21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Учора Аляксандр Лукашэнка з рабочым вiзiтам наведаў Гродзенскую вобласць

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ, Гродзенская вобласць

У прыватнасцi, А. Лукашэнка наведаў ферму «Новы век», якая яшчэ не дабудавана, вядомай сельскагаспадарчай арганiзацыi «Мажэйкава». Убачанае задаволiла кiраўнiка дзяржавы. Паводле яго слоў, калi ўкладваць грошы, то менавiта ў такiя фермы, якiя прыносяць даходы на працягу дзесяткаў гадоў, пасля таго, як акупяцца.

А. Лукашэнка азнаёмiўся з добраўпарадкаваннем аграгарадка «Мажэйкава». Рашэнне аб пераўтварэннi гэтага населенага пункта ў аграгарадок было прынята ў 2005 годзе. Там правялi рамонт сярэдняй школы, якi дазволiў вывесцi на больш высокi ўзровень арганiзацыю вучэбнага працэсу. Якасныя змяненнi адбылiся ў медыцынскiм абслугоўваннi насельнiцтва аграгарадка. Уведзены ў строй будынак лазнева-пральнага камбiната, якi раней не выкарыстоўваўся i дзе цяпер прадугледжана аказанне паслуг цырульнiка, рамонт абутку, а таксама прыём бялiзны для мыцця.

Кiраўнiк дзяржавы ўжо наведваў «Мажэйкава» ў 1994 годзе. З таго часу адбылося шмат станоўчых змяненняў. Цяпер, адзначыў А. Лукашэнка, «Мажэйкава» стала «адной з самых моцных гаспадарак з добрымi перспектывамi». А калi бачна, што ёсць вынiкi, эфект ад укладзеных сродкаў, гаспадарцы неабходна дапамагаць i далей. У прыватнасцi, А. Лукашэнка заявiў, што «Мажэйкаву» будзе выдаткаваны крэдыт пад нiзкi працэнт для аднаўлення асобных вытворчасцяў.

Беларускi лiдар заявiў, што рашэнне аб аднаўленнi вёсак праз будаўнiцтва аграгарадкоў было правiльным. «Я б тут сам жыў. Тут лепш, чым у горадзе», — адзначыў А. Лукашэнка. За 10 гадоў, лiчыць прэзiдэнт, усе цэнтральныя сядзiбы гаспадарак павiнны быць такiмi ж, як у «Мажэйкаве». Аднак нельга забываць пра вёскi, якiя не ўваходзяць у аграгарадкi. Калi ёсць вёска, адзначыў ён, яна не павiнна выглядаць пакiнутай. «Прыйшоў час, — заявiў кiраўнiк дзяржавы, — стварыць нармальныя ўмовы для жыцця вяскоўцаў».

Апошнiм пунктам паездкi прэзiдэнта стала Лiда, дзе ён азнаёмiўся з будаўнiцтвам акушэрскага корпуса на 89 ложкаў цэнтральнай раённай бальнiцы.

Адказваючы напрыканцы вiзiту на пытаннi журналiстаў, А. Лукашэнка адзначыў, што любая дзяржава мае патрэбу ў жорсткай руцэ. Толькi ў такiм выпадку ад кiраўнiцтва краiны можна атрымаць сапраўдныя вынiкi, «эфект у поўным аб’ёме ад прымаемых рашэнняў». Беларусь у гэтым пытаннi выпрацавала аптымальны падыход. Узяць сельскую гаспадарку. Прэзiдэнту ўжо няма патрэбы, як гэта было раней, даваць указаннi па кожнай невялiкай праблеме, якая ўзнiкае падчас пасяўной. У гэтым годзе па пасяўной ужо прыняты ўсе неабходныя рашэннi, каб увайсцi ў аптымальныя тэмпы. Такiм чынам, адзначыў А. Лукашэнка, у Беларусi пабудавана дакладная сiстэма кiравання, якая дазваляе атрымлiваць аптымальныя вынiкi. Пры гэтым кантроль за выкананнем рашэнняў будзе самы строгi.

Каментуючы iнфармацыю, якую распаўсюджваюць асобныя СМI, аб павышэннi цэн на расiйскi газ у тры разы, А. Лукашэнка адзначыў, што падобнае рашэнне ўскладнiць саюзнае будаўнiцтва. Так, пры розных цэнах на газ немагчыма будзе казаць аб адзiных умовах гаспадарання для расiйскiх i беларускiх прадпрыемстваў. Такiм рашэннем беларускiя вытворцы будуць «фактычна выкiнуты з расiйскага рынку», заявiў А. Лукашэнка. Ужо нават можна будзе казаць аб разрыве дагавора аб адзiнай эканамiчнай прасторы. Расiя на гэта, лiчыць кiраўнiк дзяржавы, наўрад цi пойдзе. Што датычыцца цэн на газ, то пакуль iдзе працэс перамоў. Канчатковае рашэнне будзе прынята па вынiках 9 месяцаў. Цана на газ, безумоўна, будзе расцi, але ў Беларусi яна павiнна быць, лiчыць А. Лукашэнка, аднолькавай з Расiяй. «Не думаю, — адзначыў ён, — што кiраўнiцтва Расii пойдзе на сур’ёзнае павышэнне цэн на газ для Беларусi».

Каментуючы рашэнне Еўрасаюза аб пашырэннi спiса неўязных беларускiх чыноўнiкаў, А. Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не будзе паўтараць памылкi еўрапейскiх чыноўнiкаў, якiя ўключаюць у падобныя спiсы нават тых, хто не мае нiякiх дачыненняў да беларускiх уладаў. Аднак стаяць убаку ў падобнай сiтуацыi Беларусь не будзе. Тым асобам, якiя адкрыта працуюць супраць Беларусi, «у натуральным парадку, без «чорных спiсаў» будзе забаронены ўезд у нашу краiну».

А. Лукашэнка адзначыў, што многiя заявы з боку замежных дзяржаў так i застаюцца проста заявамi, «за якiмi нiчога не стаiць». Так, што можа кiраўнiцтва Латвii зрабiць Беларусi? Толькi нешта заявiць. Аднак такiя заявы мала што будуць значыць — канчатковы курс дзяржавы вызначае бiзнэс. А яму выгадна мець справу з Беларуссю. Не дарма ж Латвiя заяўляла, што не патрэбна прымаць у адносiнах да Беларусi эканамiчныя санкцыi. Падобнае адносiцца i да iншых краiн. Так, асобы, якiя робяць такiя заявы, проста хочуць стварыць для сябе пэўны iмiдж. А. Лукашэнка ўпэўнены, што праз гады асобным замежным дзяржавам усё роўна прыйдзецца будаваць супрацоўнiцтва з Беларуссю ў дыпламатычнай i палiтычнай сферах. У эканомiцы ж, лiчыць А. Лукашэнка, мы i так супрацоўнiчаем.

Напрыканцы прэзiдэнт адзначыў, што ўвесь час пасля выбараў ён кантраляваў сiтуацыю ў краiне. Iнфармацыя аб яго ўяўнай хваробе была непраўдзiвай. Усе рашэннi прымалiся пры яго непасрэдным удзеле. Гэта датычыцца ў тым лiку i фармiравання ўрада.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прыватнасцi, А. Лукашэнка наведаў ферму «Новы век», якая яшчэ не дабудавана, вядомай сельскагаспадарчай арганiзацыi «Мажэйкава»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика