Усе абвiнавачаннi Захаду ў адрас кiраўнiцтва Беларусi беспадстаўныя
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Аб гэтым заявiў журналiстам старшыня Дзярждумы Расii Барыс Грызлоў, каментуючы рашэнне кiраўнiкоў знешнепалiтычных ведамстваў краiн ЕС аб увядзеннi санкцый супраць шэрага службовых асоб Беларусi. Барыс Грызлоў падкрэслiў, што наглядальнiкi ад Дзярждумы i краiн СНД не зафiксавалi парушэнняў заканадаўства пры правядзеннi прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi. «Я быў за месяц да выбараў у Беларусi. Ужо тады спецслужбамi i праваахоўнымi органамi былi выяўлены пратаколы з падлiчанымi вынiкамi галасавання, якiя планавалася перадаць у дзень выбараў. Гэтыя пратаколы рыхтавала так званая апазiцыя», — нагадаў спiкер Дзярждумы. «Наглядальнiкi АБСЕ звычайна прыязджаюць у постсавецкiя рэспублiкi з ужо сфармiраваным меркаваннем аб парушэннях дэмакратыi, якiя нiбыта мелi месца, — сказаў Барыс Грызлоў. — Не хацелася б, каб лозунг, якi з’явiўся ў Еўропе: «чым больш краiна ганьбiць Расiю, тым больш яна дэмакратычная», — узяў верх. Менавiта з гэтага пункту гледжання ацэньваю крокi, якiя цяпер прымаюцца ПАСЕ i АБСЕ адносна Беларусi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў журналiстам старшыня Дзярждумы Расii Барыс Грызлоў, каментуючы рашэнне кiраўнiкоў знешнепалiтычных ведамстваў краiн ЕС аб увядзеннi са
|
|