Момант iсцiны для чаргавiкоў
Сяргей КУРКАЧ
Жыллёвая палiтыка З 8 красавiка ў краiне пачалi дзейнiчаць новыя правiлы пастаноўкi на ўлiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.Пракаментаваць асноўныя моманты гэтых правiлаў «Звязда» папрасiла начальнiка ўпраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнгарвыканкама Мiкалая КОМА. — Па якiм механiзме зараз адбываецца пастаноўка на ўлiк грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў? — Для пастаноўкi на такi ўлiк падаюць адпаведную заяву ў мясцовы выканаўча-распарадчы орган або ў арганiзацыю па месцы працы. Далей па прынцыпу «аднаго акна» грамадзяне самастойна прыносяць неабходныя для пастаноўкi на ўлiк дакументы, цi гэтыя дакументы запытваюцца органам, якi прымае рашэнне аб пастаноўцы грамадзян на ўлiк. — Якiя прынцыпова новыя змяненнi прапануюць гэтыя правiлы насельнiцтву? — Па-першае, у дакуменце ўдакладнена некалькi важных пазiцый. Калi ў нас па агульнаму правiлу на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў прымаюцца людзi, якiя забяспечаны агульнай плошчай жылога памяшкання на аднаго члена сям’i не менш чым 15 метраў, то тут падкрэслiваецца, што ў разлiк прымаюцца як займаемыя жылыя памяшканнi, так i тыя, якiя маюцца ва ўласнасцi грамадзян у дадзеным населеным пункце. Напрыклад, грамадзянiн пражывае з сям’ёй колькасцю 5 чалавек у трохпакаёвай кватэры i лiчыцца маючым патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Зараз, калi ён набыў аднапакаёвую кватэру, то ўлiчваецца iснуючая доля ў дадзеным жыллёвым памяшканнi i плошча памяшкання на правах уласнасцi. Таксама вырашаецца i пытанне пры асобным пражываннi членаў сям’i пры пастаноўцы на ўлiк. Калi яны забяспечаны за вылiкам астатнiх жыхароў менш адпаведнага нарматыву, то таксама прымаюцца на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. — Зараз новаўвядзеннi сталi больш дакладна акрэслiваць жыллёвыя правы дзяцей-сiрот? — Так, сёння дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, прымаюцца на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў да надыходу паўналецця з датай iх прызначэння на выхаванне, калi яны не маюць ва ўласнасцi (карыстаннi) жылога памяшкання, або не могуць пражываць у тым памяшканнi, з якога выбылi. Дата пастаноўкi iх на ўлiк у гэтым выпадку акрэслiваецца з даты пастаноўкi на ўлiк бацькоў. Новым тут па iснуючых правiлах з’яўляецца тое, што дзецi ставяцца на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i ў тым выпадку, калi ёсць магчымасць засялення ў раней займаемае памяшканне, але забяспечанасць жыллём складае менш за 15 квадратных метраў на чалавека. — Як прымаюцца на ўлiк жыхары iнтэрнатаў? — Зараз дапоўнiлi гэты пункт такiм чынам, што ў жыллёвую чаргу сёння прымаюць жыхароў iнтэрнатаў за выключэннем грамадзян, якiя жывуць там у сувязi з навучаннем, сезонных i часовых работнiкаў, якiя таксама на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў не прымаюцца. — Асобны момант правiлаў датычыцца кватэр, дзе iснуе сумеснае пражыванне з грамадзянамi, якiя маюць захворваннi па зацверджанаму пералiку. — Так, зараз на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў ставяць толькi тых грамадзян, якiя сумесна пражываюць з хворымi ў аднапакаёвай кватэры або ў адным памяшканнi, якiя з’яўляюцца прадметам дагавора найму. Раней iснавала такая практыка, што калi, напрыклад, два чалавекi, адзiн з якiх меў небяспечныя захворваннi, жылi ў трохпакаёвай кватэры, то другi жыхар меў поўнае права станавiцца на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. — Як закранулi новыя правiлы «чаргу» маладых сем’яў? — Па агульнаму правiлу маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў раней прызнавалiся ўпершыню ўступiўшыя ў шлюб грамадзяне, якiя не маюць асобнага жылля. Але былi выпадкi, калi адзiн член маладой сям’i заставаўся жыць з бацькамi, а ў другога была ва ўласнасцi, напрыклад, аднапакаёвая кватэра. Сёння на ўлiк ставяць толькi тыя сем’i, калi i ў мужа, i ў жонкi няма асобнай кватэры. — Як будзе зараз ажыццяўляцца падзел жыллёвай чаргi дзяцей з бацькамi? — Сёння паўналетнi член сям’i па яго заяве прымаецца на ўлiк з часу прыняцця яго на ўлiк маючага патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у складзе з сям’ёй бацькоў, незалежна ад яго ўзросту на дату пастаноўкi на ўлiк у складзе сям’i бацькоў, але не раней даты нараджэння. — Калi да рэгiстрацыi шлюбу муж i жонка ўжо стаялi ў жыллёвых чэргах, то з якой даты будзе лiчыцца пастаноўка на ўлiк усёй сям’i? — Пераафармленне чаргi на сям’ю ў гэтым выпадку ажыццяўляецца па даце пастаноўкi на ўлiк аднаго з членаў сям’i, згодна з больш ранейшай датай прыняцця на ўлiк. — Як зараз будзе весцiся зверка чаргi грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў? — Да гэтага часу абавязковая зверка жыллёвай чаргi рабiлася штогод у перыяд з 1 лютага да 1 мая. Зараз удакладненне звестак, якiя пацвярджаюць падставу знаходжання ў спiсе грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, ажыццяўляецца рэгулярна праз 5 гадоў з даты пастаноўкi чалавека на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Штогод збiраць розныя даведкi нашым жыхарам ужо не трэба. — Ёсць у правiлах i добрая навiна для маладых спецыялiстаў? — Так, права знаходзiцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па старым месцы жыхарства захоўваецца за маладымi спецыялiстамi, якiя накiроўваюцца ў iншае месца па размеркаванню. Гэта права захоўваецца ў маладых спецыялiстаў на тэрмiн працы па размеркаванню. Калi, напрыклад, малады спецыялiст выбыў з Мiнска ад бацькоў i адпрацаваў у iншым месцы некалькi гадоў, то зараз, пасля вяртання дадому, чарга на жыллё ў яго захоўваецца. — Хто па новых правiлах сёння мае права атрымаць сацыяльнае жыллё? — У правiлы ўпiсаны дадатковыя катэгорыi грамадзян, якiя маюць на гэта права. У прыватнасцi, гэта датычыцца тых, у чыiх сем’ях ёсць дзецi-iнвалiды, шматдзетных сем’яў, а таксама мацi, якiм прысвоена ганаровае званне «Мацi-гераiня» цi якiя ўзнагароджаны ордэнам Мацi, ордэнам «Мацярынская слава» або медалём «Мацярынства». На сацыяльнае жыллё могуць разлiчваць грамадзяне, якiя ўзялi на выхаванне траiх i больш дзяцей-сiрот або дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. — Дзе нашым чытачам можна знайсцi больш падрабязную iнфармацыю па гэтай тэме? — Гэтыя правiлы былi распрацаваны згодна з Палажэннем аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якое зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 года № 565.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 8 красавiка ў краiне пачалi дзейнiчаць новыя правiлы пастаноўкi на ўлiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў
|
|