21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Часовы» занятак з гарантыяй

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

ШУКАЮ ПРАЦУ

Вялiкая колькасць насельнiцтва i ў той жа час амаль поўная адсутнасць уласнай «буйной» прамысловасцi. Уласна кажучы, дзвюма гэтымi акалiчнасцямi i тлумачыцца цi не галоўная праблема Столiншчыны — абмежаваныя магчымасцi для пошуку працы. Па стану на 1 красавiка на ўлiку ў раённым цэнтры занятасцi насельнiцтва знаходзiлася 707 чалавек. Прычым даводзiцца канстатаваць як факт — у параўнаннi з аналагiчным перыядам летась колькасць беспрацоўных у рэгiёне стала большай.

— Калi за студзень-сакавiк мiнулага года па дапамогу ў працаўладкаваннi да нас звярнулася 226 чалавек, то за такi ж час сёлета — ужо 321, — распавядае дырэктар Столiнскага раённага цэнтра занятасцi насельнiцтва Пётр Шыла. — Да таго ж, у раёне, па-сутнасцi, ужо склалася кола «праблемных» прафесiй — бухгалтар, эканамiст, юрыст, механiзатар, электрык, майстар вясковага будаўнiцтва. I асаблiва ў цяжкiм становiшчы тут аказваецца моладзь без вопыту работы. Так, адначасова зараз мы маем заяўкi арганiзацый раёна на тых жа ветурачоў, заатэхнiкаў, экскаватаршчыкаў, аператараў кацельняў, слесараў, лабарантаў. Але такiх заявак няшмат — усяго 82. Iншымi словамi, нават чыста тэарэтычна на адну вакансiю прыпадае больш чым па восем беспрацоўных.

Толькi з пачатку года 39 беспрацоўных раёна атрымалi накiраванне на прафесiйнае перанавучанне, 5 сем’яў пры дапамозе цэнтра занятасцi пераехала на сталае месца жыхарства ў iншыя рэгiёны краiны. Нарэшце, ужо сёння можна казаць, што 13 столiнцаў атрымаюць фiнансавую падтрымку i, такiм чынам, стануць прадпрымальнiкамi. Прычым гаворка iдзе не проста аб «гандлёвым» бiзнэсе. Як адзначае Пётр Шыла, сёлета па субсiдыi i пазыкi стала звяртацца больш вяскоўцаў, i ў тым лiку з мэтай — пачаць вырошчванне i рэалiзацыю свiнiны i агароднiны.

Апроч таго, многiя «знаходзяць» занятак самi. Да слова ўзгадаць, што адным са своеасаблiвых «брэндаў» Столiншчыны заўсёды з’яўлялiся... агуркi з уласных падворкаў. Аднак таксама не сакрэт: «агурковая» справа — часовая. I яна не можа даць стабiльную работу на працягу ўсяго года.

— Сама iдэя правесцi «кiрмаш вакансiй» з’явiлася гадоў 10 таму, — кажа Пётр Шыла. — Сэнс такога кiрмашу быў у наступным. Каб даць магчымасць людзям падзарабiць прынамсi на сезон, мы вырашылi запрасiць да сябе прадстаўнiкоў арганiзацый з iншых рэгiёнаў, у якiх ёсць вакансii. I прапанаваць гэтыя вакансii жыхарам раёна ў рамках грамадскiх работ — тэрмiнам да 2 месяцаў.

Зразумела, паспрабаваць знайсцi сезонныя падпрацоўкi можна i самастойна. Аднак у «пасрэднiцтва» цэнтра занятасцi — свае перавагi. Па-першае, арганiзацыя, якая шукае людзей, бярэ на сябе ўсе абавязкi па ахове працы i тэхнiцы бяспекi. Другое абавязковае патрабаванне — ужо «на месцы» з работнiкам павiнен заключацца дагавор, дзе вызначаюцца, да прыкладу, усе нюансы з аплатай, харчаваннем, жыллём. I па-трэцяе. Кожнаму, хто едзе на часовыя заробкi пры дапамозе цэнтра, могуць кампенсаваць выдаткi на дарогу да новага наймальнiка i назад, а таксама выплацiць «сутачныя» на час пераезду. «Умова непасрэдна для жыхароў раёна ўсяго адна — нiякiх захапленняў «моцнымi» напоямi i сумленная праца, — тлумачыць Пётр Шыла. — У адваротным выпадку другой магчымасцi для часовых заробкаў не будзе. Бо ва ўсе часы столiнцы лiчылiся добрымi работнiкамi. I трэба трымаць гэту марку».

Самы вялiкi попыт у наймальнiкаў — на столiнцаў-будаўнiкоў. Хоць не толькi. Так, зiмой, у час традыцыйных адпачынкаў жывёлаводаў, з iншых рэгiёнаў часцяком паступаюць заяўкi на даярак. У перыяд падрыхтоўкi тэхнiкi да пасяўной — на электразваршчыкаў i механiзатараў. Зноў-такi «папулярны» вiд работ вясной — уборка камення. Летам звычайна патрабуюцца пастухi i рабочыя на праполку буракоў. А, натуральна, пачатак восенi — перыяд уборкi бульбы. Дарэчы, у цэлым за мiнулы год на грамадскiя работы за межы раёна было аформлена 1547 чалавек. I ў тым лiку 604 — у арганiзацыi Гродзеншчыны, 568 — Мiншчыны, 142 — Магiлёўшчыны, 125 — Вiцебшчыны, 86 — Брэстчыны, 22 — Гомельшчыны.

Словам, геаграфiя аказалася разнастайнай. Прычым падобны малюнак павiнен захавацца i сёлета. Ужо зараз тут маюць каля 660 заявак ад кiраўнiкоў асобных арганiзацый i ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы i харчаванню Бярэзiнскага, Дзяржынскага, Капыльскага, Мядзельскага, Нясвiжскага, Пухавiцкага, Чэрвеньскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Лёзненскага, Сенненскага, Чавускага, Мсцiслаўскага, Бабруйскага, Бялынiцкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Бераставiцкага, Дзятлаўскага, Мастоўскага раёнаў. I гэты пералiк, мяркуюць у цэнтры занятасцi насельнiцтва, будзе павялiчвацца.

Рознiца, у параўнаннi з мiнулымi гадамi, можа быць хiба што адна. На гэты раз асаблiвую стаўку плануецца зрабiць на часовае працаўладкаванне жыхароў Столiнскага раёна на тэрыторыi менавiта «сваёй» вобласцi. Тым больш, што пэўныя «рэзервы» тут ёсць.

— Не сакрэт, што калi-нiкалi працаваць у прымежныя рэгiёны Брэстчыны прыязджаюць жыхары Украiны, — заўважае Пётр Шыла. — Так склалася гiстарычна, i, па вялiкаму рахунку, нiчога дзiўнага ў гэтым няма. Разам з тым мы перакананы: вакансii, якiя з’яўляюцца ў тых цi iншых раёнах, у першую чаргу павiнны прапаноўвацца грамадзянам нашай краiны. I потым ужо — суседзям.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкая колькасць насельнiцтва i ў той жа час амаль поўная адсутнасць уласнай «буйной» прамысловасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика