Ход канём
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Аўтапрам Iранскi «скакун» з французскай радаслоўнай iмкнецца заваяваць сiмпатыi беларускiх аўтааматараўУ пасёлку Абчак Мiнскага раёна, дзе калiсьцi сыходзiлi з канвеера аўтамабiлi i мiкрааўтобусы «Ford», крыху пазней як праз месяц пачнецца зборка iранскiх легкавушак «Samand». Для беларускiх аўтааматараў гэты аўтамабiль ва ўсiх адносiнах — «цёмны конiк». Сiмвалiчна, што i само слова «samand» у перакладзе са старажытнай персiдскай мовы азначае «скакун». З беларускага боку гэты праект ажыццяўляе сумеснае прадпрыемства ЗАТ «Юнiсон», а з iранскага — аўтамабiльны канцэрн Iran Khodro. Кошт сабранага беларускiмi рукамi iранскага аўто «Samand» з базавай камплектацыяй будзе складаць 11 тысяч долараў ЗША. А вось за «люксавую» мадэль, якая мае кандыцыянер, АВС, бартавы камп’ютар, поўны электрапакет, патронiк i iншыя «навароты», давядзецца заплацiць 12,9 тысячы долараў. Вядома ж, для сярэднестатыстычнага беларуса дарагавата. Зараз большасцi нашых суграмадзян па кiшэнi патрыманае аўто коштам каля 5 тысяч долараў. Але, будзем спадзявацца, што i ў нашай краiне ў хуткiм часе будзе створана такая сiстэма крэдытавання, якая дазволiць i людзям з сярэднiм дастаткам набываць новыя аўтамабiлi. У такiм разе, калi ўлiчыць, што «Samand» — гэта фактычна iранскi варыянт французскага «Peugeot-405», цана на «скакуна» не будзе балюча кусацца. Аўтамабiль, дарэчы, камплектуецца бензiнавым рухавiком Peugeot аб’ёмам 1,8 лiтра, магутнасцю 100 конскiх сiл. Я сам пратэсцiраваў звычайную i «люксавую» мадэлi. Аўтамабiль пакiнуў неблагое ўражанне. Камфортны i даволi жвавы. На разгон да 100 кiламетраў у гадзiну спатрэбiлася ўсяго 11 секунд. Расход палiва ў гарадскiх умовах эксплуатацыi — 8,5 лiтра на 100 кiламетраў, за горадам — 6,2 лiтра на 100 кiламетраў. Словам, апетыт у «скакуна» не вельмi вялiкi, што, несумненна, прыцягне ўвагу патэнцыяльных беларускiх пакупнiкоў. Аднак наколькi вялiкiм будзе попыт на «цёмнага конiка», зараз цяжка зрабiць дакладны прагноз. У Расii, напрыклад, менш чым за месяц было прададзена 432 iранскiя аўтамабiлi гэтай маркi i яшчэ дзесьцi на 500 машын паступiла заказаў. Для малавядомай маркi гэта нядрэнны паказчык. У Беларусi таксама спадзяюцца на неблагi попыт. Паводле слоў старшынi агульнага сходу акцыянераў СП ЗАТ «Юнiсон» Аляксея Ваганава, плануецца, што ўжо сёлета з канвеера ў Абчаку сыдзе каля 1 тысячы аўтамабiляў, а на наступны год будзе выпушчана 6 тысяч iранскiх легкавушак. Але i гэта не мяжа. Аляксей Ваганаў адзначыў, што калi попыт на прадукцыю СП ЗАТ «Юнiсон» будзе вялiкi, то завод можа працаваць у тры змены i выпускаць 18 тысяч аўтамабiляў у год. А да 2014 года сумеснае прадпрыемства мае намер «нарасцiць» вытворчасць «скакуноў» да 60 тысяч у год. Прычым у Беларусi плануецца не толькi збiраць iранскiя легкавушкi, але i наладзiць выпуск асобных вузлоў i дэталяў. «Мяркую, мы будзем дастойнымi канкурэнтамi тым заходнiм вытворцам, якiя наладзiлi зборку сваiх аўтамабiляў у Расii», — заявiў Аляксей Ваганаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iранскi «скакун» з французскай радаслоўнай iмкнецца заваяваць сiмпатыi беларускiх аўтааматараў
|
|