Хто iграе на трубе?
Святлана БАРЫСЕНКА
ВОСЕМ Я Надзея Пятроўна Чаравака, рабочая РУП ВА «Беларуськалiй», — мацi васьмярых дзяцей, старэйшаму з якiх — 26 гадоў, а малодшай — 11. А яшчэ ў сваю сям’ю Надзея Пятроўна абавязкова «залiчвае» дзвюх нявестак, двух зяцёў ды чатырох унукаў. Муж гаспадынi працуе таксама на «Беларуськалii».Да 1989 года Чаравакi жылi ў вёсцы, а пасля атрымалi кватэру ў Салiгорску. Зараз трое дзяцей жывуць разам з бацькамi ў чатырохпакаёвай кватэры, адзiн з сыноў — разам са сваiмi дзецьмi ў трохпакаёвай, якую ўдалося пабудаваць за льготны 3-працэнтны, выдадзены на сорак гадоў, крэдыт, частку якога пагасiла дзяржава. Двое сыноў пераехалi жыць i працаваць у Мiнск. — Я сама са шматдзетнай сям’i, нас у мацi было дзесяць, — кажа Надзея Пятроўна. — Заўсёды думала: шчаслiвая тая жанчына, у якой вялiкая сям’я. Дарэчы, у аднаго з маiх братоў дзевяць дзяцей... На пытанне «Калi цяжэй расцiць дзяцей — раней цi зараз?» адказвае, што ў любы час цяжка, асаблiва складана многае паспяваць, пакуль яны малыя. У Салiгорску гэта шматдзетная мама праславiла сябе менавiта таленавiтасцю дзяцей, якiя хадзiлi цi ходзяць зараз у музычную школу — iграюць на трубе, саксафоне, фартэпiяна, ударных... Трое нават стварылi свой джаз-калектыў, якi «Беларуськалiй» абавязкова запрашае на святочныя мерапрыемствы. Самая малодшая дачка, 11-гадовая Марыя, хадзiла некалi i «на скрыпку», i «на флейту», але, як кажа мацi, «не было каму вадзiць», з-за чаго дзяўчынка вымушана была далучыцца да братоў i пачаць асваенне трубы. — Калi дзецi iгралi дома, здаралася, канешне, суседзi пастуквалi, але мы не сварылiся, — кажа гаспадыня. — Усё ж такi людзi разумеюць: без трэнiроўкi прыгажосць гучання не нараджаецца... Як не нараджаюцца, цi лепей сказаць, не павiнны нараджацца дзецi без любовi. На думку Надзеi Пятроўны, самае галоўнае для любой сям’i заключаецца ў простай iсцiне: дзецi, што б з iмi нi здаралася, таленавiтыя яны або звычайныя, павiнны ведаць: бацькi заўсёды iх падтрымаюць. * * * Сёння на РУП «ВА «Беларуськалiй» працуе 423 шматдзетныя мацi, 20 з якiх выхоўваюць пяцярых i больш дзяцей. У банку даных Салiгорскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва знаходзiцца 11 сем’яў з пяццю i больш дзецьмi, а ўвогуле шматдзетных сем’яў — 223. У Мiнскай вобласцi шматдзетных сем`яў 8 834. На працягу мiнулага года ў спiсы на льготнае крэдытаванне ў Мiнскай вобласцi была ўнесена 951 сям’я. Гаворка iшла, галоўным чынам, пра будаўнiцтва жылых памяшканняў у складзе жыллёва-будаўнiчых кааператываў, будаўнiцтва iндывiдуальных жылых дамоў, набыццё кватэр цi дамоў, рэканструкцыю жылых памяшканняў. 152 сям’i прадаставiлi пiсьмовую адмову ад будаўнiцтва (рэканструкцыi) цi набыцця жылых памяшканняў. Каля 12 працэнтаў не вызначылiся з выбарам спосабу паляпшэння сваiх жыллёвых умоў. Для вядзення iндывiдуальнага будаўнiцтва шматдзетным сем’ям было выдаткавана 35 зямельных участкаў. Плата за iх выдзяленне не спаганялася. За 2005—2006 гады 381 шматдзетная сям’я вобласцi атрымала льготныя крэдыты на будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылля на суму 11 млрд 826 млн рублёў. Льготы i перавагi для шматдзетных сем’яў Шматдзетная сям’я мае траiх i больш непаўналетнiх дзяцей. Статус пацвярджаецца пасведчаннем. Дзяржаўная дапамога — гэта аднаразовая дапамога ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi, аднаразовая дапамога мацi, якая стала на ўлiк да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, дапамога на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 (18) гадоў. Усе вiды выплачваюцца пры наяўнасцi пакета дакументаў у бухгалтэрыi па месцы работы мацi цi бацькi, ва ўпраўленнi па працы i сацыяльнай абароне. Права на атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогi грамадзяне маюць, калi сярэднедушавы даход не перавышае 60 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму на душу насельнiцтва. Гуманiтарная дапамога аказваецца грамадзянам, чый даход не перавышае бюджэт пражытачнага мiнiмуму i пры наяўнасцi пакета дакументаў. Малазабяспечаным сем’ям прадастаўляюцца безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi. Сацыяльная абарона — гэта льготы па харчаванню дзяцей, аплаце за дзiцячыя дашкольныя ўстановы, надбаўкi да дапамог па беспрацоўю. Дзецi да сямi гадоў маюць права бясплатнага праезду ў гарадскiм i прыгарадным транспарце (акрамя таксi), навучэнцы i студэнты — 50-працэнтныя скiдкi. Дзецi ва ўзросце да 3 гадоў i дзецi-iнвалiды да 18 гадоў забяспечваюцца лекавымi сродкамi бясплатна. Права на бясплатнае атрыманне прадуктаў харчавання для дзяцей першых двух гадоў жыцця маюць сем’i, чый даход не перавышае 20 працэнтаў сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i (звяртацца да ўчастковага тэрапеўта). Пры стацыянарным лячэннi дзяцей да трох гадоў аднаму з бацькоў прадастаўляецца магчымасць знаходзiцца з iм на лячэннi (у выпадку неабходнасцi права распаўсюджваецца на дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, дзiця-iнвалiда да 18 гадоў). Жанчыны, якiя нарадзiлi пяць i больш дзяцей i выхавалi iх да 8-гадовага ўзросту, маюць права на пенсiю па ўзросту па дасягненнi 50 гадоў. Не абкладваецца падаткам заработная плата i iншыя вiды грашовых узнагарод у памеры дзвюх месячных заработных плат на кожнае дзiця. Мацi, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, прадастаўляецца свабодны ад работы адзiн дзень на тыднi з аплатай у памеры i на ўмовах, прадугледжаных у калектыўным дагаворы. Жанчынам, якiя маюць дваiх i больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, наймальнiк абавязаны прадастаўляць згодна з iх жаданнем дадатковы адпачынак без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён. Для дзяцей першых двух гадоў жыцця бясплатна адпускаюцца малочныя сумесi i iншыя прадукты дзiцячага харчавання. Знiжаецца плата за ўтрыманне дзяцей у дзiцячых дашкольных установах на 50 працэнтаў. Прадастаўляецца права пазачарговага ўдзелу ў жыллёвым будаўнiцтве, атрыманне льготнага крэдыту. Сем’i вызваляюцца ад выплаты зямельнага падатку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзея Пятроўна Чаравака, рабочая РУП ВА «Беларуськалiй», — мацi васьмярых дзяцей, старэйшаму з якiх — 26 гадоў, а малодшай — 11. А яшчэ ў сваю сям’ю
|
|