21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Два святы для аптымiста

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Юбілей

Народную мудрасць наконт 45 гадоў i «бабы-ягадкi iзноў» мала хто з жанчын аспрэчыць. Але i мужчыны глыбока за «бальзакаўскi ўзрост» могуць быць вельмi нават цiкавымi i прывабнымi. Вось i за прыкладам далёка хадзiць не трэба — паглядзець хоць бы на акцёра, рэжысёра, сцэнарыста, педагога Аляксандра Вергунова, якi лiтаральна толькi што (10 красавiка) адзначыў 50-гадовы юбiлей.

Што дае зарад бадзёрасцi для гэтага «чалавека-энерджайзера»? Можа, сцэна: выступаць у якасцi канферансье ён пачаў са школы, аб’ехаў з канцэртамi практычна ўсю Манголiю; працаваў у Тэатры лялек БССР, пазней — у тэатры «Хрыстафор». А можа, праца на радыё i ТБ: 21 год па правадной сетцы можна было пачуць перадачу Вергунова «Пошта блакiтнага вагона», якая пазней трансфармавалася ў праграму «Мы едзем, едзем, едзем...», на 8-м канале — убачыць праграму «Ля афiшы». Яшчэ 7 гадоў былi аддадзены радыё «Бi Эй», ды плюс 2 — на «Альфа радыё», ды яшчэ зараз Аляксандр Вергуноў працуе на студыi «ОКО», якая забяспечвае праграмамi розныя тэлеканалы Беларусi... Цi, быць можа, сакрэт у свежым паветры — заўзяты рыбак Вергуноў мае 40-гадовы стаж рыбнай лоўлi на рэках Манголii, у Беларусi, Украiне, Прыбалтыцы, Славенii, Балгарыi, Венгрыi... i нават у Афрыцы.

А можа — хутчэй за ўсё — справа ў тым, што Шура Вергуноў (рэдка хто з калег называе яго Аляксандрам, нягледзячы на ўзрост) вялiкi аптымiст, якi з аднолькавым задавальненнем «чаруе» на звычайнай i тэлевiзiйнай кухнi, збiрае грыбы i ролi ў кiно, вядзе аўтамабiль i разнастайныя эстрадныя праграмы... Таму мала здзiўляе, што да адной асабiстай даты далучылася другая: 14 красавiка ў адным з мiнскiх ЗАГСаў Аляксандр Вергуноў зарэгiструе шлюб. Нават зайздросна крыху, чэснае слова!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народную мудрасць наконт 45 гадоў i «бабы-ягадкi iзноў» мала хто з жанчын аспрэчыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика