Арыенцiры — Лондан, Парыж, Прага
Абнародавана «Праграма развiцця турызму ў горадзе Мiнску на 2006—2010 гады», зацверджаная рашэннем 24-й сесii Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў. У дакуменце, у прыватнасцi, адзначаецца, што турызм мае для беларускай сталiцы вялiзнае значэнне з прычыны цэлага шэрагу геапалiтычных i сацыяльна-эканамiчных абставiнаў. Агульнавядомы факт: любы горад, якi з’яўляецца папулярным турыстычным напрамкам, працвiтае. У 2003 годзе, напрыклад, у Лондане пабывала амаль 27 мiльёнаў гасцей, у Парыжы — 14, Рыме — 5,9, Вене — 3,7, Санкт-Пецярбургу — 3,5, Празе — 2,4 мiльёна. У Мiнску ў 2004 годзе пабывала крыху больш за 46 тысяч iнтурыстаў. На першы погляд, няшмат, але гэта на 57 працэнтаў больш, чым у 2000 годзе. Тэндэнцыю гэту трэба захоўваць i развiваць. Праграма прадугледжвае развiццё гасцiнiчнай iнфраструктуры, фармiраванне гарадскога турыстычнага прадукту.
Вiктар КУШНАРОЎ, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абнародавана «Праграма развiцця турызму ў горадзе Мiнску на 2006—2010 гады», зацверджаная рашэннем 24-й сесii Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў |
|