У вас — тавар, у нас — купец
Выпускнiкам БДУ цяпер будзе прасцей знайсцi работу, а сталiчным прадпрыемствам i арганiзацыям — займець граматных спецыялiстаў. Аб гэтым паклапацiлiся адмiнiстрацыя галоўнай ВНУ краiны i Мiнскi гарадскi цэнтр занятасцi насельнiцтва. 14 красавiка ў будынку гiстарычнага факультэта БДУ пройдзе сустрэча тых, хто мае патрэбу ў кадрах, i тых, хто iх рыхтуе. Аўдыторыi раскажуць аб новых спецыяльнасцях, напрамках i формах навучання ва унiверсiтэце № 1. Тут можна будзе даведацца аб сiтуацыi на сталiчным рынку працы, а таксама аб тым, што такое «Кадравае агенцтва БДУ» (яго мэты, задачы, магчымасцi). Затым работа прадоўжыцца ў секцыях.
Вiктар КУШНАРОЎ, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпускнiкам БДУ цяпер будзе прасцей знайсцi работу, а сталiчным прадпрыемствам i арганiзацыям — займець граматных спецыялiстаў
|
|