«Манцёр» абясточыў хутар
Iгар ГРЫШЫН
Амаль 6 кiламетраў электрапроваду выкраў невядомы з лiнii электраперадач у Пружанскiм раёне.
Аб здарэннi ў Пружанскi РАУС паведамiў дырэктар фiлiяла рэспублiканскага унiтарнага таварыства «Брэстэнерга» Пружанскiя электрасеткi. Нейкi зладзюжка ў перыяд з 1 сакавiка па 7 красавiка з дзеючай паветранай лiнii электраперадач, з адгалiнавання на хутар Нiкiцiчы, «прыхватызаваў» 5 850 метраў электрапроваду на суму каля 2 мiльёнаў 275 тысяч рублёў. Зразумела, хутар быў абясточаны. Следча-аператыўнай групай РАУС устаноўлена асоба «манцёра», якiм аказаўся рабочы аднаго з прадпрыемстваў, жыхар гарадскога пасёлка Ружаны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 6 кiламетраў электрапроваду выкраў невядомы з лiнii электраперадач у Пружанскiм раёне |
|