У планах — 8 млн тон збожжа
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
У Беларусi падведзены канчатковыя вынiкi абследавання пасяўных плошчаў, адведзеных пад азiмы клiн. «Страты па перазiмоўцы ёсць у кожнай вобласцi. Але больш за ўсё пацярпела Вiцебская вобласць», — паведамiў карэспандэнту «Звязды» намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Iван БАМБIЗА.
Гаворачы пра сёлетнюю пасяўную, Iван Бамбiза адзначыў, што галоўная яе асаблiвасць — у неабходнасцi правесцi сяўбу ў сцiслыя тэрмiны. «Летась 25 красавiка мы ўжо практычна скончылi сяўбу раннiх збожжавых. А сёлета мы яшчэ амаль не прыступалi да працы, хоць ужо сярэдзiна красавiка. Такiм чынам мы павiнны будзем правесцi сяўбу раннiх яравых лiтаральна за нейкiх 5—10 дзён...» Пры гэтым намеснiк прэм’ер-мiнiстра дадаў, што выбарачная сяўба ўжо вядзецца ў паўднёвых раёнах Брэсцкай i Гомельскай абласцей. Ацэньваючы гатоўнасць аграпрамысловага комплексу да сёлетняй пасяўной, Iван Бамбiза адзначыў: — Усе арганiзацыйныя пытаннi вырашаны. Дзяржава максiмальна дапамагла ў вырашэннi фiнансавых пытанняў. У тым лiку i па лiнii фонду падтрымкi сельгасвытворцаў... Дадаткова набываем мiнеральныя ўгнаеннi ў Расii з тым, каб павялiчыць аб’ёмы iх унясення ў глебу. Урад паставiў задачу атрымаць сёлета каля 8 млн тон збожжа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi падведзены канчатковыя вынiкi абследавання пасяўных плошчаў, адведзеных пад азiмы клiн
|
|