21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знесцi гараж — не поле перайсцi...

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

СIТУАЦЫЯ

У наш карпункт звярнулiся чытачы газеты, жыльцы дома 336/2 па вулiцы Маскоўскай у Брэсце. Iм лiтаральна перашкаджае жыць металiчны гараж, якi даўно ператварыўся ў смеццезвалку. Стаiць пабудова ў двары прама пад вокнамi дома. Названы дом з’яўляецца кааператыўным жыллём. А гараж у двары ЖБК з’явiўся гадоў трыццаць таму, хоць члены ЖБК i не вельмi радавалiся такому суседству. Жанчыны расказвалi, што многа гадоў таму яны, маладыя навасёлы, высадзiлi ў сваiм двары дрэўцы, старалiся ўпрыгожыць двор, зрабiць яго зялёным. А для таго, каб устанавiць гараж, некалькi маладых сасонак высеклi нягледзячы на пратэсты людзей.

Але ж гараж паставiлi, бо на такую пабудову меў права iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны, якi пражываў у доме насупраць. I ўсё было нiчога, пакуль чалавек ставiў машыну, даглядаў гараж, трымаў яго на замку. Але ветэран даўно памёр, i гараж паступова ператварыўся ў склад смецця i прыстанiшча бамжоў. Нядобрасумленныя гараджане часам выкiдаюць там бытавыя адходы. Вечарам бамжы i iм падобныя наладжваюць у закiнутым памяшканнi свае гульбiшчы. Нiчога няма дзiўнага ў тым, што аднойчы ў гаражы здарыўся пажар. Праўда, пажарнае падраздзяленне прыбыло ў лiчаныя хвiлiны i даволi хутка агонь патушылi. Але ж смуроду хапiла на ўсю ваколiцу. Потым паступова звалка зноў пачала набываць свае прывычныя рысы. На канiкулах неблаганадзейнае месца не абмiналi шкаляры...

Жанчыны расказвалi, што звярталiся ў ЖЭС-7, але там праблему вырашаць адмовiлiся па той прычыне, што зямля, на якой стаiць гараж, належыць кааператыву. Дарэчы, сын гаспадара злашчаснай пабудовы жыве ў кватэры бацькi, але наўрад цi можна яго назваць дастойным нашчадкам ветэрана вайны. Пры наяўнасцi жылплошчы мужчына даўно стаў напаўбамжом, а кватэру ператварыў у прытон для сабе падобных. На тое, што сын як-небудзь распарадзiцца маёмасцю бацькi, таксама надзеi няма. Кiраўнiцтва кааператыва дома 336/2 не бярэцца знесцi гараж, бо да яго ўзвядзення не мела нiякага дачынення i гаспадар пабудовы не быў членам кааператыва.

«Няўжо ж гэта такое замкнёнае кола, i нi ў кога не хопiць нi сiлы, нi ўлады, каб прыпынiць iснаванне абрыдлага нам «расаднiка» антысанiтарыi?» — каторы раз задаюць амаль рытарычнае пытанне жыхары.

Карэспандэнт газеты таксама спачатку патурбавала службовых асоб па названых ужо адрасах, але без станоўчых вынiкаў. Тады я папрасiла першага намеснiка кiраўнiка адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна Брэста Васiля Панасюка патлумачыць, хто ж усё-такi павiнен заняцца гэтай праблемай. Васiль Iгнатавiч паабяцаў ва ўсiм разабрацца. I лiтаральна праз дзень спецыялiст аддзела архiтэктуры адмiнiстрацыi раёна Iрына Васкабойнiкава паведамiла, што яна падрыхтавала неабходныя дакументы, а менавіта праект пастановы гарвыканкама на знос злашчаснага гаража. Пасля таго, як адпаведнае рашэнне будзе прынята, жалезную пабудову дэманцiруюць i вывезуць работнiкi жыллёва-камунальнай гаспадаркi горада. Будзем спадзявацца, што з дапамогай газеты адзiн з двароў горада над Бугам стане больш чыстым i прывабным.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наш карпункт звярнулiся чытачы газеты, жыльцы дома 336/2 па вулiцы Маскоўскай у Брэсце. Iм лiтаральна перашкаджае жыць металiчны гараж, якi даўно пе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика