Саборны рух набiрае сiлы
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Учора завяршыўся II Сабор славянскiх народаў Беларусi, Расii i Украiны.
— Настаў час перайсцi ад слоў да канкрэтных спраў, — сказаў у заключэнне сустаршыня Сабора Леанiд Козiк, старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi. — Вельмi важна, каб усё напрацаванае за гэтыя два днi ў Мiнску было ў самы блiжэйшы час ператворана ў жыццё. Дэлегаты форуму па вынiках работы секцый накiравалi ў выканаўчы камiтэт Сабора свае прапановы ў праграму «Асноўныя напрамкi сумесных дзеянняў славянскiх грамадскiх арганiзацый Беларусi, Расii i Украiны». Маецца на ўвазе правядзенне сумесных дзелавых выставак, конкурсаў, фестываляў, выданне агульнаславянскай газеты, адкрыццё агульнага радыёвяшчання, выданне агульнага падручнiка гiсторыi... Распрацавана праграма развiцця маладзёжнага руху, створаны каардынацыйны савет маладзёжных арганiзацый Сабора. Па меркаванню ўдзельнiкаў форуму, Сабор павiнен актывiзаваць сваю дзейнасць на мiжнароднай арэне, процiстаяць экспарту «дэмакратыi» ў розныя краiны свету. Удзельнiкi Сабора прынялi заяву, у якой выказалi рашучы пратэст супраць умяшання Захаду ва ўнутраныя справы сваiх краiн, дзяржаў постсавецкай прасторы i ўсяго свету. Дэлегаты пагадзiлiся ў неабходнасцi стварыць комплекс устаноў агульнаславянскiх грамадскiх, фiнансава-эканамiчных, камерцыйных структур i праектаў. Яны выказалiся за стварэнне адзiнай каалiцыйнай сiстэмы славянскiх арганiзацый Беларусi, Расii i Украiны. На гэтыя i iншыя структуры будзе ўскладзены абавязак рэалiзацыi канкрэтных праграм супрацоўнiцтва. «Кансалiдацыя ўсходнеславянскага свету можа пакласцi пачатак мiрнаму, ненасiльнаму шляху гiстарычнага развiцця», — з такiмi словамi звярнулiся дэлегаты Сабора да кiраўнiкоў дзяржаў, парламентаў, урадаў i народаў Беларусi, Расii i Украiны. Удзельнiкi форуму заклiкалi кiраўнiкоў трох брацкiх дзяржаў i народаў зрабiць усё магчымае для таго, каб абаранiць славянскi свет ад растварэння ў «глабалiзацыйным праекце ЗША i iх саюзнiкаў». На Саборы ў Мiнску былi пераабраны сустаршынi арганiзацыi з боку Расii i Украiны. Iмi сталi Мiхаiл Кодзiн, старшыня Савета Маскоўскага iнтэлектуальнага дзелавога клуба, вiцэ-прэзiдэнт Расiйскай акадэмii сацыяльных навук Пётр Талочка, народны дэпутат Украiны, акадэмiк Нацыянальнай акадэмii Украiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора завяршыўся II Сабор славянскiх народаў Беларусi, Расii i Украiны |
|