Рашэнне Еўрасаюза аб адмове ва ўездзе ў краiны ЕС лiдар ФПБ Леанiд Козiк назваў «бязглуздзiцай»
Аляксандр СУХАВЕРХI, БЕЛТА
Рашэнне Еўрасаюза аб адмове ва ўездзе ў краiны ЕС старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк ахарактарызаваў па-беларуску дакладным словам «бязглуздзiца».
Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Леанiд Козiк выказаў неўразуменне наконт распаўсюджанай шэрагам СМI iнфармацыi аб тым, што яго прозвiшча ўключана ў спiс кiраўнiкоў некаторых дзяржаўных органаў Беларусi, якiм забаронены ўезд на тэрыторыю краiн ЕС. Паводле яго слоў, гэтыя меры «беспрэцэдэнтныя». «Я не з’яўляюся дзяржаўным служачым, членам урада i, адпаведна, у мяне няма магчымасцi ўплываць на тыя або iншыя падзеi, задзейнiчаць адмiнiстрацыйны рэсурс, у чым, верагодна, мяне i абвiнавачваюць», — сказаў ён. Леанiд Козiк, якi з’яўляецца дэпутатам Нацыянальнага сходу Беларусi, лiчыць рашэнне Еўрасаюза поўнай бязглуздзiцай, паколькi такiм шляхам дэпутата пазбаўляюць магчымасцi супрацоўнiчаць са сваiмi калегамi-дэпутатамi нацыянальных парламентаў iншых дзяржаў. «Гiсторыя не ведае прыкладаў, каб парламентарыю, давер якому аказалi сотнi тысяч грамадзян, не дазволiлi ўехаць у iншую краiну», — дадаў ён. На думку субяседнiка, чыноўнiкi ад Еўрасаюза «не разумеюць, што робяць» i дапусцiлi «найвялiкшае глупства». «Хто пiсаў — вядома. Аб гэтым крычалi нашы апазiцыянеры. Еўропа ў спробе навязаць усiм сваё меркаванне iдзе па шляху самаiзаляцыi», — адзначыў Леанiд Козiк, узгадаўшы пры гэтым, што «Еўрасаюз не стаў уводзiць эканамiчныя санкцыi супраць Беларусi, якiя непазбежна закранулi б iх фiнансавыя iнтарэсы». Старшыня ФПБ таксама сказаў, што «прымаць санкцыi ў адносiнах не толькi да парламентарыя, але i лiдара буйнейшага прафсаюзнага аб’яднання, якое налiчвае ў сваiх радах 4 млн. чалавек, неразумна». «Кiраўнiка такой масавай арганiзацыi трэба не пазбаўляць магчымасцi супрацоўнiцтва, а запрашаць i iмкнуцца дамовiцца. Вядома, калi ў iх ёсць дакладныя iдэi i яны хочуць данесцi iх да людзей», — лiчыць Леанiд Козiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне Еўрасаюза аб адмове ва ўездзе ў краiны ЕС старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк ахарактарызаваў па-беларуску дакладным словам «б |
|