Кавалер Мальтыйскага ордэна
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
«Еўрабачанне-2006» У рамках прома-тураў па запрашэнню Белтэлерадыёкампанii ў нашу краiну працягваюць прыязджаць замежныя выканаўцы — будучыя сапернiкi на конкурсе. Зрэшты, цяперашнi госць — мальтыйскi спявак з iтальянскiм iмем Фабрыцыо Фанiела — не канкурэнт Палiне Смолавай хоць бы з той прычыны, што «стартуе» вышэй. Летась, нагадаю, спявачка К’яра заняла другое месца i забяспечыла Мальце месца адразу ў фiнале.Сам Фабрыцыо — не навiчок на «Еўрабачаннi». Ён прымаў удзел у конкурсе ў 2001 годзе, заняў 9-е месца — i лiчыць яго поспехам. Дзякуючы выступленню ў Капенгагене спявак стаў першым з мальтыйскiх выканаўцаў, хто пачаў мiжнародную музычную кар’еру — заключыў кантракт з нямецкай кампанiяй i выпусцiў адзiн за адным два альбомы хiтоў... Аднак на гэтым не спынiўся i сёлета зноў прыняў удзел у мальтыйскiм нацыянальным адборы — фестывалi «Песня для Еўропы». Са 180 дасланых заяў журы выбрала 50 лепшых кампазiцый, i толькi 18 з iх удзельнiчалi ў жывым канцэрце, пасля якога адбылося тэлефоннае галасаванне. Лiдарам гледачы прызналi Фабрыцыо Фанiела з песняй «I Do». «Гэта рэальная гiсторыя таго, як расстаўся з дзяўчынай. Мы запiсалi кампазiцыю ў сааўтарстве з маiм сябрам», — расказаў Фабрыцыо. Паводле слоў выканаўцы, калi ягоная экс-дзяўчына даведалася, што прысвечаная ёй песня перамагла, то пажартавала, што палова поспеху i камерцыйнага прыбытку належыць ёй. ...Аднак згубленае каханне песня не вярнула, i сэрца спевака дагэтуль свабоднае, пра што ён i паведамiў у Мiнску, паралельна з хiтрынкай заўважыўшы, што яму ну вельмi падабаюцца беларускiя дзяўчаты. Вiдэа на лiрычна-танцавальную кампазiцыю так i цягне завяршыць словамi: «I жылi яны доўга i шчаслiва». Бо песня, зразумела ж, пра каханне. А яе назву (у даслоўным перакладзе «Я раблю») можна патлумачыць як «Я кахаю цябе, i раблю ўсё, каб ты мне паверыла!». Але як перадаць гэтыя эмоцыi на сцэне? «Мы з бэк-вакалiстам i 4 дзяўчатамi падтанцоўкi паспрабуем, натуральна, зрабiць шоу. Але збольшага я спадзяюся, што за гэтыя тры хвiлiны, што будзе гучаць песня, людзi проста зразумеюць яе i мае пачуццi», — кажа Фабрыцыо. Спецыяльна для таго, каб слухачы пазнавалi кампазiцыю з першых акордаў, дэлегацыя Мальты наведала з прома-турам Балгарыю, Грэцыю, Кiпр, Лiтву, Латвiю — усяго да пачатку «Еўрабачання» плануецца пабываць у 17 краiнах. З беларускай канкурсанткай Фабрыцыо Фанiела спадзяецца пазнаёмiцца на Мальце, дзе абяцае не толькi цёплы прыём, але i падтрымку на будучыню (у сэнсе галасоў за Беларусь у паўфiнале). «Якое месца я палiчу поспехам? Натуральна, вельмi парадуюся першаму!» — заразлiва смяецца Фабрыцыо. Калi на гэты раз штурм «Еўрабачання» не ўдасца, магчыма, ён зробiць трэцюю спробу. А магчыма, не. «Я жыву сённяшнiм днём i не планую кар’еру так далёка. Зараз, напрыклад, галоўнае — прамацiраваць мой трэцi альбом у розных краiнах, дзеля чаго пасля конкурсу я паеду ў вялiкi тур». Акрамя таго, Фабрыцыо жыве не адзiнай музыкай — на Мальце ён трымае бар i рэстаран, амаль прафесiйна гуляе ў футбол. Карацей, песня «I Do» вельмi падыходзiць яму ў якасцi дэвiзу: рабiць паўсюль, рабiць заўжды... Пакуль не дасягнеш вынiку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках прома-тураў па запрашэнню Белтэлерадыёкампанii ў нашу краiну працягваюць прыязджаць замежныя выканаўцы — будучыя сапернiкi на конкурсе |
|