21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У абход пунктаў пропуску

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

па прасёлачнай дарозе ноччу вёў ЗIЛ-131 адзiн вадзiцель. I не ведаў, што яго ўжо чакалi, як нам паведамiла служба iнфармацыi ўпраўлення КДБ РБ па Гомельскай вобласцi, работнiкi гэтай арганiзацыi. Шафёр «ударыў па газах», ды ўцячы яму не ўдалося. Ён быў затрыманы каля адной з вёсак Чачэрскага раёна. Перавозiмы iм тавар, як аказалася потым, — 11 тысяч лiтраў прадукцыi, якая ўтрымлiвае спiрт. Кошт яе — 77 мiльёнаў рублёў.

Дарэчы, гэты аўтамабiль ужо ў другi раз трапляе ў такi «пераплёт». Раней на iм гэтак жа з Расii перавозiлi вадкасць з экзатычнай назвай «Мазаiка», у якой 98,6 працэнта этылавага спiрту. Гэты кампанент, па заключэнню спецыялiстаў, назапашваецца ў арганiзме чалавека i аказвае на яго вельмi шкоднае ўздзеянне.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

«Свiнячая» справа

Невядомы ноччу пагаспадарыў у боксе вытворчага ўчастка аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў Iванаўскага раёна: у вынiку таварыства не далiчылася 16 парасят.

Праваахоўнiкi, якiм аб здарэннi паведамiў дырэктар ААТ, адшукалi зламыснiка i затрымалi. Як высветлiлася, парасят выкраў 54-гадовы жыхар Iванава.

А вось Пiнскай мiжраённай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету каля вёскi Моладава Iванаўскага раёна быў затрыманы жыхар вёскi Матыль. Мужчына ноччу з дапамогай сеткi здабыў у рацэ Ясельда 21 шчупака, 6 ляшчоў, 3 язi i 2 карасi на суму 2 мiльёны 377 тысяч рублёў.

Разжылiся... бутэлькай алею

Узброеныя нажнiцамi двое рабаўнiкоў уварвалiся ў дом вясковай пенсiянеркi i тэрарызавалi няшчасную, патрабуючы грошы.

Па дапамогу ў Вiцебскi РАУС звярнулася 68-гадовая жыхарка вёскi Баронiкi, якая патлумачыла, што ў яе жыллё а палове чацвёртай ночы пранiклi злачынцы. Узламаўшы дзверы хаты, нахабнiкi накiнулiся на пенсiянерку i, пагражаючы нажнiцамi, паспрабавалi разжыцца. Аднак выбiць грошы ў сваёй ахвяры iм не ўдалося, i, прыхапiўшы з сабой... бутэльку алею, яны знiклi. Праваахоўнiкi хутка затрымалi дробязных зладзеяў, якiмi аказалiся двое раней судзiмых вiцялян.

Iгар ГРЫШЫН.

Наркагандляры трапiлi на нары

Да 6 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны двое жыхароў беларускай сталiцы, якiя займалiся перавозкай i збытам псiхатропных рэчываў.

Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе ўпраўлення КДБ па Мiнску i сталiчнай вобласцi, чэкiсты напачатку выйшлi на след наркакур’ера. Злачынцу затрымалi, калi ён забiраў у нiчога не падазраваўшага праваднiка цягнiка «Брэст — Мiнск» пасылку. У ёй аказаўся амфетамiн. Праз некаторы час быў арыштаваны i збытчык наркотыкаў. Суд прызначыў абодвум злачынцам аднолькавыя тэрмiны пазбаўлення волi.

«Сляпы» махляр

На якiя толькi парушэннi закона не iдуць нашы суграмадзяне, каб праехаць праз мяжу без чаргi. Зазвычай гэтую праблему спрабуюць вырашыць шляхам подкупу памежнiкаў. Аднак «хабарны механiзм» апошнiм часам вельмi часта не спрацоўвае, беларускiя пагранiчнiкi не прадаюцца. Таму грамадзянiн Р., жыхар Гродзенскай вобласцi, вынайшаў iншы спосаб пазачарговага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Ён падрабiў пасведчанне iнвалiда па зроку i накiраванне на амбулаторнае лячэнне ў адзiн з польскiх шпiталяў. На падставе гэтых дакументаў илжэ-iнвалiд амаль цэлы год наведваў Польшчу не трацячы часу, сiл i нерваў у доўгiх чэргах. Але нядаўна «фальшывага» iнвалiда вывелi на чыстую ваду. Супраць яго ўзбуджана крымiнальная справа за падробку дакументаў. Можа так здарыцца, што гэтаму грамадзянiну, якi не хацеў стаяць у чарзе, давядзецца пасядзець за кратамi.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
па прасёлачнай дарозе ноччу вёў ЗIЛ-131 адзiн вадзiцель. I не ведаў, што яго ўжо чакалi, як нам паведамiла служба iнфармацыi ўпраўлення КДБ РБ па Гоме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика