Адказныя за арганiзацыю меддапамогi — на сувязi
Як паведамiлi нашай газеце ў прэс-службе галоўнага медыцынскага ведамства нашай краiны, чакаецца, што на наступным тыднi на «гарачай» тэлефоннай лiнii мiнiстэрства (тэл. 222-70-80) будуць дзяжурыць кiраўнiкi ўпраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Кiрылавiч Цыбiн (18 красавiка) i Iгар Уладзiмiравiч Броўка (21 красавiка).
17 красавiка — начальнiк упраўлення медыцынскай статыстыкi, iнфармацыйных тэхналогiй i справаводства мiнiстэрства Сяргей Анатольевiч Скурановiч. 19 красавiка ў грамадзян будзе магчымасць звярнуцца са сваiмi праблемамi непасрэдна да галоўнага нарколага Мiнiстэрства аховы здароўя Уладзiмiра Пятровiча Максiмчука, а 20 красавiка задаць пытаннi галоўнаму псiхiятру мiнiстэрства Паўлу Валянцiнавiчу Рынкову. Нагадаем, што «гарачая» лiнiя працуе з 9.00 да 13.00 i з 14.00 да 17.30. У графiку дзяжурстваў магчымы змяненнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi нашай газеце ў прэс-службе галоўнага медыцынскага ведамства нашай краiны, чакаецца, што на наступным тыднi на «гарачай» тэлефоннай лiнii |
|