21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па прозвішчу Беларускія

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

СПРОБА ДАСЛЕДАВАННЯ РОДУ

БЕЛАРУСКIЯ ўсiх мясцiн, яднайцеся!

А сапраўды, колькi iх, людзей, у чыiх прозвiшчах адлюстравалася назва нашай краiны? Колькi ў нас Беларускiх, Беларусавых, Беларусаў, як склалiся iх лёсы, цi падобныя яны на тых сiнявокiх ды светлавалосых, якiя жылi ў вёсцы Зубава i якiмi традыцыйна прынята ўяўляць беларусаў? Давайце наладзiм агляд «беларускiх» радоў — раскажам пра «цёзак» нашай краiны. Чакаем лiстоў, фотаздымкаў ад самiх носьбiтаў прозвiшча, а таксама ад iх суседзяў, журналiстаў. Самыя цiкавыя з iх «Звязда» надрукуе, а потым, магчыма, i збяромся разам?

У Зубаўскiм сельсавеце Аршанскага раёна прозвiшча Беларускi — адно з распаўсюджаных: у самiм Зубава i блiжэйшых вёсках старажылы налiчылi каля 150 чалавек. Лiчылi ўсiх, хто жыў раней i жыве цяпер. Вяскоўцы, успамiнаючы i пералiчваючы Беларускiх, зрабiлi выснову, што ўсе яны — разумныя, добрыя, гаспадарлiвыя. Нi адзiн з iх не спiўся, не быў злодзеем, не здрадзiў Радзiме. Дарэчы, на Аршаншчыне ў савецкi час тэрыторыю Зубаўскага сельсавета раённыя ўлады выдзялялi па асаблiвай гаспадарлiвасцi тутэйшых людзей: умеюць працаваць на зямлi, садаводы i пчаляры, у iх дагледжаныя сядзiбы, амаль кожная сям’я, акрамя хлявоў i пунь, мае лазню. Так можна характарызаваць i род Беларускiх.

Аб паходжаннi прозвiшча ў размове з прадстаўнiкамi гэтага роду канкрэтнай гiсторыi не выяўлена. Ёсць толькi меркаванне, што ў канцы ХIХ стагоддзя дзецi адной шматдзетнай сям’i засталiся без бацькi i мацi пры пераездзе на жыхарства ў другi край. (Мо тыя нечакана памерлi цi загiнулi.) I дзяцей нараклi Беларускiмi за характэрны воблiк: рослыя, светлавалосыя, з блакiтнымi вачыма.

Роданачальнiкi на Аршаншчыне жылi ў вёсках Сметанка i Садовая. У Сметанцы пасля Вялiкай Айчыннай вайны нават з’явiўся асобны пасёлак Беларусь. Гэтак яго назвалi за тое, што там пасялiлiся ў большасцi сваёй аднавяскоўцы па прозвiшчу Беларускiя. Па сутнасцi, усе яны мiж сабой былi блiзкая цi далёкая радня: стрыечныя, траюрадныя, цёткi i дзядзькi.

На пачатку ХХ стагоддзя род Беларускiх — вяскоўцы, якiя працавалi на зямлi, расцiлi бульбу i лён, садзiлi сады. Наступнае пакаленне роду пацягнулася да навукi. Сярод Беларускiх папулярная прафесiя — аграном, ветурач. У сучаснiкаў роду ўжо больш разнастайныя прафесii: тут i знаўцы замежнай мовы, музыканты, тэхнары. Яны ў асноўным пакiнулi малую Радзiму i жывуць цяпер у гарадах.

Калi характарызаваць сем’i Беларускiх па нараджальнасцi, то тут як звычайна. У пачынальнiкаў роду не менш як пяць-дзевяць дзяцей. Наступнае пакаленне ўжо мела пяцёра, чацвёра . У маладых Беларускiх цяпер — часцей адно i не больш траiх дзяцей.

Гаворачы канкрэтна пра прадстаўнiкоў роду Беларускiх, пачну з Аляксандра Андрэевiча Беларускага, 1901 года нараджэння.

У яго сям’i было дзевяць дзяцей, пяцёра з iх — сыны: Сяргей, Мiкалай, Уладзiмiр, Аляксандр, Анатоль далi сваё прозвiшча новым галiнкам на радаслоўным дрэве.

