Спорт-тайм
«Шахцёр» не адолеў «гомель»
У першым паўфiнальным матчы Кубка Беларусi салiгорскi «Шахцёр» i «Гомель» выявiць мацнейшага не здолелi — 0:0. Процiстаянне БАТЭ са сталiчнай «Зоркай-БДУ», якая сёлета будзе выступаць у першай лiзе, завяршылася на карысць барысаўчан — 3:1. Матчы ў адказ пройдуць 14 красавiка. БЕЛАРУСЬ СУПРАЦЬ КАЗАХСТАНА Днямi ў швейцарскiм Ньёне адбылася жараб’ёўка Кубка Iнтэртота, па вынiках якой у першым раундзе «МТЗ-РІПА» сустрэнецца з «Кайратам». Першыя матчы пройдуць 17—18 чэрвеня. ПОСПЕХ БЕЛАРУСКIХ «МАСТАЧАК» Беларускiя грацыi паспяхова выступiлi на мiжнародных турнiрах у Польшчы, Славенii i Грэцыi. Любоў Чаркашына стала першай, а Марыя Юшкевiч — другой у мнагабор’i. Ажно пяць сярэбраных медалёў на рахунку Святланы Рудалавай (у мнагабор’i, практыкаваннях з мячом, булавамi, скакалкай i стужкай). Iна Жукава двойчы станавiлася другой з мячом i булавамi. АБРАМОВIЧ «НАЗНАЧЫЎ» ХIДЗIНКА 59-гадовы галандскi спецыялiст Гус Хiдзiнк стане галоўным трэнерам расiйскай зборнай, аднак у Расii жыць не будзе, а стане прыязджаць у камандзiроўкi з Амстэрдама. Кантракт з РФС будзе заключаны на два гады з магчымасцю яго прадаўжэння да чэмпiянату свету-2010. На рашэнне Хiдзiнка паўплываў уладальнiк «Чэлсi» Раман Абрамовiч, якi захацеў такiм чынам палепшыць вынiкi расiйскай каманды. Новы настаўнiк узначалiць дружыну пасля мундзiяля ў Германii, дзе ён павiнен будзе кiраваць зборнай Аўстралii. Прыгадаем, што ў 1998-м галандзец вывеў у паўфiнал чэмпiянату свету Нiдэрланды, а чатыры гады таму — Паўднёвую Карэю. Дзякуючы Хiдзiнку, ПСВ тройчы станавiўся чэмпiёнам Галандыi i адзін раз выйграваў нацыянальны Кубак. Другi такi трафей ён можа атрымаць 7 мая, калi пераможа «Аякс». Першую сусветную вядомасць Хiдзiнку прынесла вiкторыя 1998 года, калi ПСВ дастаўся Кубак чэмпiёнаў. Галандзец прызнаўся, што яго праца давала вынiк, бо нiхто ў яе не ўмешваўся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Шахцёр» не адолеў «гомель»
|
|