21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё пра медыцынскую дапамогу

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Рэфармаванне сiстэмы аховы здароўя напрамую датычыцца кожнага з нас. Усе змяненнi, якiя адбываюцца апошнiм часам, скiраваны на тое, каб палепшыць якасць, павялiчыць даступнасць медыцынскiх паслуг, вывесцi сэрвiс на сучасны ўзровень. Аднак працэс праходзiць не без цяжкасцяў. Пра актуальнасць праблемы сведчыць вялiкi рэзананс, якi выклiкала «прамая лiнiя», што адбылася ў рэдакцыi. Напярэдаднi i падчас яе правядзення да нас звярнулiся каля паўсотнi чытачоў.

На якi тэрмiн павiнен выдавацца «бальнiчны»? Цi вернуць iльготы па набыццю лекаў? Як трапiць на прыём да кампетэнтнага спецыялiста? Што прынясе ўкараненне на вёсцы агульнаўрачэбнай практыкi? На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН.

Лiлiя Дзмiтрыеўна Цiмашэнка, Буда-Кашалёўскi раён:

— Мой муж — лiквiдатар. Раней у яго быў 18-ы артыкул i трэцяя група iнвалiднасцi. Але як толькi мужу споўнiлася 55 гадоў, то ўсё скасавалi. Стан здароўя ў яго нiколькi не палепшыўся i ўсе тыя лекi, якiя прымаў раней, i зараз прымае. Дык чаму ж цяпер i групу, i iнвалiднасць «адмянiлi»? Няўжо нешта змянiлася?

— З вашым пытаннем неабходна дакладна разабрацца i зрабiць так, каб усё было ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае зараз. Таму неабходна звярнуцца з пiсьмовай заявай у Мiнiстэрства аховы здароўя. У ёй усё падрабязна распiшыце i прыкладзiце адпаведныя дакументы, якiя ў вас ёсць. Абавязкова дапаможам.

— Аляксандр Кiрылавiч, дазвольце яшчэ адно пытанне задаць. Працую паштальёнам, застаўся год да пенсii. Зараз паштальён на вёсцы яшчэ i як своеасаблiвая «аўталаўка» працуе — прыходзiцца вельмi цяжкую сумку (па 30—40 кiлаграмаў) па дзесяцiкiламетровай акрузе цягаць. Я i згодна выконваць свае прафесiйныя абавязкi (усё ж такi 37 гадоў працоўнага стажу маю), аднак ужо не па сiлах. Справа ў тым, што мне зрабiлi некалькi цяжкiх аперацый, прымянялi i промневую тэрапiю. Падала дакументы на атрыманне групы iнвалiднасцi. Пасяджэнне спецыяльнай камiсii праходзiла ў Гомелi. Аднак мне адмовiлi: маўляў, катэгарычна настроена супраць працы. Ды не супраць я працы, проста цяжкiя грузы мне нельга цягаць. Гаворка ж iдзе пра здароўе чалавека, няўжо не зразумела?

— Усё зразумела, Лiлiя Дзмiтрыеўна. Я думаю, што сiтуацыя папраўная. Напiшыце на гэты конт адпаведную заяву i разам з заявай ад мужа накiруйце на адрас мiнiстэрства. Толькi абавязкова прыкладзiце i копiю медыцынскай даведкi аб аперацыях, якiя вам рабiлi.

Нiна Рыгораўна Андрыянец, г. Лоеў:

— У мяне цукровы дыябет i з-за гэтага праблемы з вачыма. Хацела б даведацца наконт таго, дзе ў такой сiтуацыi можна атрымаць неабходную дапамогу i якiм чынам трапiць на прыём да патрэбнага спецыялiста?

— У вашым выпадку сiтуацыя кiруемая. Можна звярнуцца па дапамогу ў Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны ў Гомелi.

— Аднак я ўжо там была...

— Калi ў Гомелi пабывалi, то тады варта звярнуцца ў дзесятую мiнскую клiнiку. Вас прымуць на кафедры афтальмалогii медыцынскай акадэмii. Мы вышлем неабходнае накiраванне i даручым вядучым спецыялiстам вас пракансультаваць i аказаць неабходную дапамогу.

Мiкалай Пiлiпавiч Сiлiвоха, г. Дзяржынск:

— У мяне стэнакардыя. Ляжаў у бальнiцы, але пасля выпiскi засталiся галаўныя болi i болi ў сэрцы. У нашай раённай бальнiцы няма кардыёлага, а прыём вядзе тэрапеўт. Ён выпiсаў таблеткi, я iх прымаю, але не дапамагае. Куды можна звярнуцца, каб атрымаць квалiфiкаваную дапамогу, як гэта можна зрабiць?

— Неабходна звярнуцца ў аддзяленне кардыялогii Мiнскай абласной бальнiцы. Там акажуць патрэбную дапамогу. Таму вышлем накiраванне ў Мiнскую абласную бальнiцу i ўзгоднiм дакладны час, калi вас прымуць.