У час калектывiзацыi Аляксандра Андрэевiча абралi старшынёй калгаса вёскi Сметанка (тады ў кожнай вёсцы быў свой калгас). Калi пачалася вайна, ён пайшоў на фронт. Вярнуўся з вайны ў 45-м — грудзi ў ордэнах i медалях. I зноў старшынстваваў у калгасе.

Пакуль ваяваў на фронце, яго дзяцей i жонку забiралi ў гестапа. Праўда, iм пашанцавала, яны засталiся жывыя, вярнулiся ў сваю хату. Як высветлiлася, iх хацелi расстраляць не толькi за бацьку. Сям’ю нехта «заклаў» як партызанскую. Сапраўды, у партызанах на той час была дачка Каця: баявая дзяўчына, добра ваявала, пасля вайны выйшла замуж за камiсара партызанскага атрада. Цяпер яе ўжо няма ў жывых.

На малой Радзiме (у Зубаве) з гэтай вялiкай сям’i жыве адзiн прадстаўнiк — Сяргей Аляксандравiч Беларускi з жонкай Марыяй Захараўнай. Яму 76 гадоў, пенсiянер.

Сяргей Аляксандравiч усё свядомае жыццё працаваў у мясцовым калгасе механiзатарам. Быў брыгадзiрам iльнаводчага звяна, дабiваўся высокiх ураджаяў. Выстаўляў сваю прадукцыю на ВДНГ за 1975—80 гады. Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ i медалём «За працоўную доблесць». Самая высокая ўзнагарода, якой ацэнена праца Сяргея Аляксандравiча ў калгасе, — гэта ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Акрамя таго, у семiдзесятыя гады Сяргей Беларускi быў абраны дэпутатам абласнога Савета. Ён ездзiў на сесii ў вобласць i кожны раз рыхтаваўся выступiць. У выступленнях сваiх пiсаў пра неабходнасць дасканалай тэхнiкi ў сельскай мясцовасцi i пра тое, што трэба ствараць умовы для жыцця i працы вяскоўцаў. Гэта тэма была ў той час актуальная, асаблiва ў iльнаводчай галiне, дзе пераважала цяжкая ручная праца.

Пра сям’ю мужа i асабiста пра яго падрабязней расказала жонка Марыя Захараўна.

— У хаце свёкра ў вялiкай сям’i жыла сем гадоў. Бедна жылi пасля вайны. Цяжка працавалi, але не лаялiся мiж сабой, паважалi адзiн аднаго. Свёкар умеў усе рабiць па дому: i хлеб пячы, i карову даiць. Жонцы стараўся дапамагчы. Чацвёра братоў майго мужа сталi братамi i мне. I цяжкае пасляваеннае жыццё згладжвалася добрымi адносiнамi. У мяне неяк спыталi, што добрага, светлага памятаю ў сваiм нялёгкiм жыццi. Я адказала, што светлае — гэта мой муж, з iм усе цяжкасцi перажывалiся лёгка. Я пражыла з iм душа ў душу (так сказала) 51 год. За ўвесь гэты час муж нi разу не аблаяў мяне, не тое што ўдарыў цi замахнуўся.

У нашай сям’i пры дзецях не прынята i мацюкацца. У мужчынскай кампанii, можа, калi i лаяўся гаспадар, а дома не было такой завядзёнкi. Цяпер нярэдка чуеш, як жонка мужа, толькi пажанiлiся, а ўжо казлом абзывае, а ён яе ў адказ —сучкай. У нас не было такiх слоў. Мы вырасцiлi траiх дзяцей. I яны да яго з павагай ставiлiся — як у дзяцiнстве, так i цяпер.

Усе трое дзяцей добра вучылiся ў школе i самастойна вызначылiся з прафесiяй. Старэйшы сын Сяргей адразу сказаў, што ён будзе механiзатарам. Цяпер яго фота — на Дошцы гонару. Жыве зараз у Зубава. У яго дачка i сын. Ужо дарослыя. калi бяжыць з работы, да нас заўсёды загляне, каб вады прынесцi з калонкi, слоiк малака перадаць.

