21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ведай сваіх

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Твой Дэпутат у Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання

Брэсцкая вобласць

Пiнская гарадская выбарчая акруга № 14

(частка г. Пiнска)

АНДРЭЕЎ Юрый Iванавiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па нацыянальнай бяспецы.

Нарадзiўся 27 чэрвеня 1954 года ў горадзе Багародзiцку Тульскай вобласцi РСФСР.

Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылiшча, Ваенную артылерыйскую акадэмiю iмя М.I. Калiнiна, палкоўнiк.

Выбiраўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Мае Падзяку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркi, медалём «За баявыя заслугi», дванаццаццю юбiлейнымi медалямi, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.


Брэсцкая Цэнтральная выбарчая акруга № 2

(частка Маскоўскага раёна г. Брэста)

ГIЛЬ Святлана Вiкенцьеўна

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы.

Нарадзiлася 16 сакавiка 1947 года ў горадзе Швенчонiс Лiтоўскай ССР.

Скончыла Вiцебскi тэхналагiчны iнстытут лёгкай прамысловасцi.

Выбiралася дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


Столiнская выбарчая акруга № 16

(Столiнскi раён)

ДЗЯМКО Рыгор Аляксеевiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па аграрных пытаннях.

Нарадзiўся 13 сакавiка 1946 года ў вёсцы Вялiкае Малешава Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Фядорскi» Столiнскага раёна.

Узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыны III ступенi.


Белавежская выбарчая акруга № 7

(Камянецкi раён, частка Пружанскага раёна)

ЗIНЧАНКА Аляксандр Мiкалаевiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па аграрных пытаннях.

Нарадзiўся 15 студзеня 1947 года ў вёсцы Пляхаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Беларускi iнстытут народнай гаспадаркi iмя В.У. Куйбышава, Акадэмiю кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.


Баранавiцкая сельская выбарчая акруга № 6

(Баранавiцкi i Ляхавiцкi раёны)

МАЙСЮК Уладзiмiр Уладзiмiравiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву.

Нарадзiўся 22 жнiўня 1949 года ў горадзе Ляхавiчы Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Брэсцкi iнжынерна-будаўнiчы iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — генеральны дырэктар рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства аўтамабiльных дарог «Брэстаўтадар».

Узнагароджаны знакам «Ганаровы дарожнiк» I i II ступенi.


Баранавiцкая Заходняя выбарчая акруга № 4

(частка г. Баранавiчы)

ВАНЬКОВIЧ Анатоль Сцяпанавiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па нацыянальнай бяспецы.

Нарадзiўся 13 лiстапада 1958 года ў вёсцы Цiхань Слуцкага раёна Мiнскай вобласцi.

Скончыў Вiльнюскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылiшча, Ваенную камандную Чырванасцяжную акадэмiю процiпаветранай абароны iмя Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава, Акадэмiю Генеральнага штаба.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — начальнiк галоўнага штаба — першы намеснiк камандуючага войскаў ВПС i ППА Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзiме», медалямi «За баявыя заслугi», «За бездакорную службу».


Бярозаўская выбарчая акруга № 8

(Бярозаўскi раён, частка Пружанскага раёна)

КАЗIМIРЧЫК Яўгеній Аляксандравiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву.

Нарадзiўся 1 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Скураты Iвацэвiцкага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — дырэктар мiжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркi «Бярозамiжрайгаз».

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.


Iвацэвiцкая выбарчая акруга № 10

(Iвацэвiцкi i Ганцавiцкi раёны)

СВIРЫД Аляксандр Уладзiмiравiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi.

Нарадзiўся 7 лiстапада 1946 года ў вёсцы Начы Ганцавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Магiлёўскую савецка-партыйную школу пры ЦК КПБ, Мiнскую вышэйшую партыйную школу, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю, Расiйскую акадэмiю дзяржаўнай службы пры Прэзiдэнце Расiйскай Федэрацыi.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii.


Брэсцкая Заходняя выбарчая акруга № 1

(Ленiнскi раён г. Брэста)

ВЯЛIЧКА Алег Iванавiч

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi.

Нарадзiўся 6 сакавiка 1959 года ў вёсцы Масевiчы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Гродзенскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — галоўны ўрач Брэсцкай гарадской бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi.


Брэсцкая Усходняя выбарчая акруга № 3

(частка Маскоўскага раёна г. Брэста)

КАЧАН Валянцiна Iванаўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД.

Нарадзiлася 16 кастрычнiка 1951 года ў горадзе Смаленску РСФСР.

Скончыла Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Выбiралася дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугi», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, знакамi «Выдатнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь», «За мужнасць i любоў да Айчыны» мiжнароднага грамадскага фонду iмя Г.К. Жукава.


Баранавiцкая Усходняя выбарчая акруга № 5

(частка г. Баранавiчы)

СЕРГIЕНКА Мiкалай Васiльевiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню.

Нарадзiўся 23 красавiка 1952 года ў горадзе Ахтырка Сумскай вобласцi Украiнскай ССР.

Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваенна-хiмiчнае каманднае вучылiшча, Ваенную акадэмiю хiмiчнай абароны iмя С.К. Цiмашэнкi, палкоўнiк.

Выконваў абавязкi камандзiра палка хiмiчнай абароны ў перыяд лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Выбiраўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Мае Падзяку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зоркi, «Знак Пашаны», «За службу Радзiме ва Узброеных Сiлах СССР» III ступенi, дзесяццю медалямi, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.


Лунiнецкая выбарчая акруга № 12

(Лунiнецкi раён)

ВЕРШАЛОВIЧ Ларыса Георгiеўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню.

Нарадзiлася 1 красавiка 1956 года ў вёсцы Лясок Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi.

Скончыла Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — намеснiк галоўнага ўрача па амбулаторна-полiклiнiчнай рабоце Лунiнецкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання.

Узнагароджана знакам «Выдатнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь».


Пiнская сельская выбарчая акруга № 15

(Пiнскi раён, частка г. Пiнска)

ДВАРАНIНОВIЧ Васiль Васiльевiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па аграрных пытаннях.

Нарадзiўся 10 красавiка 1948 года ў вёсцы Высокае Пiнскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Гродзенскi сельскагаспадарчы iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — начальнiк Смалявiцкага пагранiчнага кантрольна-ветэрынарнага пункта «Аэрапорт «Мiнск-2».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямi, Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


Драгiчынская выбарчая акруга № 9

(Драгiчынскi i Iванаўскi раёны)

ЗДАНОВIЧ Уладзiмiр Мацвеевiч

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.

Нарадзiўся 15 сакавiка 1959 года ў вёсцы Застаўе Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь, магiстр педагогiкi.

Выбiраўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, знакам «Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь».


Кобрынская выбарчая акруга № 11

(Кобрынскi раён)

КУЧЫНСКI Вiктар Францавiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па дзяржаўнаму будаўнiцтву, мясцоваму самакiраванню i рэгламенту.

Нарадзiўся 2 лiпеня 1958 года ў вёсцы Заброддзе Жыткавiцкага раёна Гомельскай вобласцi.

Скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палiтычнае вучылiшча, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, падпалкоўнiк.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны ордэнам «За асабiстую мужнасць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, iмянной зброяй.


Мухавецкая выбарчая акруга № 13

(Брэсцкi, Жабiнкаўскi i Маларыцкi раёны)

ФЕДАРУК Нiна Фёдараўна

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi.

Нарадзiлася 25 лiпеня 1951 года ў вёсцы Воля Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыла Гродзенскi медыцынскi iнстытут, заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — галоўны ўрач Брэсцкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Твой Дэпутат у Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика