Пустуючыя хаты знiкаюць
На курсах павышэння квалiфiкацыi ў Мiнску ўвагу прысутных прыцягнула выступленне старшынi Вулькаўскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандра Кушнярэвiча, якi заявiў, што праблема пустуючых хат у iх вырашана. Каб даведацца, як удалося гэтага дабiцца, прыйшлося паехаць у Лунiнецкi раён.
Калi пустуючыя хаты па вёсках доўгi час знаходзiлiся ў «падвешаным» стане, бо мясцовая ўлада не ведала, што з iмi рабiць, то пасля вядомага ўказа прэзiдэнта (№ 70) ва ўсiх раёнах краiны гэтую праблему давядзецца «закрываць». Але зрабiць гэта даволi складана. Найперш неабходна не парушыць закон, права грамадзян на ўласнасць, бо хоць хата i пустуе, развалiлася, гэта не азначае, што ў яе няма гаспадара. На тэрыторыi Вулькаўскага сельсавета 7 населеных пунктаў з насельнiцтвам 4900 чалавек. Вось у гэтых сямi вёсках было 28 закiнутых хат. У прынцыпе, не шмат, бо ў некаторых населеных пунктах iх бывае значна больш. Тут трэба прызнаць, што праблема пустуючых хат на Палессi не такая ўжо i вострая, але ёсць. А як з ёю справiцца, расказвае старшыня сельскага Савета. — Галоўнае было знайсцi тых, каму хаты належалi. Прыходзiлася гаварыць з суседзямi, сваякамi, каб даведацца, дзе жыве чалавек, а калi быў адрас, то заставалася толькi запрасiць гаспадара хаты ў сельсавет. I аказалася, што людзi сiтуацыю разумеюць. Адзiн паабяцаў хату адрамантаваць, другi заявiў, што ўкладваць грошы ў будынак няма сэнсу i прадаў яго на дровы, а нехта ад хаты проста адмовiўся.... Быў устаноўлены канкрэтны тэрмiн, але некаторыя пазносiлi хаты не за тры, а за адзiн месяц i сваiмi рукамi. Усё ўладзiлася спакойна — без суда. Людзi, калi да iх падысцi па-добраму, усё разумеюць. На цэнтральнай вулiцы Вулькi знеслi шэсць хат, але яшчэ некалькi пустуючых стаяць — гаспадары будуць iх аднаўляць, прывядуць у парадак. Праўда, адна жанчына заўпарцiлася: «Хата — гэта памяць аб бацьках i я нiчога з ёю рабiць не буду». Жанчына адзiнокая, жыве ў сваёй хаце, а бацькава — развальваецца. Прымянiць нейкiя санкцыi не атрымлiваецца, бо жанчына хворая. Але падобны выпадак адзiны, калi Аляксандру Барысавiчу не ўдалося ўгаварыць чалавека, але ён думае, што i з гэтай хатай пытанне будзе закрыта. Сымон СВIСТУНОВIЧ, Лунiнецкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На курсах павышэння квалiфiкацыi ў Мiнску ўвагу прысутных прыцягнула выступленне старшынi Вулькаўскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандра Кушнярэвi |
|