Малодшы сын Коля закончыў сельгасакадэмiю. Працаваў у калгасе галоўным аграномам. Цяпер — у Вiцебску, у адмiнiстрацыi сельскагаспадарчай фiрмы. У яго расце сын Антон.

Дачка Валя стала музыкантам. Працуе пад Бабруйскам. А муж яе падаўся ў фермеры. I сваю фермерскую гаспадарку назваў iмем дзеда, майго свёкра — Аляксандра Андрэевiча Беларускага.

У сем’ях маiх сыноў i дачкi адчуваюцца каранi роду Беларускiх. Бачу iх у павазе да сваiх дамачадцаў, ва ўраўнаважанасцi, вытрымцы i дабрынi ў адносiнах да людзей. Я рада, што лёс звязаў мяне з родам Беларускiх.

Можна доўга яшчэ расказваць пра Беларускiх. Паверце, ёсць што i пра каго. Вяскоўцы расказалi пра Iвана Iосiфавiча, механiзатара, звеннявога па вырошчванню бульбы. Ён таксама прадстаўляў сваю прадукцыю на ВДНГ, узнагароджаны ордэнамi i медалямi. Да таго яшчэ быў музыкант. Часта iграў на гармонiку ў мясцовым клубе, а жонка яго спявала прыпеўкi. I працаваць умеў, i весялiцца.

Нельга абмiнуць яго роднага брата Сяргея Iосiфавiча, бо iм ганарыцца акруга, i да гэтай пары людзi ўспамiнаюць, што быў у iх прафесар. Так празвалi яго вяскоўцы. Ён для iх — i прыклад маральнай стойкасцi, бо па гэтаму чалавеку моцна «праехалася» кола гiсторыi, магло б i расплюшчыць. А ён маральна выстаяў, застаўся самiм сабой.

Пасля заканчэння дзесяцiгодкi вельмi хацеў вучыцца далей. А грошай не было ў шматдзетнай сям’i нават на бiлет, каб паехаць здаць экзамены. Тады ён прадаў курыцу з падворка, на выручаныя капейкi даехаў да Вiцебска, здаў экзамены i паступiў у ветэрынарны iнстытут. I вярнуўся ў вёску вучоным.

Толькi б жыць ды працаваць, ды пачалася вайна. I ён з першага дня ваяваў на фронце. У 44-м за неасцярожнае слова ў абарону салдат, каб не гiнулi дарэмна, атрымаў дзесяць гадоў зняволення — за iдэалагiчную несвядомасць. Вызвалiўся толькi пасля смерцi Сталiна.

Калi вярнуўся ў родную вёску Сметанка, працаваў галоўным ветурачом калгаса. Быў знакамiты на ўсю акругу як ветэрынар. Да яго прыязджалi ноччу i днём, за парадай i лекамi, прасiлi, каб палячыў жывёлу. Нiкому не адмаўляў. Пры гэтым не спiўся, не страцiў годнасць, не браў з бедных грошы за лекi i жыў сцiпла сам. Дома, дарэчы, меў бiблiятэку каштоўных кнiг па ветэрынарыi: энцыклапедыi, даведнiкi i iнш. Частку гэтых кнiг не так даўно дачка Ева перадала маладому спецыялiсту калгаса, якi вучыцца, i галоўнаму ветурачу гаспадаркi. Яны былi вельмi ўдзячныя ёй за гэта.

У вёсках Сметанка i Садовая цяпер ужо мала засталося сем’яў з прозвiшчам Беларускi. З неперспектыўных вёсак сем’i перабiраюцца ў цэнтральную сядзiбу гаспадаркi, моладзь з’ехала ў гарады. Таму прозвiшча Беларускi пачуеце цяпер у Оршы, Баранi, Вiцебску, Мiнску.

А яшчэ раней, пасля вайны, у асноўным мужчынская палавiна Беларускiх раз’ехалася... Хоць рэдка, але прыязджаюць да сваякоў ў Сметанку i Зубава госцi з Германii, Латвii, Туркменii, Расii. Так што гэтае прозвiшча гучыць i далёка за межамi нашай Радзiмы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А сапраўды, колькi iх, людзей, у чыiх прозвiшчах адлюстравалася назва нашай краiны? Колькi ў нас Беларускiх, Беларусавых, Беларусаў, як склалiся iх лё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика