Iронiя лёсу цi памылка сувязi?
Сталiчных медыкаў, як высветлiлася, часта жадаюць бачыць пацыенты ў iншых населеных пунктах краiны.
Як паведамiла карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» ўрач аператыўнага аддзела гарадской станцыi хуткай дапамогi Алена Белавусава, у сярэднiм штомесяц тэлефон мiнскай службы «03» памылкова набiраюць некалькi дзесяткаў грамадзян з iншых гарадоў. Як правiла, адбываецца гэта, калi тэлефануюць з мабiльнага тэлефона. Выклiкаюць «хуткую дапамогу», напрыклад, у Беразiно, а трапляюць у Мiнск. Асноўная прычына — частае супадзенне назваў вулiц. Напрыклад, вулiцы Лынькова, Кастрычнiцкая, Броўкi ёсць у многiх гарадах. У вынiку часта брыгада «03» выязджае па названаму адрасу ў Мiнску, у той час як чакаюць яе ў зусiм iншым населеным пункце. Часцей за ўсё тэлефануюць з Беразiно, Пухавiч, Смалявiч, Нарачы. Паводле слоў Алены Белавусавай, каб выключыць падобныя памылкi сувязi пры наборы нумара «хуткай дапамогi» з мабiльнага тэлефона, трэба набiраць трохзначную лiчбу — 033 або 003. Кацярына ГУСЕВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчных медыкаў, як высветлiлася, часта жадаюць бачыць пацыенты ў iншых населеных пунктах краiны |
|