21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iльгот няма. Толькi правы i абавязкi

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АДКРЫТЫ ДЫЯЛОГ

Пасля таго, як у пачатку года сродкi масавай iнфармацыi рэспублiкi змясцiлi на сваiх старонках Закон «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» у новай рэдакцыi, у наша выданне пачалi звяртацца грамадзяне з просьбай расказаць не толькi аб правах i абавязках, але i аб iльготах дэпутатаў мясцовых саветаў, пра якiя ў вышэйназваным законе «не сказана нi слова». Па тлумачэннi мы звярнулiся да члена Пастаяннай Камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па дзяржаўнаму будаўнiцтву, мясцоваму самакiраванню i рэгламенту Вiнцэнты Iванавiча Казяка, якi прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы новай рэдакцыi Закона «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў».

— На ваша пытанне я адкажу адназначна: у новай рэдакцыi Закона «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» не зафiксавана нiякiх палажэнняў аб iльготах па простай прычыне — таму што гэтых iльгот няма. Ёсць правы, ёсць абавязкi, ёсць асноўныя гарантыi дзейнасцi дэпутатаў, артыкул аб забеспячэннi ўмоў для здзяйснення дэпутатам мясцовага Савета сваiх паўнамоцтваў... У астатнiм жа, калi дэпутат знаходзiцца па-за межамi выканання сваiх дэпутацкiх абавязкаў, — скажам, проста iдзе па вулiцы цi едзе ў транспарце — ён з’яўляецца такiм жа грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь, як i ўсе астатнiя. I нiякiх iльгот для яго не прадугледжана. Гэта, дарэчы, датычыцца i дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, i членаў Савета Рэспублiкi.

Калi я быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склiкання, дэпутаты — прычым усiх узроўняў, з нiзу да верху — сапраўды мелi льготу: бясплатны праезд на ўсiх вiдах транспарту, акрамя таксi, у межах тэрыторыi сваёй дзейнасцi. Сёння гэтага няма. Збiраешся па дэпутацкiх справах у акругу — выпiсвай з дазволу кiраўнiцтва камандзiроўку. У дэпутатаў сёння няма льгот, звязаных з праездам або з адпачынкам, з атрыманнем кватэры цi аплатай за камунальныя паслугi. Iм не выдаюць нiякiх талонаў на бясплатнае харчаванне i да т.п., як, магчыма, нехта думае.

— Патлумачце, Вiнцэнты Iванавiч, чаму ўзнiкла неабходнасць ва ўнясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў»?

— Сам Закон «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» прымаўся ў 1992 годзе — тады быў яшчэ Вярхоўны Савет, i ўся тэрмiналогiя таго часу знайшла ў гэтым нарматыўна прававым акце сваё адлюстраванне. Пазней туды шэсць разоў уносiлiся змяненнi, некаторыя артыкулы выключалiся, але, каб захаваць агульную нумарацыю, iх пакiдалi, толькi побач пiсалi — «выключаны»... Неабходна было прывесцi закон у нармальны стан. Можна канстатаваць, што ў аснове сваёй Закон «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» застаўся нязменным — не адбылося нi звужэння правоў, нi пашырэння абавязкаў дэпутатаў. Былi выключаны толькi два моманты, якiя маглi б стаць падставай для дыскусiй i спрэчак.

Па-першае, згодна з папярэдняй выкладкай закона, дэпутат меў права — калi да яго звярталiся са скаргай — iнiцыiраваць i праводзiць (з прыцягненнем спецыялiстаў) уласнае дэпутацкае расследаванне, у вынiку чаго складаўся афiцыйны дакумент, якi дасылаўся ў прэзiдыум адпаведнага Савета або яго старшынi.

Цяпер гэта норма з закона выключана. Чаму? Каб не дублiраваць аналагiчныя палажэннi, замацаваныя ў iншых нарматыўных прававых актах, напрыклад, у адмiнiстрацыйным цi крымiнальным кодэксах.

Другое выключэнне датычыцца артыкула аб прыцягненнi дэпутата да крымiнальнай адказнасцi. Паводле ранейшай рэдакцыi закона, дэпутат мог быць прыцягнуты да адказнасцi (нават адмiнiстрацыйнай) толькi пасля атрымання санкцыi пракурора той мясцовасцi, ад якой ён выбiраўся дэпутатам, i з дазволу адпаведнага Савета. У новай рэдакцыi крымiнальная справа суп-раць дэпутата мясцовага Савета можа быць узбуджана без «прывязкi» да мясцовасцi, пракурорам iншай тэрытарыяльнай прыналежнасцi, калi процiпраўнае дзеянне адбылося на iншай тэрыторыi. I без згоды мясцовага Савета дэпутатаў. Калi, умоўна кажучы, дэпутат ад Шчучына цi Дрыбiна пераступiў мяжу закона, прыехаўшы ў Мiнск — не трэба для прад’яўлення яму абвiнавачванняў чакаць санкцыi Шчучынскага цi Дрыбiнскага пракурораў. З гэтай задачай справяцца сталiчныя пракуроры — раённыя цi гарадскi або абласны, у залежнасцi ад статуса дэпутата. Такiя вось змяненнi. Але нiчога агульнага з прывiлеямi цi льготамi яны не маюць.

