Дзяцей усё менш...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Дэмаграфiчная сiтуацыя на Гомельшчыне, як i ў рэспублiцы ўвогуле, пакiдае жадаць лепшага. Так, у цэлым нараджальнасць дзяцей на адну тысячу насельнiцтва ў вобласцi складае 9,4 (а ў краiне яшчэ менш — 9,1).
Як сведчыць статыстыка, больш немаўлят з’яўляецца на свет у Кармянскiм раёне — 13,4 на тысячу насельнiцтва. Прырост немаўлят (таксама з разлiку на тысячу насельнiцтва) назiраецца ў Нараўлянскiм, Лельчыцкiм, Брагiнскiм, Жыткавiцкiм, Чачэрскiм i Жлобiнскiм раёнах. У параўнаннi з «дачарнобыльскiм» перыядам нараджальнасць у вобласцi скарацiлася ў два разы. I прычын гэтаму некалькi: жаданне маладых сем’яў не абцяжарваць сябе лiшнiмi клопатамi, няўстойлiвае фiнансавае становiшча, захворваемасць жанчын i г.д.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэмаграфiчная сiтуацыя на Гомельшчыне, як i ў рэспублiцы ўвогуле, пакiдае жадаць лепшага. Так, у цэлым нараджальнасць дзяцей на адну тысячу насельнiцт |
|