21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сабака паляўнiчаму — больш не сябар

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Крылатая» хвароба

Свае рэкамендацыi на будучы паляўнiчы сезон распаўсюдзiў Мiжведамасны каардынацыйны савет па пытаннях аховы тэрыторыi Беларусi ад заносу i распаўсюджвання птушынага грыпу.

1. Адстрэльваць толькi здаровую птушку. У захварэўшых дзiкiх i хатнiх птушак адзначаюцца раскаардынацыя рухаў (вярчальныя рухi галавой, скрыўленне шыi), адсутнасць рэакцыi на знешнiя раздражняльнiкi i прыгнечаны стан. Назiраецца таксама апуханне i пачарненне грэбеня i цяжкае дыханне.

2. Не везцi з палявання дадому неапрацаваную птушку.

3. Перад ашчыпваннем i патрашэннем птушку апусцiць на некалькi хвiлiн у кiпень цi апрацаваць яе над адкрытым агнём.

4. Пасля апрацоўкi птушкi ўсе бiялагiчныя адходы пажадана спалiць цi закапаць на як мага большую глыбiню.

5. Катэгарычна забараняецца скармлiваць унутраныя органы птушкi iншым жывёлiнам i дапускаць кантакт хатняй птушкi з указанымi адходамi.

6. Як мага часцей мыць рукi з мылам цi выкарыстоўваць гумавыя пальчаткi.

7. Не дакранацца да iншых прадметаў i да твару падчас ашчыпвання i патрашэння птушкi.

8. Пасля палявання абутак старанна памыць, а адзенне памыць i прасушыць на сонцы.

9. Пры кулiнарнай апрацоўцы птушку трэба добра праварыць i прасмажыць. Варта памятаць, што вiрус птушынага грыпу не баiцца мiнусавых тэмператур, але награванне да тэмпературы плюс 70 градусаў знiшчае вiрус за некалькi хвiлiн. Кухонны iнвентар старанна прамыць з мыйнымi сродкамi i абдаць кiпнем.

10. Пры з’яўленнi сiмптомаў грыпу цi iнфекцыi вачэй на працягу 7—10 дзён пасля кантакту з дзiкай птушкай неабходна неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Ад заражэння да першых сiмптомаў захворвання можа прайсцi ад некалькiх гадзiн да 5 дзён. Захворванне на птушыны грып пачынаецца востра з дрыжыкаў, павышэння тэмпературы да 38 градусаў i больш, мышачных i галаўных боляў, боляў у горле. Стан хворага iмклiва пагаршаецца. Праз 2—3 днi з’яўляецца «мокры» кашаль, часта з крывёй, аддышка. Затым могуць узнiкнуць праблемы з дыханнем, магчыма паражэнне печанi, нырак i мозга.

11. Каб пазбегнуць кантакту з хворай i загiнуўшай птушкай, паляўнiчым не рэкамендуецца выкарыстоўваць на паляваннi сабак.

Падрыхтавала Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свае рэкамендацыi на будучы паляўнiчы сезон распаўсюдзiў Мiжведамасны каардынацыйны савет па пытаннях аховы тэрыторыi Беларусi ад заносу i распаўсюджв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика