21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да канца года «БелКА» выйдзе ў космас

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

12 КРАСАВIКА — ДЗЕНЬ КАСМАНАЎТЫКI

Пра гэта паведамiў журналiстам генеральны дырэктар Аб’яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi Нацыянальнай акадэмii навук Сяргей Абламейка.

У сусветнай практыцы на стварэнне касмiчнага апарата падобнага ўзроўню затрач-ваецца 4—5 гадоў. Спадарожнiк «БелКА» з’явiўся ўсяго праз 2,5 года з моманту старту праекта. Зараз лётны ўзор праходзiць iспыты, каб выявiць усе недапрацоўкi i верагодныя непаладкi. Работы над апаратам выйшлi на завяршаючую стадыю.

— У мiжнароднай практыцы пры выкананнi поўнага цыкла тыднёвых iспытаў «вылоўлiваецца» да 90—95 працэнтаў магчымых няспраўнасцяў, — адзначыў дырэктар унiтарнага прадпрыемства «Геаiнфармацыйныя сiстэмы» Сяргей Залаты. — Фактычна на непрыемнасцi ў космасе застаецца невялiкая доля, што i дазваляе гаварыць аб дастатковай надзейнасцi i «жывучасцi» касмiчнай тэхнiкi.

Вага спадарожнiка «БелКА» — 750 кiлаграмаў. Паласа агляду — 880 кiламетраў. Запуск пройдзе з касмадрома «Байканур». Дакладную дату спецыялiсты пакуль не называюць.

Без наземных сiстэм дэшыфроўкi i аналiзу атрыманых даных спадарожнiк прыносiў бы мала карысцi. Таму паралельна з «БелКАй» ствараўся i наземны сегмент Беларускай касмiчнай сiстэмы дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, якi павiнен апрацоўваць касмiчную iнфармацыю i даносiць яе да спажыўца. «Ужо i сёння касмiчная iнфармацыя актыўна выкарыстоўваецца ў народнай гаспадарцы для вырашэння шырокага кола пытанняў, — працягваў Сяргей Залаты, — без адпаведнай iнфраструктуры i тэхналогiй апрацоўкi атрыманых даных не было б сэнсу ў самiм спадарожнiку. Найбольш зацiкаўленыя ў атрыманнi касмiчных здымкаў беларускiя мiнiстэрствы i ведамствы сёння маюць падключэнне да цэнтра прыёму ў Акадэмii навук высокахуткаснымi оптыкавалаконнымi каналамi (гэта Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii, Мiнiстэрства лясной гаспадаркi, Белгiдрамет i iнш.). З часам iх пералiк будзе большы. Не выключаем мы i прадастаўленне даных на камерцыйнай аснове, калi на iх будзе попыт. Сёння ў Акадэмii навук функцыянуюць 3 станцыi прыёму касмiчнай iнфармацыi, самая новая з iх — 9-метровая — спецыяльна зарыентавана на працу з «БелКАй».

Прыкладны кошт беларускага касмiчнага праекта — 12—13 мiльёнаў долараў. У параўнаннi з выдаткаваннямi iншых краiн — грошы сцiплыя. Усе работы праводзiлiся сумесна беларускiмi i расiйскiмi спецыялiстамi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiў журналiстам генеральны дырэктар Аб’яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi Нацыянальнай акадэмii навук Сяргей Абламейка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика