Банкiраў будуць рыхтаваць на Палессi
Надзея НIКАЛАЕВА
Новая вышэйшая навучальная ўстанова пачне дзейнiчаць у палескiм рэгiёне ў 2006/2007 навучальным годзе. Кiраўнiк дзяржавы падпiсаў указ аб стварэннi на базе Пiнскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацбанка i фiлiяла Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага унiверсiтэта ў г. Пiнску Палескага дзяржаўнага унiверсiтэта. Новая ВНУ будзе падпарадкоўвацца Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь i рыхтаваць высокаквалiфiкаваныя кадры для банкаўскай сферы, а таксама для прадпрыемстваў i арганiзацый па накiрунках «эканомiка i кiраванне» i «кiраванне».
Першы набор студэнтаў плануецца правесцi гэтым летам. У блiжэйшы час павiнны быць зацверджаны кантрольныя лiчбы набору i статут Палескага дзяржаўнага унiверсiтэта. Да пачатку новага навучальнага года будуць рэканструяваныя вучэбныя корпусы, студэнцкiя iнтэрнаты i стадыён «Хваля». Прадоўжыць сваё навучанне ў Палескiм дзяржаўным унiверсiтэце на аналагiчных цi роднасных спецыяльнасцях змогуць не толькi студэнты пiнскага фiлiяла БДЭУ, але i пiнскага фiлiяла Прыватнага iнстытута кiравання i прадпрымальнiцтва, якi спынiў сваё iснаванне. У Мiнiстэрстве адукацыi не выключаюць, што ў перспектыве, зыходзячы з патрэб палескага рэгiёна, пералiк спецыяльнасцяў i факультэтаў у новым унiверсiтэце можа пашырыцца. Перспектыўным для Палесся, напрыклад, лiчыцца аграрна-мелiярацыйны накiрунак. Яшчэ адзiн перспектыўны накiрунак — развiццё ў рэгiёне турызму. Палескi дзяржаўны унiверсiтэт, як чакаецца, стане новым адукацыйным, навуковым i культурным цэнтрам Палесся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая вышэйшая навучальная ўстанова пачне дзейнiчаць у палескiм рэгiёне ў 2006/2007 навучальным годзе. Кiраўнiк дзяржавы падпiсаў указ аб стварэннi на |
|