Урачыстае адкрыццё фотавыстаўкi «Чарнобыль. Праз 20 гадоў» адбудзецца ў Мiнску
Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА
Урачыстае адкрыццё фотавыстаўкi «Чарнобыль. Праз 20 гадоў» адбудзецца сёння ў мастацкай галерэi «Унiверсiтэт культуры» ў Палацы Рэспублiкi. Аб гэтым расказала карэспандэнту БЕЛТА навуковы супрацоўнiк галерэi Надзея Сiнкевiч.
Яна адзначыла, што ў экспазiцыю ўвайшлi работы японскага фотажурналiста i старшынi Чарнобыльскага дзiцячага фонду Японii Руiчы Хiракавы, а таксама фатаграфii, што зрабiлi дзецi, якiя пражываюць у пацярпеўшых раёнах Беларусi, Расii i Украiны. Арганiзатарамi выстаўкi выступiлi Камiтэт па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, прадстаўнiцтва ЮНIСЕФ у Беларусi, пасольства Японii i Чарнобыльскi дзiцячы фонд Японii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае адкрыццё фотавыстаўкi «Чарнобыль. Праз 20 гадоў» адбудзецца сёння ў мастацкай галерэi «Унiверсiтэт культуры» ў Палацы Рэспублiкi
|
|