У сталiцы — «Футравы бум»!
Iнга МIНДАЛЁВА
НАВIНЫ ФЭШН-IНДУСТРЫI Дызайнеры, як вядома, працуюць на апярэджанне. Мы толькi паспелi паздымаць шубы з дублёнкамi i ў чаканнi летнiх адпускоў пачалi прыглядацца да купальнiкаў i плавак, а мадэльеры ўжо гатовы прадэманстраваць нам свежыя футравыя ўборы, якiя будуць актуальныя ў сезоне «Восень-зiма 2006–2007». Усiм, каго цiкавяць навiнкi айчыннай фэшн-iндустрыi, раiм 12 красавiка наведаць сталiчны «Цэнтр моды», дзе ў межах Тыдня моды пройдзе фестываль «Футравы бум».Тут будуць прадстаўлены сучасныя рашэннi ў дызайне жаночага i мужчынскага адзення, модныя накiрункi ў скураной галантарэi i аксесуарах. Удзел у фестывалi возьмуць прафесiйныя мадэльеры, дызайнеры i творчыя калектывы беларускiх прадпрыемстваў, у тым лiку «Элема», Вiцебскi футравы камбiнат, «Белфа» (Жлобiн), «Вяснянка» (Магiлёў), «Цэнтр моды» (Мiнск) i iнш., усяго 18 удзельнiкаў, якiя прадставяць аўтарскiя калекцыi адзення, абутку, сумак i галаўных убораў з футра. На фестывалi будзе працаваць Савет прафесiяналаў, у склад якога ўвайшлi вядучыя дызайнеры краiны, прадстаўнiкi СМI, канцэрна «Беллегпрам», мiнiстэрстваў культуры i гандлю. Савет вылучыць лепшых па шасцi аб’яўленых намiнацыях: «У авангардзе моды» (самая модная аўтарская калекцыя), «Вялiкiя надзеi» (новае дызайнерскае iмя сярод мастакоў-мадэльераў), «Пяшчотны ўзрост» (лепшая дзiцячая калекцыя), «Новае гучанне» (лепшая камерцыйная калекцыя), «Зялёныя» наступаюць» (лепшая калекцыя са штучнага футра), «Дробязi жыцця» (лепшая калекцыя дапаўненняў i аксесуараў з футра — абутак, галаўныя ўборы, сумкi) i «Каралева футра». Падвядзенне вынiкаў i ўрачыстая цырымонiя ўзнагароджання запланавана на вечар таго ж дня. Усе ўдзельнiкi фестывалю атрымаюць дыпломы, пераможцы — каштоўныя прызы, а наведвальнiкi — станоўчыя эмоцыi ад дотыку да свету фэшн-iндустрыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дызайнеры, як вядома, працуюць на апярэджанне. Мы толькi паспелi паздымаць шубы з дублёнкамi i ў чаканнi летнiх адпускоў пачалi прыглядацца да купальн |
|