У падарунак... Ад «Звязды»НАШ ПАВЕРХ Чарговы розыгрыш прызоў адбыўся ўчора ў рэдакцыi газетыПа добрай традыцыi ўдзел у iм бралi не толькi звяздоўцы, але i нашы дзелавыя партнёры-паштавiкi, а галоўнае — самi падпiсчыкi. «Вылiчыць» iх, запрасiць — было справай не цяжкай, бо, лiчы, на кожнай з картак, апроч адраса, паведамляўся i нумар тэлефона... Такiм чынам лёсы драбнейшых звяздоўскiх прызоў i каляровых тэлевiзараў «Вiцязь» учора вяршылi начальнiк Мiнскага аб’яднанага цэха паштовай сувязi Алена Аляксандраўна Iшчук, настаўнiца англiйскай мовы гiмназii № 14 Алiна Мiхайлаўна Андрушка, экс-начальнiк змены Мiнскага трактарнага завода Уладзiмiр Вячаслававiч Кунцэвiч, i той самы Iван Iванавiч Астроўскi — дацэнт Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi, якога пастаянныя чытачы цудоўна ведаюць па конкурсах «Шашкi» i «Хто каго?». Што датычыцца суперпрыза — двухкамернага халадзiльнiка «Атлант», то гаспадыня яму «знайшлася» з лёгкай рукi Таццяны Адрушка. Прозвiшчы шчаслiўчыкаў у наступным нумары газеты. Пакуль — толькi прызнанне, што ў гэтым розыгрышы найбольш пашанцавала нашым падпiсчыкам з Гродзеншчыны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы розыгрыш прызоў адбыўся ўчора ў рэдакцыi газеты
|
|