Вяшчанне на каталiцкi Вялiкдзень
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Па календару каталiцкай канфесii 16 красавiка будзе адзначацца Вялiкдзень. Белтэлерадыёкампанiя ў сувязi са святам прапануе гледачам шэраг тэматычных праграм.
Так, 15 красавiка ў 23.40 на БТ выйдзе спецвыпуск духоўнай праграмы «Iснасць», прысвечаны трансляцыi велiкоднага хрэснага ходу на чале з Папам Бенедыктам XVI, што традыцыйна iдзе ў Рыме ад Калiзея да Палацiнскага ўзгорку. З 23.55 будзе паказана святочнае богаслужэнне на Уваскрэсенне Хрыстова з Полацкага касцёла св. Андрэя Баболi. Прамую трансляцыю гэтай падзеi правядзе таксама Беларускае радыё. У нядзелю, 16 красавiка, у 9.30 прагучыць пастырскае слова i вiншаванне Казiмiра Свёнтка, мiтрапалiта Мiнскай i Магiлёўскай мiтраполiй Рымска-каталiцкай царквы ў Беларусi. У 17.30 у рамках праграмы «Iснасць» з Ватыкана будзе паказана велiкоднае Пасланне i Блаславенне (Urbi et Orbi) Бенедыкта XVI (паўтор — у панядзелак у 10.20). Завершаць святочны эфiр французская камедыя «Вясёлы вялiкдзень» з Жанам-Полем Бельмандо i Сафi Марсо, а таксама прыгоднiцкая камедыя «Язык святога» (Iталiя). Як паведамляе прэс-служба БТРК, тэлеканал «ЛАД», радыёстанцыя «Беларусь» i спадарожнiкавы канал «Беларусь-ТБ» таксама падрыхтавалi да святочных дзён шэраг тэматычных праектаў i праграм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па календару каталiцкай канфесii 16 красавiка будзе адзначацца Вялiкдзень. Белтэлерадыёкампанiя ў сувязi са святам прапануе гледачам шэраг тэматычных
|
|