21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як прыцягнуць турыста ў правiнцыю?

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

У Вiцебскай вобласцi ў апошнi час назiраецца «бум» сельскага турызму. Цiкавая i паказальная статыстыка: у пазамiнулым годзе на Вiцебшчыне дзейнiчалi толькi 6 вясковых «сядзiб». А гэтым летам, напрыклад, толькi ў адным Расонскiм раёне iх адкрыецца больш за 20. Усяго ж у рэгiёне ў гэтым годзе прымуць гасцей дзесяткi вясковых «мiнi-гасцiнiц». Тлумачыцца бум вельмi проста: вяскоўцы, асаблiва сельская iнтэлiгенцыя i прадпрымальнiкi, зразумелi ўсю выгаду справы. Тым больш што прапагандуецца гэтая тэма на самым высокiм узроўнi. Апошняе, зразумела, стымулюе падтрымку i на мясцовым узроўнi.

У Расонскiм раёне з’яўляецца ўсё больш жадаючых займацца такiм бiзнэсам дзякуючы рабоце г.зв. цэнтра падтрымкi сельскага турызму. Ёсць такi ж i на Мiёршчыне, безумоўна, вельмi добры вопыт у «цэнтральнага» — Вiцебскага. Сюды можа прыйсцi кожны, хто цiкавiцца гэтым пытаннем, атрымаць кансультацыi, нават «пакет» усiх неабходных заканадаўчых дакументаў. Такi ж цэнтр сёлета плануецца адкрыць у Лепелi, потым i ў iншых рэгiёнах. Добра, што вядучыя айчынныя банкi актыўна стараюцца пераняць вопыт лепшых еўрапейскiх банкаў, але ж не сакрэт, што пакуль дзелавым людзям, у тым лiку i тым, хто марыць аб прыватнай турыстычнай сядзiбе, бывае цяжка атрымаць крэдытаванне. I як сведчаць некаторыя з тых, хто спрабаваў атрымаць крэдыт, працэнтныя стаўкi банкаў завышаны, i — самае галоўнае — паручыцеляў знайсцi складана. А што рабiць, калi няма маёмасцi i г.д. у заклад?

Нават калi iдэя адкрыць сядзiбу ўсё ж рэалiзуецца, узнiкае вельмi актуальная праблема: як прыцягнуць больш клiентаў i зрабiць так, каб былi яны круглы год? У гэтым сэнсе ў нас яшчэ вельмi мала вопыту. Тым больш цiкава, што заходнiя эксперты, якiя наведалi сядзiбу «Хорань» усё таго ж Расонскага раёна, заявiлi, што рэгiён — проста знаходка для аматараў «зялёных маршрутаў». Гэта своеасаблiвая турыстычная «вiзiтоўка» краю, наведвальнiкi якога маглi б азнаёмiцца з гiстарычнымi i прыродаахоўнымi помнiкамi, убачыць на свае вочы, як працуюць рамеснiкi, i павучыцца ў iх, стаць сведкамi рыцарскага турнiру, традыцыйных беларускiх фальклорных святаў, прама на пчальнiку пакаштаваць мёд i г. д... Ды колькi яшчэ можа быць вельмi простых, але ж такiх жаданых для замежных турыстаў рэчаў?! Падобныя маршруты паспяхова дзейнiчаюць, напрыклад, у суседняй Польшчы, маюць свае назвы, i на геаграфiчных картах выразна вызначаны (з пералiкам прапаноў). Пры гэтым палякi актыўна супрацоўнiчаюць з суседзямi — немцамi, чэхамi... А мы з братамi-расiянамi чым горшыя? Многiя iншаземцы разлiчваюць на выдатны сэрвiс у сельскiх сядзiбах. Для ўсяго гэтага i трэба больш актыўна супрацоўнiчаць уладальнiкам сядзiб з мясцовымi ўладамi. Апошнiя, безумоўна, павiнны не проста падтрымлiваць iнiцыятыву, а i праекты тых жа маршрутаў распрацоўваць, i грошы ўкладваць у iх стварэнне i развiццё. Але гэта ў iдэале. На жаль, у цэлым на Вiцебшчыне, у параўнаннi з iншымi абласцямi, у гэтым сэнсе яшчэ мала чаго зроблена. Хоць праводзяцца семiнары, фэсты з удзелам уладальнiкаў сельскiх сядзiб. Пытаннi развiцця «ўнутранага» турызму разглядаюцца на розных пасяджэннях. Але ж складваецца ўражанне, што сур’ёзнай работы, разумення ўласнай выгады пакуль што «на месцах» няма. Чаму б сапраўды, напрыклад, не аднавiць вузкакалейку, якая калiсьцi праходзiла ад Нарачы да Лынтупоў, не стварыць усё неабходнае для якаснага падарожжа турыстаў? Канешне, мясцовыя раённыя бюджэты такi сур’ёзны праект не пацягнуць. Калi ж «скiнуцца» сродкамi Вiцебшчына i больш багатая Мiншчына, можна паспрабаваць аднавiць гэты маршрут. Прыклад ажыццяўлення цiкавай iдэi — тая ж знакамiтая «Лiнiя абароны Сталiна». I цяпер асабiста прэзiдэнт даручыў зрабiць з «лiнii» музейны комплекс... А чаму нельга адправiцца ў воднае падарожжа з Вiцебска ў Полацк? Хай не на параходзе, бо Заходняя Дзвiна летам не вельмi паўнаводная, а на невялiкай яхце?...

Безумоўна, ёсць i такiя турысты-iншаземцы, якiм «у кайф» мыцца халоднай вадой, ездзiць па дрэнных лясных i сельскiх дарогах i г.д. Але ж i iм патрэбна «фiшка». У Прыбалтыцы прапануюць турыстам жыць у былой ваеннай казарме i нават у турме! Але наўрад цi шмат iншаземцаў пажадаюць прыехаць да нас толькi дзеля таго, каб, напрыклад, правесцi тыдзень у канкрэтнай вясковай хаце без камфорту. «А што яшчэ можна ўбачыць?» — абавязкова пацiкавяцца. Канешне, наш лес з жывёламi i грыбамi-ягадамi — гэта вельмi здорава, але ж, напрыклад, у Лiтве таксама лясы багатыя на ўражаннi. Такi «дзiкi» турызм ужо не навiна. Ды i многiя на Захадзе проста не ведаюць, дзе знаходзiцца невядомая для iх Беларусь...

Таму пакуль што стаўка робiцца на развiццё «ўнутранага» турызму. А каб ведалi нашы суайчыннiкi, куды ехаць, трэба больш рэкламаваць гэтыя «кропкi». Але ж не ў кожнага ёсць камп’ютар i магчымасць пашукаць адпаведную iнфармацыю ў Iнтэрнэце. Ды i аб цэнтрах падтрымкi сельскага турызму мала хто з гараджан ведае. Як паскардзiўся адзiн уладальнiк сядзiбы, абласныя газеты i тэлебачанне не часта паведамляюць аб iснаваннi такога вiду адпачынку. I ў большасцi выпадкаў патрабуюць грошы за артыкулы, сюжэты аб канкрэтных сядзiбах. А дзе iх возьмеш, калi толькi нядаўна адкрыўся, ды i як вырашыць пачаткоўцу, дзе такая рэклама сапраўды будзе эфектыўнай. Таму гаспадары вучацца быць i менеджарамi, i «пiяршчыкамi».

Мiж iншым, у Гарадоцкiм каледжы рыхтуюць гаспадынь сядзiб, а ў ВДУ iмя Машэрава вельмi папулярная спецыяльнасць, звязаная з арганiзацыяй турызму. Рыхтуюць спецыялiстаў паралельных прафесiй i ў iншых навучальных установах.

Наватары спадзяюцца на дапамогу чыноўнiкаў. Але бывае, не ўсюды службовыя асобы разумеюць усю значнасць рэалiзацыi праграмы развiцця сельскага турызму. Маўляў, iншых клопатаў шмат, або — мы ж не перашкаджаем, а дапамагаць не можам, бо грошы патрэбны на iншае.

Дарэчы, ёсць эксперты, якiя лiчаць: актыўныя людзi ў аграрным турыстычным сектары могуць нават «заваяваць» чвэрць сферы ўсяго прыватнага бiзнэсу, што будзе функцыянаваць на вёсцы. Не трэба доўга тлумачыць, што сельскi турызм — гэта i новыя рабочыя месцы (а ў рэгiёне ўзровень беспрацоўя параўнальна вялiкi), i стабiльныя падаткi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi ў апошнi час назiраецца «бум» сельскага турызму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика