21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добразычлiвыя адносiны медыкаў да пацыентаў будуць заахвочвацца

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

На эмблеме Беларускага дзяржаўнага медыцынскага унiверсiтэта напiсана «Майстэрствам i чалавекалюбствам, працай i ведамi». Менавiта такiмi якасцямi павiнен валодаць кожны яго выпускнiк. А за 85 гадоў iснавання гэтай медыцынскай навучальнай установы тут было падрыхтавана больш за 41 тысячу ўрачоў. Сёлета, як чакаецца, будзе выпушчана яшчэ каля 800 спецыялiстаў.

«Праблемы французскiх студэнтаў, якiя баяцца застацца без працы, нашым выпускнiкам у блiжэйшай будучынi дакладна не пагражаюць, — жартуе рэктар БДМУ Павел Беспальчук. — Яны ў нас iдуць лiтаральна нарасхват. У iдэале было б вельмi добра, каб у кожнай з абласцей i ў сталiцы дзейнiчаў свой медыцынскi унiверсiтэт, што дазволiла б органам кіравання больш раўнамерна забяспечваць кадрамi ўстановы аховы здароўя. Бо, скажам, патрэба сталiчных медыцынскiх устаноў ва ўрачэбных кадрах складае на сённяшнi дзень 2154 спецыялiсты, а мы змаглi «закрыць» сваiмi выпускнiкамi толькi 261 пасаду. Пераважная большасць нашых выпускнiкоў, якiя атрымалi размеркаванне ў Мiнск, будуць працаваць там, дзе асаблiва востра адучваецца праблема кадравага дэфiцыту — гэта значыць, у першасным звяне медыцыны...»

Паводле звестак упраўлення кадравай палiтыкi, устаноў адукацыi i знешнiх сувязяў Мiнiстэрства аховы здароўя, на канец 2005 года ў лячэбна-прафiлактычных арганiзацыях Мiнiстэрства аховы здароўя заставалiся вакантнымi 2798 урачэбных пасад плюс 2442 пасады сярэдняга медыцынскага персаналу. У многiм праблема дэфiцыту ва ўрачэбных кадрах вырашаецца за кошт працы медыкаў па сумяшчальнiцтву. Так, летась каэфiцыент сумяшчальнiцтва ва ўрачоў складаў 1,39, а ў сярэдняга медыцынскага персаналу — 1,12. Хоць ёсць у гэтай з’явы i адваротны бок.

— У снежнi 2005 года сярэдняя заработная плата ў медыцынскай галiне дасягнула 246 умоўных адзiнак, — тлумачыць старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя Алена Бельская. — Аднак калi параўнаць аплату за адну гадзiну працы ў нашай галiне з аплатай за гадзiну працы ў прамысловасцi, то стане вiдавочным, што мы намнога ад прамысловасцi адстаём. I памер нашых заробкаў напрамую залежыць ад дадатковых дзяжурстваў, звышурочнай работы i гэтак далей. А па колькасцi адпрацаваных гадзiн мы, наадварот, у краiне лiдзiруем. Скажам, стаўка маладога спецыялiста пасля заканчэння ВНУ складае ўсяго 222,8 тысячы рублёў, што не можа нас не хваляваць. Гэту сiтуацыю трэба карэнным чынам змяняць, i праца на адну стаўку павiнна ўрачам годна аплачвацца.

Дарэчы, у многiх краiнах свету заробкi ўрача ў першасным звяне медыцыны напрамую залежаць ад таго, колькi чалавек ён абслугоўвае. Пацыент мае права самастойна выбiраць сабе лечачага ўрача, i гэта з’яўляецца найлепшым стымулам для якаснай i эфектыўнай працы медыцынскiх работнiкаў.

Паводле слоў Тамары Бельскай, Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб удасканаленнi матэрыяльнага стымулявання асобных катэгорый урачоў» — гэта толькi пачатак рэформы, якая будзе ажыццяўляцца ў аплаце працы беларускiх медыкаў у блiжэйшыя гады. I заахвочвацца будзе не толькi прафесiяналiзм, але i добразычлiвыя i ўважлiвыя адносiны медработнiкаў да пацыентаў.

У гэтым годзе, як чакаецца, кантрольныя лiчбы прыёму ў медыцынскiя ВНУ за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту будуць павялiчаны на 5,1 працэнта. З выпускнiкоў 2006 года для ўкамплектавання сельскiх участковых бальнiц, урачэбных амбулаторый i ўстаноў, размешчаных у пацярпеўшых ад Чарнобыльскай катастрофы раёнах, плануецца накiраваць прыкладна 300—320 чалавек, што дазволiць цалкам задаволiць iх кадравыя патрэбы. Увогуле чакаецца, што пры захаваннi прагнозных паказчыкаў прыёму ў медыцынскiя ВНУ, пачынаючы з 2008 года нарэшце з’явiцца рэальная магымасць цалкам задавальняць усе кадравыя заяўкi i абласных камiтэтаў па ахове здароўя, i Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама.

А вось пытанне, як не дапусцiць у галiну аховы здароўя выпадковых людзей, псiхалагiчныя i маральныя якасцi якiх несумяшчальныя з прафесiяй ўрача, па-ранейшаму застаецца адкрытым. Меркавалася, што ўжо ў гэтым годзе будуць распрацаваныя тэсты па вызначэнню прафесiйнай прыдатнасцi прэтэндэнтаў на паступленне ў медыцынскiя навучальныя ўстановы. Аднак рэктар БДМУ Павел Беспальчук лiчыць, што правесцi папярэднi прафадбор практычна нерэальна. «Медыцынай трэба «заразiцца», — лiчыць ён. — У медыцынскую ВНУ вельмi цяжка паступiць, але яшчэ больш цяжка там навучацца. I многiя студэнты «адсейваюцца» яшчэ на першых двух курсах навучання, не вытрымаўшы вучэбных нагрузак цi расчараваўшыся ў будучай прафесii. Яшчэ адзiн шанц для вызначэння правiльнасцi здзейсненага выбару прадастаўляецца iм падчас прак-тычных заняткаў у медыцынскiх установах: добра ведаць тэорыю — гэта яшчэ толькi палова справы, i зусiм iншая справа — працаваць з жывымi людзьмi. На жаль, але вызначыць, хто атрымаецца з абiтурыента, не змогуць нiякi дэтэктар цi тэст. I не кожны з нашых выпускнiкоў можа стаць урачом з вялiкай лiтары — мы гэта цудоўна разумеем. Адных толькi выдатных адзнак у дыпломе для гэтага будзе недастаткова...»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На эмблеме Беларускага дзяржаўнага медыцынскага унiверсiтэта напiсана «Майстэрствам i чалавекалюбствам, працай i ведамi». Менавiта такiмi якасцямi пав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика