21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi бусел пераблытаў акенца

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашай краiне 32 878 дзяцей, якiя аказалiся без апекi бацькоў. Палова з iх растуць у апякунскiх i прыёмных сем’ях, у дзiцячых дамах сямейнага тыпу, астатнiя, на жаль, не ведаюць або паступова забываюць, што такое — пах мамiнага баршчу, татавы моцныя рукi, уласны кубачак i ложак, вячэра, за якой збiраюцца ўсе такiя дарагiя табе людзi... Чамусьцi ў нас мала ўсынаўляюць дзяцей. Сёння ў рэспублiцы жывуць 6 169 усыноўленых i ўдачароных шчаслiўчыкаў. За ўвесь мiнулы год былi ўсыноўлены толькi 368 малых. Што гэта ў параўнаннi з тым, што 12 тысяч дзяцей маюць статус, якi неабходны для ўсынаўлення? Кропля. Але чаму так адбываецца? Адна з прычын, лiчаць супрацоўнiкi Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення, iснаванне ў грамадстве стэрэатыпаў аб сiротах i аб самiм працэсе ўсынаўлення. Каб пазбавiцца гэтых стэрэатыпаў i даць магчымасць самiм людзям спытаць i даведацца пра ўсё, што датычыцца сямейнага ўладкавання дзяцей, мы i арганiзавалi гэту «прамую лiнiю» i запрасiлi на яе Вольгу ДЗМIТРЫЕВУ, намеснiка дырэктара Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, i Валянцiну МАГЛЫШ, псiхолага цэнтра. Яны адказвалi на пытаннi людзей, якiх, дзякуй Богу, было даволi шмат.

— Добры дзень, мяне завуць Анжалiка, званю з Вiцебска. Скажыце, як псiхолагi раяць вырашаць праблему тайны усынаўлення?

— Мы лiчым, што адкрытае ўсынаўленне — самы аптымальны варыянт. Ён дазваляе сям’i жыць спакойна, раскошна, нiчога не баючыся: у нас усё адкрыта i мы настолькi давяраем адзiн аднаму, што гэта не перашкаджае нашым адносiнам. Дзiця ведае, што яго ўсынавiлi, але ж гэта ад яго i не хавалi. Дзiця да трох гадоў яшчэ ўспрымае свет такiм, якi ён ёсць. У яго яшчэ няма параўнанняў, у яго iншага досведу няма i тое, што з iм адбываецца — адзiна правiльны i магчымы варыянт. Таму калi такое малое дзiця ведае, што яго ўсынавiлi, яно думае, што так ёсць ва ўсiх сем’ях, яно ўвогуле не ўсведамляе значэння гэтага слова. I ў той момант, калi пачне ўсведамляць, у яго не будзе стрэсу: у яго жыццi гэта было заўсёды. Усё будзе натуральна. Горш, калi раптам у гадоў 11—12 падлетак даведаецца, што ён ўсыноўлены. Калi б была стопрацэнтная гарантыя таго, што нiхто i нiколi не скажа яму пра гэта... Такой гарантыi няма. Вельмi часта i самi бацькi не вытрымлiваюць, таму што гэта жыццё з грузам на шыi, каб, не дай Божа, не прагаварыцца. Гэта жыццё са шкiлетам у шафе. Ды i чаго хаваць? Нiчога дрэннага няма ва ўсынаўленнi. Калi дзiця падрасце, то яно нармальна будзе да гэтага ставiцца.

— А ў якi момант i як трэба яму сказаць пра гэта?

— Усе дзецi пытаюцца, адкуль яны ўзялiся. Можна так i сказаць, што, маўляў, цябе нарадзiла iншая мама, але ты наш насамрэч, мы доўга цябе шукалi i нарэшце знайшлi ў такiм-та Доме дзiцяцi... А колькi казак ёсць накшталт: жылi-былi дзед з бабкай i не было ў iх дзяцей... Можна расказаць як-небудзь малому сваю казку: мы з татам жылi, у нас не было дзяцей. Потым мы даведалiся, што ёсць такiя дамы, дзе жывуць дзеткi, у якiх няма таты з мамай. Мы прыехалi i адразу цябе ўбачылi. Трэба расказаць так, каб дзiця паверыла: вы шчаслiвыя ад таго, што ўзялi яго. Важна, каб праўда прыходзiла да дзiцяцi натуральна, без анiякiх спецыяльных прыёмаў: «Давай пагаворым...» Гэта напружвае i дзiця, i бацькоў. Проста слова «нарадзiлi» натуральна замяняецца словам «усынавiлi». Гэта калi гаворка пра малых дзетак. А старэйшыя ўжо самi вельмi жадаюць быць усыноўленымi, яны чакаюць бацькоў. Галоўнае — нагадваць яму прыемныя моманты першай сустрэчы, згадваючы Дом дзiцяцi цi iнтэрнат, гаварыць: як добра, што мы туды завiталi! Галоўнае, каб былi станоўчыя эмоцыi i станоўчыя адносiны самiх бацькоў да гэтага факта. Разам з днём нараджэння можна адзначаць дзень усынаўлення.

— Алё, «прамая лiнiя»? У мяне пытанне да псiхолага. Хлопчыку, якога я ўсынавiла, зараз ужо 10-ы год. Ён вельмi прывязаны да нас, цяперашнiх ягоных бацькоў. З садка яшчэ ў нас гэта праблема — ён надзвычай баiцца застацца адзiн. Нават у бабулi з дзедам не вытрымлiвае больш за дзень. Як можна дапамагчы яму пазбавiцца ад гэтай боязi, якая не змяншаецца з гадамi? Да якiх спецыялiстаў можна звярнуцца па дапамогу з гэтай нагоды?

— Гэта тыповая праблема дзяцей, якiх усынавiлi. У iх надзвычай доўга захоўваецца страх. I трэба не раздражняцца, калi ён баiцца, а наадварот — усякi раз пацвярджаць, што мы заўсёды з табой, мы цябе любiм, мы нiколi цябе не пакiнем, ты можаш на нас разлiчваць. Вельмi дапамагае, калi дазваляе магчымасць, купiць яму «мабiльнiк», каб дзiця было заўсёды на сувязi. Дарэчы, такая фобiя можа быць i ў народжаных вамi дзяцей: iм здаецца, што iх могуць згубiць, недзе забыць, пакiнуць... Пакуль дзiця будзе цалкам упэўнена, што бацькi ўжо нiкуды не знiкнуць, да таго часу ён будзе кантраляваць iх прысутнасць. Акрамя цярплiвасцi i пераканання, што дзiця заўсёды будзе з вамi, больш нiчога не дапамагае. Можна звярнуцца да спецыялiстаў Сацыяльна-педагагiчнага цэнтра, яны ёсць у многiх гарадах Беларусi. Можна прыехаць да нас або патэлефанаваць: (8-017) 284-71-51. Спытаць Маглыш Валянцiну Аляксандраўну — гэта я. У вырашэннi такiх праблем трэба ўлiчваць шмат нюансаў: напрыклад, наколькi тонкая ў дзiцяцi нервовая сiстэма, iншыя дэталi... Агульная рэкамендацыя: цярплiвасць, любоў, пацвярджэнне любовi. Гэта беспамылковы шлях.

«Прамую лiнiю» правялi Ларыса ЦIМОШЫК i Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краiне 32 878 дзяцей, якiя аказалiся без апекi бацькоў. Палова з iх растуць у апякунскiх i прыёмных сем’ях, у дзiцячых дамах сямейнага тыпу, а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика