21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэпутаты наведалi Нацбанк

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi наведалi Нацыянальны банк, дзе вывучалi стан, праблемы i перспектывы банкаўскай сiстэмы нашай краiны.

Як адзначыў, адкрываючы пасяджэнне, Старшыня нiжняй палаты парламента Уладзiмiр Канаплёў, статыстыка сённяшняй дзейнасцi банкаўскай сiстэмы радуе, бо ад таго, як яна працуе, залежыць стан усёй эканомiкi краiны. Ён таксама адзначыў, што не апошнюю ролю ў стабiльнай i дастаткова эфектыўнай працы банкаўскай сiстэмы Беларусi адыгрывае заканадаўча-прававая база, створаная ў гэтай сферы. Тым не менш, з часам законы неабходна карэктаваць. Гэта, у прыватнасцi, датычыцца змяненняў i дапаўненняў у Банкаўскi кодэкс, якi ў пачатку красавiка вярнуў на дапрацоўку Савет Рэспублiкi. Неабходна ўзгадаць i законапраект аб кампенсацыi банкаўскiх укладаў насельнiцтву, якi «людзi вельмi чакаюць».

Сярод задач на гэту пяцiгодку Старшыня Нацбанка П. Пракаповiч назваў знiжэнне росту цэн да 5 працэнтаў у год, замацаванне дасягнення мiнулага года — станоўчага сальда ў гандлi таварамi i паслугамi.

Адзiн з асноўных накiрункаў дзейнасцi банка — крэдытаванне. Паводле слоў П. Пракаповiча, тэмпы яго прыросту ў два-тры разы вышэйшыя за рост валавога ўнутранага прадукту. Такiя ж паказчыкi неабходна захаваць i на працягу наступных пяцi гадоў.

Для Нацыянальнага банка прыярытэтным застаецца крэдытаванне будаўнiцтва жылля, сельскай гаспадаркi, прадпрыемстваў, якiя працуюць на экспарт. Адказваючы на пытанне адносна крэдытавання будаўнiцтва жылля, П. Пракаповiч адзначыў, што запланаваныя банкаўскiя крэдыты выбiраюцца па вынiках года толькi на 60 працэнтаў, i гэта характэрна для кожнай вобласцi краiны. У той жа час вядома, што iснуюць чэргi на набыццё крэдыту на будаўнiцтва жылля. Паводле слоў Старшынi Нацыянальнага банка, у блiжэйшы час неабходна вырашыць iснуючыя праблемы, развiваць будаўнiчую iнфраструктуру, каб тэмпы будаўнiцтва былi больш высокiя, а «кожная маладая сям’я атрымлiвала жыллё не пазней чым праз тры гады».

Падчас сустрэчы з дэпутатамi П. Пракаповiч таксама адзначыў, што ў Беларусi нiякага iстотнага хiстання курсу долара не будзе, а таму людзi, якiя захоўваюць у iх свае зберажэннi, «могуць спаць спакойна». Тое ж датычыцца i нацыянальнай валюты — беларускага рубля.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi наведалi Нацыянальны банк, дзе вывучалi стан, праблемы i перспектывы банкаўскай сiстэмы наш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика