Усё пра медыцынскую дапамогу
Мікалай ЛІТВІНАЎ
Прамая лiнiя На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН(Працяг. Пачатак у нумары за 12 красавіка.) Сяргей Мiкалаевiч Дабрынскi, г. Мiнск: — Мы абслугоўваемся ў гарадской палiклiнiцы № 8 на вулiцы Ясенiна. На выхадныя ў дачкi забалела вуха. У панядзелак паспрабавалi ўзяць талончык на прыём да патрэбнага спецыялiста, але iх ужо не было. Калi прыйшлi заўтра ранiцай, то сказалi, што талоны ёсць толькi на сераду. Чаму б iх не кожны дзень выдаваць? — Я пазначыў адрас. Абавязкова прымем неабходныя меры для таго, каб выправiць сiтуацыю. Такiх сiтуацый, пра якую вы згадалi, узнiкаць не павiнна. Трэба наладзiць рытмiчнае, сучаснае медыцынскае абслугоўванне, якое б у поўнай меры задавальняла ўсе надзённыя патрэбы людзей. Зiнаiда Iосiфаўна, г. Капыль: — На якiя лекi я магу ўзяць рэцэпт? — Вы можаце ўзяць рэцэпт на тыя лекi, якiя лiчыць мэтазгодным выпiсаць для вас лечачы ўрач. Зразумела, што самi вы не маеце права выбiраць лекi. — Аляксандр Кiрылавiч, растлумачце, калi ласка, на якi тэрмiн даецца «бальнiчны»? Здараецца, што да ўрача ўжо праз дзень пасля яго выпiскi неабходна iсцi. Колькi можна за год быць на «бальнiчным»? — Спачатку па першай частцы вашага пытання, Зiнаiда Iосiфаўна. Такая практыка выдачы «бальнiчных», пра якую вы расказалi, на жаль, пакуль iснуе. Але асабiста я яе не падтрымлiваю. Падрыхтавана прапанова аб тым, каб выдаваць «бальнiчны» на ўвесь курс лячэння. У блiжэйшы час адпаведная дырэктыва будзе даслана на месцы, трэба значна спрасцiць сiстэму, каб не рабiлася лiшнiх выклiкаў пацыентаў да ўрача. Цяпер што датычыцца тэрмiнаў. «Бальнiчныя» выдаюцца на столькi, на колькi дазваляе сiтуацыя. Максiмальны тэрмiн — чатыры месяцы. Гэта ў тым выпадку, калi бесперапынна, а калi з перапынкамi — то на паўгода. Калi ж указаныя тэрмiны перавышаюцца, то гэта сведчыць аб тым, што хвароба перайшла ў стадыю iнвалiднасцi. У такiм выпадку «бальнiчны» ўжо няма сэнсу выдаваць. — I яшчэ адно пытанне. Мая сястра жыве ў вёсцы Душава Капыльскага раёна. У iх вось ужо на працягу года закрыты мясцовы фельчарска-акушэрскi пункт. У вёсцы жыве больш чым 300 чалавек, яна з’яўляецца цэнтрам сядзiбы мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Пагадзiцеся, што праблему не вырашае тое, што ў вёску раз на тыдзень прыязджае ўрач. Медыцынская дапамога многiм неабходна кожны дзень. Нават не столькi дапамога, колькi догляд спецыялiста... — Удакладнiм пытанне i абавязкова яго вырашым належным чынам. Жыхарам Душава будзе наладжана неабходная медыцынская дапамога. Алена Антонаўна Кавальчук, Любанскi раён: — Я 10 гадоў хварэю на глаўкому. Напрыканцы лiстапада летась мне прааперыравалi катаракту. Зразумела, што патрэбны ўважлiвы медыцынскi нагляд. У нашай цэнтральнай раённай бальнiцы ўжо доўгi час няма акулiста. Прыём хворых праводзiць медсястра. У Салiгорску таксама не прымаюць, адпраўляюць на адпаведныя кансультацыi ў Бараўляны. Мне 70 гадоў, жыву адна. Уяўляеце, колькi намаганняў мне трэба прыкласцi для таго, каб атрымаць неабходную кансультацыю. Што магчыма зрабiць у гэтым выпадку? — У адпаведнасцi з вашай iнфармацыяй мы падправiм дзеяннi салiгорскiх спецыялiстаў. Таксама побач i Слуцк — яшчэ адзiн буйны медыцынскi цэнтр. Так што, Алена Антонаўна, для арганiзацыi вашага квалiфiкаванага абслугоўвання ёсць шэраг варыянтаў, якiмi мы абавязкова скарыстаемся. Выправiм сiтуацыю, не хвалюйцеся. Раiса Мiкалаеўна Капыш, Ашмянскi раён: — У майго мужа стэнакардыя трэцяй ступенi, iшэмiчная хвароба. На жаль, часта прыходзiцца карыстацца платнай аптэкай. А якiя лекi магчыма атрымлiваць на льготных умовах? — На такiх умовах можна выпiсваць практычна ўсе лекi, якiя па стану захворвання патрэбны пацыенту. Гэта агульнае такое правiла. Асобная справа — выпiска лекаў, якiя дорага каштуюць. Гэта робiцца па рэкамендацыi, па ўзгадненню, праз камiсiю. Каб выпiсаць такiя лекi, мясцовы доктар павiнен атрымаць «дабро» ад галоўнага ўрача. Разам з тым неабходна iмкнуцца да таго, каб такая сiстэма была гiбкай i працавала ў iнтарэсах чалавека. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН |
|