Валянцiна Пятроўна Захарчук, Маладзечанскi раён:

— Я жыву ў вёсцы Аляхновiчы. Неабходна зрабiць аперацыю па выдаленню вен на назе. Цi магу я звярнуцца па патрэбную дапамогу ў Мiнскую абласную бальнiцу?

— Канешне, можаце, якiя пытаннi могуць узнiкаць на гэты конт? Маладзечанскi раён адносiцца да Мiнскай вобласцi, значыць вам павiнны дапамагчы ў абласной бальнiцы. Калi будуць якiя-небудзь цяжкасцi, то можаце спасылацца на нашу з вамi размову.

Нiна Васiльеўна, Бабруйскi раён:

— Аляксандр Кiрылавiч, скажыце, калi ласка, няўжо ёсць якое-небудзь распараджэнне наконт таго, каб дзяцей за 40 кiламетраў вазiць на прышчэпкi? У нас менавiта так i паступаюць...

— Гэта яўны перагiб. Дзякуй за званок, мы абавязкова выправiм сiтуацыю, дадзiм распараджэнне, каб людзi не «наразалi» лiшнiх кiламетраў. Прышчэпкi павiнны рабiць медыцынскiя работнiкi ва ўмовах, якiя гарантуюць бяспеку дзецям. Гэта можна арганiзаваць i ў ФАПе.

— I яшчэ хацелася б падзялiцца сваiм назiраннем: вельмi невысокi ўзровень медыцынскага абслугоўвання, у тым лiку i з боку маладых спецыялiстаў. Як быў гадамi парацэтамол, так яго i прызначаюць. Прыйдзеш на прыём i зробiш выснову: лепш буду лячыцца сама...

— З апошнiм вашым меркаваннем не пагаджуся, Нiна Васiльеўна. А наконт прафесiйнага ўзроўню выпускнiкоў медыцынскiх навучальных устаноў сапраўды ёсць праблемы. Справа ў тым, што вучэбныя праграмы носяць кансерватыўны характар i рэальна адстаюць ад жыцця. Гэтыя хiбы неабходна тэрмiнова выпраўляць. Я са свайго боку хачу вам таксама пытанне задаць. Якое ваша меркаванне аб новым накiрунку падрыхтоўкi спецыялiстаў па лiнii так называемых урачоў агульнай практыкi або сямейных урачоў?

— Вельмi правiльны напрамак развiцця медыцынскага сэрвiсу. Сямейны доктар павiнен быць спецыялiстам шырокай квалiфiкацыi. Калi вядзецца адпаведная падрыхтоўка, то гэта вельмi добра. Увогуле, доктар i настаўнiк павiнны быць самымi эрудзiраванымi, паколькi ад iх напрамую залежыць будучыня нашага грамадства.

Лiдзiя Сямёнаўна, г. Вiцебск:

— Аляксандр Кiрылавiч, хацела б пачуць ваша меркаванне наконт аднаго з прыватных медыцынскiх цэнтраў. Цi можна яму давяраць?

— Магу параiць адно: абавязкова трэба даведацца аб тым, цi ёсць у гэтага медыцынскага цэнтра спецыяльная лiцэнзiя. Зразумела, што паслугi прыватнiкаў больш важкiя па кошту, у дзяржаўных структурах усе адпаведныя паслугi можна атрымаць значна танней. Аднак у кожнага з нас павiнна быць магчымасць выбару. А выбар — гэта заўсёды грошы.

Зiнаiда Васiльеўна Якiмава, г. Стоўбцы:

— Жыву адна. Два гады таму перанесла дзве складаныя аперацыi. Прызначылi III групу. Зараз пенсiя складае 203 тысячы рублёў, прычым большую яе частку «забiраюць» аплата камунальных паслуг i лекаў. Цi будуць прымацца якiя-небудзь меры, каб прадаставiць скiдкi па леках такiм асобам, як я? Да 2002 года па льготных рэцэптах можна было набыць эльтэраксiн, кальцый нiкамед, тамаксiфен. Зараз iльготу адмянiлi. Цi будзе зменены такi парадак?

— Зiнаiда Васiльеўна, мы вяртаем iльготы, пра якiя вы згадалi. Адпаведная прапанова Мiнiстэрства аховы здароўя знаходзiцца на разглядзе ў Мiнюсце. Дзяржава можа зараз дазволiць сабе такiя выдаткi, гэтаму спрыяе iнтэнсiўнае развiццё рэальнага сектара эканомiкi. Я думаю, што ў блiжэйшы час неабходнае распараджэнне будзе прынята.

(Працяг будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэфармаванне сiстэмы аховы здароўя напрамую датычыцца кожнага з нас. Усе змяненнi, якiя адбываюцца апошнiм часам, скiраваны на тое, каб палепшыць якас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика