэннi ў гэтай сферы, з чым згадзiўся i кiраўнiк дзяржавы, згодна з якiмi праверкi павiнны праводзiцца не часцей як адзiн раз у год. Сёння планавыя i няпланавыя праверкi павiнны праводзiцца комплексна з iншымi службамi раз у год. Калi праверкi адбываюцца часцей, напрыклад, адзiн раз у месяц — правярае падатковая iнспекцыя, праз два тыднi да прадпрымальнiка завiтала пажарная служба, крыху пазней — участковы i санэпiдэмслужба, то суб’ект малога прадпрымальнiцтва можа агучыць гэтыя факты вызначанаму савету Камiтэта дзяржаўнага кантролю РБ.

— Калi сёлета ўрад краiны распрацаваў i прыняў праграму дзяржаўнай падтрымкi малога прадпрымальнiцтва, то было б мэтазгодным стварыць некалькi фiнансавых устаноў, якiя займалiся б крэдытаваннем суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва на прывабных для прадпрымальнiкаў умовах. Цi плануецца стварыць такую структуру?

Уладзiмiр Бярэзiн, г. Мiнск

— Зараз спецыялiстамi Нацыянальнага банка i экспертамi Камiтэта эканомiкi разглядаецца iдэя стварэння спецыялiзаванага банка па мiкракрэдытаванню. На жаль, не ўсё так проста развiваецца ў гэтым накiрунку. Зараз пакуль няма рэальных iнвестараў, гатовых удзельнiчаць у стварэннi такога банка.

Карэспандэнт «Звязды»:

— Часам рэгiянальныя чыноўнiкi розных узроўняў не зусiм станоўча ставяцца да развiцця малога прадпрымальнiцтва, а месцамi i ўвогуле мала што ведаюць аб рэальным становiшчы спраў у гэтым сектары эканомiкi. Праграма дзяржаўнай падтрымкi малога прадпрымальнiцтва сёлета ўлiчвае гэты момант?

— У рамках сёлетняй праграмы дзяржаўнай падтрымкi малога прадпрынiмальнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь на 2006 год будзе праведзена падрыхтоўка i выданне iнфармацыйна-статыстычнага бюлетэня «Малое прадпрымальнiцтва ў 2005 годзе». Галоўным чынам у гэтым бюлетэнi будуць знаходзiцца аналiтычныя матэрыялы аб развiццi малога прадпрымальнiцтва, матэрыялы аб дзяржаўнай падтрымцы i iнфраструктуры па развiццю малога прадпрымальнiцтва i iншыя. Бюлетэнь распаўсюдзяць сярод структур рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых распарадчых i выканаўчых органаў; у сiстэме кiравання краiн — удзельнiц СНД, Саюзнай дзяржавы, некамерцыйных арганiзацый прадпрымальнiкаў i па лiнii мiжнародных арганiзацый.

Сёлета плануецца стварыць Беларускi iнфармацыйны партал па прадпрымальнiцтву з магчымасцю яго наступнай iнтэграцыi ў мiжнародную iнфармацыйную сетку. Праграмай таксама запланавана вырабiць i распаўсюдзiць кампакт-дыскi «Прадпрымальнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь». На кампакт-дыску плануецца размясцiць iнфармацыю аб нарматыўных прававых актах, структуры i функцыях органаў дзяржаўнага кiравання, якiя ажыццяўляюць дзяржаўную палiтыку ў гэтай сферы эканомiкi; статыстычную iнфармацыю аб стане развiцця малога прадпрымальнiцтва; аб мiжнародным супрацоўнiцтве ў сферы малога прадпрымальнiцтва i iншае. Iнфармацыя на кампакт-дыску будзе фармiравацца на рускай i англiйскай мовах.

Гэтыя кампакт-дыскi плануецца выкарыстоўваць у якасцi прэзентаў пры вiзiтах кiраўнiкоў Мiнiстэрства эканомiкi РБ, Мiнiстэрства замежных спраў i iншых органаў дзяржаўнага кiравання ў iншыя краiны i пры прыёме замежных дэлегацый.

Распаўсюджванне кампакт-дыскаў i стварэнне Iнтэрнэт-партала па прадпрымальнiцтву паспрыяе павышэнню iмiджу недзяржаўнага сектара эканомiкi нашай краiны, прыцягванню замежных iнвестыцый, прасоўванню прадукцыi на замежныя рынкi i размяшчэнню заказаў беларускiх таваравытворцаў. Функцыянаванне Iнтэрнэт-партала, у прыватнасцi, значна знiзiць фiнансавыя i часовыя затраты на iнфармацыйны абмен памiж прадпрымальнiкамi i рознымi суб’ектамi гаспадарання за мяжой.

— Вас турбуе iндывiдуальны прадпрымальнiк з Вiцебска. Я купляю тавар у Расii, а жонка потым прадае. Зараз плачу адзiны падатак у двайным памеры. У газетах журналiсты паведамляюць, што летам падаткi для такiх, як я, знiзяцца, а вось калегi нашы кажуць, што з пачатку 2007 года iндывiдуальных прадпрымальнiкаў прымусова зробяць юрыдычнымi асобамi i адпаведна ў нас павялiчацца памеры падаткаў. Гэта праўда? I ўвогуле, што будзе ў нас з падаткамi?

Сяргей Зайчанка, г. Вiцебск.

— Адразу падкрэслю той факт, што ўсё, што датычыцца падаткаў i аб’ектаў падаткаабкладання, з’яўляецца кампетэнцыяй Мiнiстэрства фiнансаў i Мiнiстэрства па падатках i зборах. Мы можам толькi ўносiць свае прапановы ў частцы неабходнасцi знiжэння падатковай нагрузкi, у тым лiку i з улiкам грамадскай думкi, па зваротах iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, юрыдычных асоб i г.д. Паводле iнфармацыi, якой мы валодаем, Падатковы кодэкс РБ, Асаблiвая частка якога зараз рыхтуецца Мiнiстэрствам фiнансаў, прадугледжвае цэлы раздзел, дзе вызначаюцца iншыя ўмовы падаткаабкладання для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва.

— А iншыя — гэта ў бок павелiчэння?

— Не, у бок змяншэння нагрузкi.

— Калi пачне дзейнiчаць гэты раздзел?

— Сёння я не гатовы адказаць на гэтае пытанне. Зараз не ведаю, калi гэта частка Падатковага кодэкса будзе разглядацца парламентам i потым прынята. З гэтым пытаннем лепш звярнуцца да экспертаў Мiнiстэрства фiнансаў, дзе вам адкажуць больш падрабязна, магчыма нават у пiсьмовай форме. Зараз падрыхтаваны праект Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзе прадугледжваецца спрошчаны парадак падаткаабкладання, у тым лiку i па знiжэнню падатковай нагрузкi. Гэта робiцца дзеля таго, каб у той час, пакуль разглядаецца праект асабiстага раздзелу Падатковага кодэкса (заканадаўчыя акты маюць вызначаную працэдуру разгляду, што займае пэўны час) магчыма было больш аператыўна вырашаць гэтыя пытаннi на ўзроўнi нарматыўна-прававых актаў кiраўнiка дзяржавы.

— А цi праўда, што нас зробяць юрыдычнымi асобамi?

— Прыкладна месяц таму была прэс-канферэнцыя, дзе гэтыя пытаннi падымаў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур i дырэктар нашага дэпартамента Аляксандр Лiхачэўскi. На думку гэтых кiраўнiкоў, сёння сапраўды дзяржавай у якасцi прыярытэту разглядаецца развiццё i падтрымка прадпрымальнiцтва ў сферы аказання паслуг, а таксама вытворчай i iнавацыйнай сферах. Вiдавочна, што ў гэтых выпадках будзе стымулявацца пераход iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у ранг юрыдычных асоб. Аднак нiхто не збiраецца ў адмiнiстрацыйным парадку цi iншымi мерамi прымусiць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў пераходзiць пад эгiду юрыдычнай асобы. Размова iдзе аб тым, што трэба стварыць менавiта такiя эканамiчныя ўмовы, каб рэгiстрацыя i дзейнасць у якасцi юрыдычнай асобы была больш выгадна для прыватнiка, чым заставацца iндывiдуальным прадпрымальнiкам. Гэта павiнны быць плюсы па падатках, або па доступу да фiнансавых рэсурсаў, магчымасць мець памяшканне i маёмасць.

— Мой бацька займаецца прыватнай справай у Ганцавiчах. Часам на сяле бiзнэс весцi даволi рызыкоўна. Адкажыце, цi прадугледжваецца праграмай падтрымкi прадпрымальнiцтва нейкая дапамога вясковым прыватнiкам цi фермерам у выпадках прыродных катаклiзмаў? Цi магчыма па лiнii дзяржпадтрымкi атрымаць субсiдыю або паўторны адносна льготны крэдыт, калi раней быў узяты крэдыт для развядзення саду, якi замёрз гэтай зiмой? Дадатковыя грошы трэба, каб дасадзiць сад на месцы загiнуўшых дрэў.

Iрына М., г. Мiнск

— Пытанне цiкавае. Аднак спачатку растлумачу, па якiх накiрунках праграмай падтрымкi малога прадпрымальнiцтва, што датычыцца сельскай гаспадаркi, прадугледжана выдзяленне сродкаў. З рэспублiканскага бюджэту фiнансуюцца мерапрыемствы больш стратэгiчнага i перспектыўнага накiрунку. Для сельскай гаспадаркi мы плануем стварыць сетку цэнтраў падтрымкi вясковага малога прадпрымальнiцтва. Гэтыя цэнтры i суб’екты iнфраструктуры павiнны будуць аказваць кансультацыйную падтрымку, iнфармацыйную, па лiнii навучальных семiнараў карыстання офiснай i камп’ютарнай тэхнiкай. Паслугi ў такiх цэнтрах будуць аказвацца тым грамадзянам, якiя маюць намер зарэгiстравацца ў якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Зараз такi пiлотны цэнтр створаны толькi ў Мiнскай вобласцi ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна. Мы плануем, што вопыт яго дзейнасцi пасля папярэдняга аналiзу будзе распаўсюджаны i на iншыя вобласцi. Па праграме падтрымкi малога прадпрымальнiцтва прадугледжаны сродкi з боку мясцовых бюджэтаў. Дзе жыве ваш бацька?

— Сад знаходзiцца ў Брэсцкай вобласцi.

— Яму трэба звярнуцца ў Брэсцкi аблвыканкам ва ўпраўленне прадпрымальнiцтва i ўдакладнiць, якiя праекты i на якiх умовах яны сёлета фiнансуюць. Паводле iнфармацыi, якой я валодаю, праектаў, што датычацца набыцця новых саджанцаў, яны пакуль не фiнансавалi. Але прынцыпова гэты накiрунак не супярэчыць задачам i патрабаванням фiнансавання праектаў, якiя ў iх ёсць. Фiнансаванне вашага накiрунку практычна магчымае.

— Цi магчыма ў выпадках вядзення разыковага напрамку па лiнii сельскай гаспадаркi атрымаць дзяржаўную субсiдыю або крэдытныя рэсурсы з недзяржаўных фондаў?

Алена Бакас, г. Маладзечна

— Многiя банкi ажыццяўляюць фiнансаванне цiкавых прыватных праектаў. Умовы ў банкаў розныя. Што датычыцца субсiдый, калi маюцца на ўвазе зваротныя фiнансавыя сродкi без спагнання працэнтаў за iх карыстанне, то такая форма дзяржаўнай падтрымкi ажыццяўляецца дзяржаўнымi цэнтрамi занятасцi насельнiцтва. На пытаннi, на якiх умовах i на якi тэрмiн даюцца субсiдыi, лепш атрымаць адказы ў мясцовых цэнтрах занятасцi. Я ведаю ў гэтым выпадку толькi адно патрабаванне: фiнансаванне даецца прадпрымальнiку пад стварэнне новых працоўных месцаў. Кожнае новае працоўнае месца паўплывае на канчатковы памер субсiдыi.

— Мой брат з’яўляецца прыватным прадпрымальнiкам у адным з раённых цэнтраў Вiцебскай вобласцi. Ён гандлюе прадуктамi харчавання на рынку. Прадукты папярэдне набывае на аптовым рынку ў Ждановiчах. Цi мае ён магчымасць для пашырэння свайго бiзнэсу атрымаць iльготны крэдыт? Што гэта будуць за ўмовы i ў якiх выпадках яму могуць адмовiць у выдачы крэдытных сродкаў?

Брат збiраецца паставiць асобны ларок цi невялiкi летнi магазiнчык.

Святлана Ламака, г. Мiнск

— Камерцыйныя банкi Беларусi крэдытуюць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў на агульнай падставе пры наяўнасцi залогу. Зараз значна спрошчаны парадак атрымання крэдытаў iндывiдуальным прадпрымальнiкам нават да такога пункта, згодна з якiм клiент можа атрымлiваць грашовыя сродкi ў наяўным выглядзе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi, якiя датычацца ўдасканалення айчыннага заканадаўства ў сферы малога прадпрымальнiцтва, былi тэмай прамой лiнii «Звязды» з удзелам намеснiка д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика