21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь i «Франсабанк» маюць намер развiваць узаемавыгаднае iнвестыцыйнае супрацоўнiцтва

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зацiкаўленасць ва ўзаемавыгадным супрацоўнiцтве была выказана ў ходзе праведзенай 11 красавiка сустрэчы прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi i старшынi Усеагульнага саюза гандлёвых, прамысловых i сельскагаспадарчых палат арабскiх краiн, прэзiдэнта банкаўскай групы «Франсабанк» Аднана Касара.

Госць з Лiвана падкрэслiў, што Беларусь з’яўляецца краiнай, у эканомiку якой можна iнвесцiраваць грошы з улiкам палiтычнай i эканамiчнай стабiльнасцi.

«Цяпер у рэгiёне Блiзкага Усходу акумулiравалiся даволi вялiкiя грошы з-за вельмi высокай цаны на нафту. Гэтыя сродкi можна iнвесцiраваць у краiны i рэгiёны, дзе iснуе палiтычная i эканамiчная стабiльнасць. На самай справе не так шмат месцаў, дзе адзначаецца такая стабiльнасць», — заявiў Аднан Касар. Паводле яго пераканання, Беларусь менавiта такая дзяржава, што стабiльна развiваецца.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час свайго вiзiту ў 2005 годзе ў Лiван прапанаваў Аднану Касару пабываць у Беларусi, вывучыць сiтуацыю тут i пасля гэтага, у выпадку спрыяльных вывадаў, прыняць рашэнне аб укладаннi сродкаў у эканомiку нашай краiны.

Кiраўнiк «Франсабанка» двойчы наведваў нашу рэспублiку, застаўся задаволены ўбачаным i выказаўся за супрацоўнiцтва з Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка вiтаў рашэнне бiзнэсмена.

«Цiкавым для Беларусi з’яўляецца такi напрамак супрацоўнiцтва, як аб’яднанне намаганняў дзяржавы i багатых замежных iнвестараў для ажыццяўлення сумесных праектаў у трэцiх краiнах», — заявiў у ходзе сустрэчы прэзiдэнт. Замежны госць падтрымаў гэту прапанову.

Бакi абмеркавалi розныя аспекты двухбаковага супрацоўнiцтва, пытаннi прыцягнення iнвестыцый банкаўскай групы «Франсабанк» у эканомiку Беларусi i рэалiзацыi iншых сумесных праектаў.

Закрануўшы нядаўнiя прэзiдэнцкiя выбары ў нашай краiне, Аднан Касар адзначыў: «Для нас надзвычай важныя вынiкi праведзеных выбараў. Яны паказалi рашучасць народа Беларусi адстойваць стабiльнасць у сваёй краiне. Гэта добры адказ тым, у каго былi нейкiя сумненнi i пытаннi наконт выбараў».

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зацiкаўленасць ва ўзаемавыгадным супрацоўнiцтве была выказана ў ходзе праведзенай 11 красавiка сустрэчы прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi i ста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика