21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэпутаты далi згоду на прызначэнне Сяргея Сiдорскага прэм’ер-мiнiстрам

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi далi згоду на прызначэнне Сяргея Сiдорскага прэм’ер-мiнiстрам краiны.

Прадстаўляў С. Сiдорскага кiраўнiк Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Генадзь Нявыглас. Ён адзначыў асаблiвасцi, пры якiх сфармiраваць новы састаў урада ў нашай краiне магчыма ў першыя днi пасля ўступлення прэзiдэнта на пасаду без канфрантацый i патрасенняў: «палiтычная стабiльнасць, дынамiчнае развiццё эканомiкi, дасягнутая кансалiдацыя ў грамадстве». Гэтым Беларусь, лiчыць Г. Нявыглас, «выгадна адрознiваецца ад многiх краiн, у тым лiку некаторых нашых суседзяў, дзе гэты працэс мае працяглы i нярэдка скандальны характар».

Г. Нявыглас наступным чынам ахарактарызаваў С. Сiдорскага: «ён мае, без перабольшвання, вялiзны вопыт гаспадарчай i кiруючай дзейнасцi, ён патрабавальны, здольны прымаць адказныя рашэннi i ўпарта дамагацца рэалiзацыi пастаўленых задач. У гэтым сэнсе аб iм можна сказаць, што ён сапраўдны прафесiянал, дастойны прэм’ер». Кiраўнiк прэзiдэнцкай Адмiнiстрацыi адзначыў, што пад кiраўнiцтвам С.Сiдорскага Савет Мiнiстраў паспяхова спраўляецца з задачамi дзяржаўнага будаўнiцтва i сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Самае галоўнае тут, што праграма мiнулай пяцiгодкi была выканана ў поўным аб’ёме, стварыўшы фундамент паспяховаму развiццю нашай дзяржавы. Больш таго, значна перавышаны заданнi па выпуску прамысловай прадукцыi, аб’ёму экспартных i iмпартных аперацый, росту рознiчнага тавараабароту, рэальных грашовых даходаў, рэальных заробкаў насельнiцтва. Аб’ём валавога ўнутранага прадукту за апошнюю пяцiгодку павялiчыўся ў 1,4 раза. У краiне, падсумаваў Г. Нявыглас, «створана эфектыўна працуючая эканомiка сацыяльна арыентаванага тыпу: штогадова паляпшаюцца якасныя параметры яе функцыянавання, павышаецца рэнтабельнасць вытворчасцi, скарачаецца доля стратных арганiзацый, знiжаецца энергаёмiстасць валавога ўнутранага прадукту, расце прадукцыйнасць працы, знiжаецца iнфляцыя, захоўваецца стабiльнасць на валютным рынку».

Ад новага прэм’ер-мiнiстра дзяржава i народ павiнна чакаць «мабiлiзацыi ўсiх органаў выканаўчай улады для сiстэмнай працы па выкананню маштабных задач наступнай пяцiгодкi, больш дынамiчнага i эфектыўнага развiцця эканомiкi краiны, актыўнага ўдзелу ў стварэннi дзяржавы для чалавека ў поўным сэнсе гэтага слова». Рашэнне пастаўленых задач, адзначыў Г. Нявыглас, магчымае толькi пры ўмове кампетэнтнага кiраўнiцтва сацыяльна-эканамiчнымi працэсамi. А таму механiзм дзяржаўнага кiравання павiнен «канчаткова пазбавiцца ад бюракратызму, валакiты, фармалiзму, любых праяўленняў карупцыi» i аб’ядноўваць «дальнабачных, iнiцыятыўных, адказных i адданых краiне i народу кiраўнiкоў i спецыялiстаў, якiя мысляць па-дзяржаўнаму, працуюць з максiмальнай вынiковасцю i аддачай». Г. Нявыглас лiчыць, што ёсць усе падставы казаць, «што Савет Мiнiстраў зможа здзяйснiць комплекс мер па эфектыўнаму развiццю народнай гаспадаркi краiны».

У сваёй прамове С. Сiдорскi адзначыў, што асноўнай задачай новага ўрада стане выкананне праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006—2010 гады, паказчыкi якой «надзвычайна напружаныя». У прыватнасцi, валавы ўнутраны прадукт да канца пяцiгодкi павiнен быць павялiчаны на 46—55 працэнтаў, прадукцыя прамысловасцi — да 50 працэнтаў, сельскай гаспадаркi — да 45 працэнтаў, iнвестыцыi ў асноўны капiтал — да 75 працэнтаў, экспарт беларускай прадукцыi — на 60 працэнтаў. С. Сiдорскi спынiўся на асноўных напрамках дзейнасцi будучага ўрада.

Па-першае, гэта рэфармаванне i павышэнне канкурэнтаздольнасцi эканомiкi праз далейшае стварэнне буйных прамыслова-фiнансавых карпарацый i аб’яднанняў, структур горадаўтвараючых прадпрыемстваў, завяршэнне тэхнiчнага пераўзбраення i мадэрнiзацыi вытворчасцяў, далейшае развiццё iнавацыйных i высокатэхналагiчных галiн. Па-другое, развiццё энергетыкi. Галоўная мэта энергетычнай стратэгii — забеспячэнне энергетычнай бяспекi i эфектыўнага i ўстойлiвага функцыянавання галiн палiўнага-энергетычнага комплексу. Па-трэцяе, развiццё аграпрамысловага комплексу, якi павiнен складацца з эфектыўных канкурэнтаздольных вытворчасцяў сельгаспрадукцыi i прадукцыi яе перапрацоўкi. Так, у 2006—2010 гадах павiнен цалкам абнавiцца парк збожжаўборачных камбайнаў, да 2010 года запланавана стварыць каля 1,5 тысячы аграгарадкоў з сацыяльнай iнфраструктурай i г.д.

Па-чацвёртае, будаўнiчая галiна, развiццё якой павiнна забяспечыць нарошчванне тэмпаў уводу жылля да 2010 года да 6,2 млн квадратных метраў. Агульная сума iнвестыцый, якая будзе накiравана на рэалiзацыю праграмы развiцця будаўнiчай галiны, складзе 2,9 трлн беларускiх рублёў. Па-пятае, дакладна вызначаная i скаардынаваная iнвестыцыйная дзейнасць. У 2006—2010 гадах урад збiраецца рэалiзаваць не менш за 105 iнвестыцыйных праектаў з дапамогай замежных крэдытных лiнiй на агульную суму 1,8 млрд долараў. Працягваецца праца па атрыманню краiнай суверэннага крэдытнага рэйтынгу, што дазволiць прыцягнуць крэдыты ў большых памерах i на больш выгадных умовах. Сярод прыярытэтных накiрункаў дзейнасцi новага ўрада С. Сiдорскi таксама назваў стабiлiзацыю iнфляцыi, жыллёва-камунальную гаспадарку, удасканаленне падатковай палiтыкi, забеспячэнне занятасцi насельнiцтва, пашырэнне сферы паслуг, стымуляванне вытворчасцi, сацыяльную абарону насельнiцтва, дэбюракратызацыю i iншае. Дакладней аб праграме дзейнасцi ўрада дэпутаты яшчэ даведаюцца пасля таго, як яна будзе ўнесена iм на разгляд. Асноўны ж яе прыярытэт — «чалавек, iнавацыi i дабрабыт».

Вынiкi разгляду прапановы прэзiдэнта аб адабрэннi кандыдатуры С. Сiдорскага на пасяджэннях парламенцкiх камiсiй падвёў старшыня камiсii па дзяржаўнаму будаўнiцтву, мясцоваму самакiраванню i рэгламенту Палаты прадстаўнiкоў Мiхаiл Сасонка. Паводле яго слоў, дэпутаты пераканалiся «ў высокiм прафесiяналiзме Сяргея Сяргеевiча, яго здольнасцi прагназаваць i бачыць перспектывы развiцця дзяржавы ў цэлым». Гэтыя вывады пацвердзiлi вынiкi галасавання. У адпаведнасцi з рэгламентам яно было тайным, а кандыдатуру прэм’ер-мiнiстра для адабрэння павiнна была падтрымаць большасць ад поўнага саставу нiжняй палаты парламента. У вынiку за кандыдатуру С. Сiдорскага прагаласавала 103 дэпутаты, супраць — толькi 2.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi далi згоду на прызначэнне Сяргея Сiдорскага прэм’ер-мiнiстрам краiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика