Малайзiйцаў пакараюць за пацалункiInter - ПОЛ Ой Кiн Тангом i Сiу Ай Вей пагражае сур’ёзнае пакаранне за пацалункi i абдымкi ў грамадскiм месцы.Тры гады таму мясцовыя ўлады «застукалi» дзяўчыну i юнака ў гарадскiм парку: парачка, седзячы на лаўцы, цалавалася. У вынiку iх абвiнавацiлi ў непрыстойных паводзiнах. На днях суд разгледзеў апеляцыю адваката 22-гадовай Сiу Ай Вей i 24-гадовага Ой Кiн Тонга на рашэнне ўлад аб пакараннi для маладых людзей. Абаронца настойваў на тым, што пацалункi i абдымкi з’яўляюцца нi чым iншым, як праяўленнем кахання, якое павiнна заахвочвацца, а не карацца. Аднак суддзя не пагадзiўся з адвакатам i заявiў, што такiя паводзiны не з’яўляюцца нормай у жыхароў Малайзii. У вынiку суд не задаволiў скаргу адваката, i пакуль не зразумела, як будзе складвацца далейшы лёс маладых людзей. СУД ЗАНЯЎСЯ ПЫТАННЕМ АПЕКI НАД САБАКАМ Лiза i Джон Робертс спрабавалi палюбоўна ўрэгуляваць сiтуацыю наконт таго, каму з iх дастанецца сабака па мянушцы Зена. Аднак пасля некалькiх гадзiн размовы ўсё скончылася канфлiктам, так як нi былы муж, нi жонка не жадалi расставацца з жывёлай. У вынiку яны звярнулiся ў суд. Высветлiлася, што згодна з заканадаўствам штата Тэнесi, хатняя жывёла лiчыцца прыватнай уласнасцю, i нi аднаму з уладальнiкаў не можа быць прадастаўлена выключнае права апякунства над сабакам, якому больш як 5 гадоў. У вынiку, пасля слухання, суддзя Роберт Чылдэрс вынес рашэнне, у адпаведнасцi з якiм Джону належыла браць Зену да сябе ў буднiя днi, а Лiзе — у выхадныя. Трэба адзначыць, што судовыя разборы наконт апекi над хатнiмi жывёламi — не рэдкасць у ЗША. Напрыклад, адвакат Лiзы Робертс Дорацi Паудэрс адзначыла, што нядаўна яна вяла падобную справу, якая датычылася апекi над двума рэтрыверамi. «ГАРБАТАЯ ГАРА» — НЕ ДЛЯ ЗЭКАЎ Служачы буйнейшай турмы штата Масачусетс быў падвергнуты дысцыплiнарнаму пакаранню за дэманстрацыю зняволеным фiльма Энга Лi «Гарбатая гара» аб 20-гадовым каханнi двух каўбоеў. Прэс-сакратар упраўлення выканання пакаранняў штата падкрэслiла, што пакаранне звязана не з сюжэтам фiльма. «Справа ў падрабязным адлюстраваннi сэксуальных сцэн у карцiне», — патлумачыла Дайан Уiфiн. Афiцэр не прытрымлiваўся правiлаў, якiя забараняюць паказваць зняволеным фiльмы, што ўключаюць сцэны празмернага насiлля, кадры з аголенымi целамi, з нападам на персанал папраўчых устаноў. Уiфiн не паведамiла, якое менавiта пакаранне атрымаў служачы. БАБУЛЬКУ ПАКIНУЛI БЕЗ МАГIЛКI Старая немка збiраецца падаць у суд на сваiх сваякоў, якiя «ўкралi ў яе магiлку» i падсунулi туды iншую нябожчыцу. 73-гадовая Крыста Ян з Франкфурта купiла на могiлках месца побач з мужам нябожчыкам Гансам. Аднак аднойчы, калi прынесла мужу свежыя кветкi, убачыла, што яе ўласная магiлка ўжо занятая. Побач з яе «дарагiм «Гансi» ляжала яго цётка, якая адышла ў iншы свет два месяцы таму. «Я думала, у мяне разарвецца сэрца!», — гаворыць фрау Ян, дадаючы, што цяпер яна разумее, чаму сваякi мужа не запрасiлi яе на пахаванне цёткi. Абкрадзеная старая, аправiўшыся ад шоку, звярнулася з прэтэнзiяй у мясцовую евангелiчную абшчыну, якой належаць могiлкi, i заявiла, што калi ёй не вернуць яе законную нерухомасць, яна дойдзе да суда. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ой Кiн Тангом i Сiу Ай Вей пагражае сур’ёзнае пакаранне за пацалункi i абдымкi ў грамадскiм месцы
|
|