— Магчыма, нехта блытае льготы з правамi?

— Але ж гэта — зусiм розныя рэчы! Канешне, у дэпутата адпаведна з законам ёсць правы. Напрыклад, дэпутат мясцовага Савета мае права ў першачарговым парадку выступаць па пытаннях сваёй дзейнасцi ў сродках масавай iнфармацыi, зацверджаных Саветам. Пры гэтым не дапускаецца рэдагаванне прадастаўленых дэпутатам матэрыялаў без яго згоды.

Дэпутат любога ўзроўню мае права на першачарговы прыём кiраўнiком адпаведнага выканаўчага органа, кiраўнiкамi iншых арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi дадзенага Савета — па пытаннях, якiя датычацца дэпутацкай дзейнасцi. Ён таксама мае права на прадастаўленне службовага памяшкання, сродкаў сувязi i аргтэхнiкi, матэрыялаў i iнфармацыi, неабходных для работы з выбаршчыкамi, i г.д.

Словам, дэпутат мае права стукацца ў любыя дзверы — i чым часцей ён гэта будзе рабiць, тым больш карысцi ад яго выбаршчыкам.

— У такiм выпадку, цi можна матэрыяльна заахвочваць самых актыўных дэпутатаў? Знаходзiць у мясцовым бюджэце цi небюджэтных арганiзацыях сродкi, каб стымуляваць iх дзейнасць?

— Не, нельга. Дэпутат мясцовага Савета — гэта не пасада, а вельмi адказная нагрузка, якая выконваецца ў дадатак да асноўных працоўных абавязкаў. А за сваю асноўную працу дэпутат атрымлiвае зарплату. Калi ж ён едзе на сесiю або па даручэнню Савета цi просьбе выканкама прымае ўдзел у кантрольнай праверцы, яму выплачваюцца камандзiровачныя i за гэты перыяд захоўваецца заработная плата на асноўным рабочым месцы.

На такiя мэты, як грашовае заахвочванне дэпутатаў, у старшынi Савета i грошай няма. Iншая справа — у кожным Савеце, i ў раённым, i ў абласным, зацверджаны ганаровыя граматы, якiя ўручаюцца, скажам, па вынiках года. Да такой граматы (i гэта прадугледжана адпаведным палажэннем) дадаецца пэўная грашовая сума. Але, як вы разумееце, усiм запар, за «прыгожыя вочы» такiя граматы не раздаюць. Гэту ўзнагароду трэба заслужыць.

— Што ж у такiм выпадку, акрамя нагрузкi i адказнасцi, застаецца дэпутату?

— Напрыклад, наймальнiк не мае права вызвалiць дэпутата ад работы без згоды Савета дэпутатаў адпаведнага ўзроўню. (Тое ж самае датычыцца i вучобы.) Для звальнення дэпутата з асноўнага месца работы (вучобы) наймальнiк павiнен прадаставiць Савету дэпутатаў вельмi сур’ёзныя доказы i матывiроўкi.

— Што рабiць, куды звяртацца дэпутату мясцовага Савета, калi яго правы ўсё ж парушаюцца? А гэта не выключана ў выпадках, калi старшыня Савета дэпутатаў i кiраўнiк адпаведнага выканкама не знаходзяць паразумення...

— У законе ясна сказана: калi ўшчамляюцца правы дэпутатаў, калі чыноўнiкам цi iншай адказнай асобай ствараюцца перашкоды для выканання дэпутацкiх абавязкаў, то вiнаватыя ў гэтым прыцягваюцца да адказнасцi. З мэтай абароны сваiх правоў дэпутат можа звярнуцца ў адпаведны Савет дэпутатаў, яго прэзiдыум. I той у межах сваёй кампетэнцыi абавязаны прыняць рашэнне — аж да вызвалення той цi iншай адказнай асобы ад пасады. Канешне, сам Савет не прызначае на пасаду i не вызваляе ад яе, але да яго матывiроўкi абавязкова прыслухаюцца тыя, хто ўпаўнаважаны гэта рабiць.

Такiя выпадкi, калi два старшынi — Савета i выканкама — як кажуць, чубы адзiн аднаму дзяруць, бываюць. Але падобнае высвятленне адносiнаў — следства не вельмi вялiкага розуму абодвух. Тут не «пасады» сутыкаюцца, а людзi, iх амбiцыi, i толькi...

Гутарку вяла Наталля КАРПЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля таго, як у пачатку года сродкi масавай iнфармацыi рэспублiкi змясцiлi на сваiх старонках Закон «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика