21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Крыштальны журавель» чакае новага ўладальнiка

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

З 18 па 27 красавiка на базе Акадэмii паслядыпломнай адукацыi пройдзе заключны этап рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў «Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь-2006».

Высвятляць, хто з iх варты насiць ганаровае званне «Настаўнiк года», будзе 21 педагог: кожная вобласць i горад Мiнск дэлегавалi ў фiнал трох пераможцаў сваiх рэгiянальных конкурсаў. Сярод сёлетнiх фiналiстаў ёсць настаўнiкi беларускай i рускай мовы i лiтаратуры, гiсторыi, замежных моў, геаграфii, бiялогii, хiмii, фiзiчнай культуры, выяўленчага мастацтва i настаўнiкi пачатковых класаў. Сярэднi ўзрост удзельнiкаў конкурсу — ад 28 да 45 гадоў.

Як паведамiла журналiстам прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Акадэмii паслядыпломнай адукацыi Галiна Нiкалаенка, якая ўзначальвае журы, усе ўдзельнiкi конкурсу вызначаюцца высокай прафесiйнай i iнтэлектуальнай кампетэнтнасцю. Прыкладна палова з iх — гэта прадстаўнiкi сельскiх школ. «Нiякiх адрозненняў у прафесiйным майстэрстве гарадскiх i сельскiх настаўнiкаў мы не заўважаем, — падзялiлася сваiмi назiраннямi старшыня журы. — Такая ж тэндэнцыя назiралася i падчас папярэдняга конкурсу. Яшчэ адна цiкавая тэндэнцыя — гэта свабоднае валоданне пераважнай большасцю педагогаў мультымедыйнымi сродкамi навучання. Прычым настаўнiкi, якiя прадстаўляюць сельскiя школы, валодаюць iмi нiчым не горш за сваiх гарадскiх калег».

Заключны этап конкурсу будзе складацца з фiналу i суперфiналу. У фiнале канкурсантаў чакаюць псiхолага-педагагiчнае тэсцiраванне, творчае самапрадстаўленне i два паказальныя ўрокi ў незнаёмай аўдыторыi. Адзiн урок будзе хатняй нарыхтоўкай: канкурсант сам выбiрае тэму, клас i ўзровень выкладання прадмета. А вось тэма другога ўрока будзе для канкурсантаў поўнай нечаканасцю — умовы гульнi iм дыктуе журы... Пляцоўкамi для дэманстрацыi педагагiчнага майстэрства стануць сталiчныя школы.

У суперфiнал па вынiках усiх выпрабаванняў выйдуць толькi шасцёра настаўнiкаў, якiя набяруць самую высокую суму балаў. Суперфiналiстаў чакае педагагiчны брэйн-рынг, правядзенне мiнi-ўрока на сцэне i абарона адукацыйнага праекта на тэму «Якасная адукацыя — гэта...». Кожны з суперфiналiстаў будзе дзялiцца сваiмi меркаваннямi наконт таго, як можна павысiць якасць адукацыi ў рамках выкладаемага iмi прадмета.

Трэба зазначыць, што ў гэтым годзе конкурс «Настаўнiк года» адзначае свой 15-гадовы юбiлей. Пачынаючы з 1991 года звання «Настаўнiк года» былi ўдастоены шэсць педагогаў (конкурс прафесiйнага майстэрства педагогаў праводзiцца адзiн раз у два-тры гады). У 2004 годзе ў конкурсе перамог настаўнiк iнфарматыкi Магiлёўскага абласнога лiцэя № 3 Iгар Якiменка, якi на сённяшнi дзень узначальвае гэту навучальную ўстанову. Многiя былыя канкурсанты сталi пазней кiраўнiкамi, уладальнiкамi навуковых ступеняў i нават дзяржаўнымi дзеячамi. Для прыкладу, пастаянную парламенцкую камiсiю па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу ўзначальвае зараз пераможца конкурсу «Настаўнiк года» ўзору 1995 года Уладзiмiр Здановiч.

Многiх цiкавiць, цi будзе зламаная даўняя традыцыя: чамусьцi ў Беларусi (як, дарэчы, i ў нашых суседзяў-расiян) на конкурсах прафесiйнага майстэрства педагогаў перамагаюць, як правiла, настаўнiкi-мужчыны, хоць прафесiя настаўнiка носiць яскрава выражаны жаночы характар.

Сёлета сярод 21 фiналiста — усяго пяцёра мужчын. Мiж iншым, калi паглядзець на лiчбы статыстыкi, то прыходзiш да высновы, што мужчын у школе хутка будуць насiць на руках — у агульнай колькасцi работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў доля мужчын-педагогаў складае толькi 14,4 працэнта. Прычым мужчынскае прадстаўнiцтва працягвае ў школах няўхiльна змяншацца...

Пераможца конкурсу «Настаўнiк года-2006» будзе аб’яўлены 28 красавiка ў Палацы Рэспублiкi. За 15 гадоў iснавання конкурсу змянялася i ўдакладнялася яго назва, але нязменнай заставалася эмблема i галоўны прыз конкурсу — «Крыштальны журавель», якi сiмвалiзуе чысцiню i ўзвышанасць думак, пачуццяў i памкненняў, а таксама iнтэлектуальны ўзлёт педагога, iмкненне да вяршынь самаўдасканалення. Своеасаблiвай традыцыяй стала i ўручэнне галоўнага прыза лепшаму настаўнiку года Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, а таксама сустрэча кiраўнiка дзяржавы з фiналiстамi конкурсу. Варта таксама дадаць, што вызначэннем лепшага ў прафесii конкурс не абмяжуецца — увесь наступны год пройдзе пад знакам распаўсюджвання перадавога педагагiчнага вопыту на ўсю краiну: фiналiсты конкурсу будуць ладзiць майстар-класы для сваiх калег у розных рэгiёнах Беларусi. Акрамя таго будзе выдадзена кнiга лепшых урокаў канкурсантаў...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 18 па 27 красавiка на базе Акадэмii паслядыпломнай адукацыi пройдзе заключны этап рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагагiчных ра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика