21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто працуе лепш?

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

АДРАСЫ ВОПЫТУ

У Гродзенскiм раёне ацэньваюць работу саветаў дэпутатаў i выканаўчых камiтэтаў ажно па 23 паказчыках.

— Спаборнiцтва памiж iмi праводзiлася i раней, аднак раённы Савет дэпутатаў i райвыканкам вырашылi распрацаваць дакладныя крытэрыi ацэнкi работы па тых цi iншых напрамках, — расказвае старшыня Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў Сцяпан Абухоўскi. — Для гэтага мы вызначылi 23 асноўныя паказчыкi, па кожнаму з якiх адпаведнымi аддзеламi райвыканкама былi распрацаваны «правiлы гульнi».

Да прыкладу, крытэрыi пры падвядзеннi вынiкаў спаборнiцтваў, як цяпер модна казаць, намiнацыi «закуп сельскагаспадарчай прадукцыi ў насельнiцтва» наступныя: пагалоўе кароў, валавы збор малака, закуп малака ад адной каровы i маладняку буйной рагатай жывёлы.

Работа па ахове грамадскага парадку ацэньваецца зыходзячы з узроўню злачыннасцi на 1000 чалавек, злачынстваў на бытавой глебе i з удзелам непаўналетнiх. Акрамя таго, улiчваюцца меры па барацьбе з самагонаварэннем i гандлем спiртнымi напоямi дамашняга вырабу, а таксама праца грамадскiх фармiраванняў — добраахвотных дружын, саветаў прафiлактыкi, падлеткавых клубаў, бацькоўскiх камiтэтаў, камiсiй па барацьбе з п’янствам.

Або дзе лепш клапоцяцца аб санiтарным стане сваiх тэрыторый? Тут аналiзуюцца ўзровень ахопу планава-рэгулярнай сiстэмай санiтарнай ачысткi населеных пунктаў i домаўладанняў, наяўнасць графiка збору i вывазу цвёрдых бытавых адходаў, стан палiгонаў i мiнi-палiгонаў па iх захоўванню, арганiзацыя работы санiтарных камiсiй, санiтарны стан могiлак, забеспячэнне насельнiцтва дабраякаснай пiтной вадой.

Што датычыцца добраўпарадкавання населеных пунктаў, то перавага аддаецца тым, хто ўдзельчае ў раённым, абласным i рэспублiканскiм аглядах-конкурсах, лепш выконвае нарматывы ўдзельнай вагi асветленых вулiц i дарог з удасканаленым пакрыццём...

I так — па кожнай пазiцыi: рацыянальнае выкарыстанне зямель, эфектыўнасць i правiльнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў, арганiзацыя работы па процiпажарнай бяспецы, сацыяльнаму абслугоўванню адзiнокiх людзей, па iнфармаванню насельнiцтва, разгляду зваротаў грамадзян, кантролю за выкананнем рашэнняў, выплаце падаткаў... Не палiчылi другараднымi нават такiя пытаннi, як вядзенне справаводства i стан архiўнай работы.

«Арбiтраж» па кожным з 23 накiрункаў ажыццяўлялi спецыялiсты адпаведных раённых службаў. Вышэйшая ацэнка — 15 балаў, за другое месца — 12, а за апошняе, сёмае — 5 балаў. Можна было стаць пераможцам, дапусцiм, па ахове грамадскага парадку цi культурна-масавай рабоце, але атрымаць самую нiзкую ацэнку па бюджэтнай, падатковай пазiцыях. А значыць, i задумацца, у чым прайграеш калегам, зрабiць высновы на будучыню.

З улiкам колькасцi насельнiцтва i асаблiвасцяў развiцця тэрыторый пры падвядзеннi вынiкаў спаборнiцтва саветы дэпутатаў i выканаўчыя камiтэты раёна былi падзелены на дзве групы, у кожнай з якiх па агульнай суме балаў вызначалiся лаўрэаты з уручэннем пераходных вымпелаў i грашовых прэмiй. Пераможцам — у памеры 30 базавых велiчынь, за другое i трэцяе месцы — адпаведна 25 i 15. Пры гэтым кiраўнiк тэрытарыяльнага органа ўлады прымае рашэнне, каго прэмiяваць i, такiм чынам, ёсць стымул не толькi для ўсяго Савета дэпутатаў i выканаўчага камiтэта, але i для канкрэтных работнiкаў, дзякуючы якiм дасягнуты лепшыя вынiкi па тых цi iншых паказчыках.

Дык вось, у першай групе ўпэўнена перамог Скiдзельскi гарсавет, на другiм i трэцiм месцах — Верцялiшкаўскi i Абухаўскi сельсаветы. У другой групе першынстваваў Падлабенскi сельсавет, апярэдзiўшы Сапоцкiнскi пасялковы i Гожскi сельскi саветы дэпутатаў.

— Напэўна, такое спаборнiцтва сярод мясцовых органаў улады стане традыцыйным? — цiкаўлюся ў Сцяпана Абухоўскага.

— Безумоўна. Але хачу сказаць, што гэта не догма. Прайшоў год, паглядзелi — нешта спраўдзiлася, нешта, бачым, трэба змянiць. Будзем працаваць над удасканаленнем сiстэмы спаборнiцтва. Гэта вельмi важна для ўмацавання аўтарытэту саветаў дэпутатаў i выканаўчых камiтэтаў, стымулявання вынiкаў iх працы, абмену вопытам памiж калегамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскiм раёне ацэньваюць работу саветаў дэпутатаў i выканаўчых камiтэтаў ажно па 23 паказчыках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика