Як правiльна збiраць бярозавы напой
У нашай краiне шмат лясоў, у тым лiку i беразняку. Кожную вясну вясковыя жыхары накiроўваюцца ў лес за сокам. Але не заўсёды i не ўсе ведалi, як здабываць сок i адначасова не шкодзiць сваiмi дзеяннямi прыродзе.
Дырэктар Смалявiцкага лясгаса Мiкалай Малышаў паведамiў карэспандэнту «Звязды», што сёлета змянiлiся правiлы, па якiх ажыццяўляецца нарыхтоўка бярозавага соку насельнiцтвам. Каб ажыццявiць гэту легальную зараз аперацыю, грамадзянiн павiнен звярнуцца за адпаведным дазволам у ляснiцтва i заплацiць пэўную суму грошай. «Бярозавая» стаўка для арганiзацый i грамадзян аднолькавая — 16 рублёў за здабыты лiтр соку. Потым работнiкi лясной аховы паказваюць клiенту месца, дзе дазволена збiраць сок. Увогуле здабываць сок дазваляецца толькi на ўчастках спелых i перастойных пасаджэнняў 1-й i 2-й групы лясоў. На асаблiвых участках i ў межах зялёнай зоны вакол гарадоў нарыхтоўка соку забаронена. Пад першую i другую групы лясоў падпадаюць беразнякi, якiм больш за 61 i 71 год адпаведна. Для падсочвання спецыялiсты выбiраюць бярозы дыяметрам ад 20 сантыметраў i больш. Ад велiчынi дыяметра выбiраецца i колькасць адтулiн, якiя дазваляецца рабiць у дрэве. Пры дыяметры дрэва ад 25 да 30 сантыметраў дазваляецца зрабiць ужо 2 адтулiны; ад 30 да 40 — 3 дзiркi; а звыш 40 сантыметраў — 4 адтулiны. Для падвязкi пад сок спецыялiсты лясгасаў скарыстоўваюць полiэтыленавыя мяхi ёмiстасцю да 100 лiтраў. Гэтая тэхналогiя нарыхтоўкi соку абавязковая для ўсiх удзельнiкаў працэсу: як для арганiзацый, так i для грамадзян. За парушэнне тэхналогii нарыхтоўкi цi за невыкананне агульных правiлаў прадугледжаны штрафныя санкцыi. На асаблiва забароненых участках лясоў штраф складзе 0,2 базавыя велiчынi, на тэрыторыi 1-й i 2-й групы лясоў — адпаведна 0,15 i 0,1 БВ. Такiм чынам, памер штрафу для грамадзян можа складаць ад 3 да 6 тысяч рублёў. Нарыхтоўка бярозавага соку на тэрыторыi Смалявiцкага лясгаса сёння вядзецца паскоранымi тэмпамi, бо заданне на збор напою сёлета павялiчылi тут у тры разы. У гэты сезон дзяржава плануе прыняць у леснiкоў рэгiёна каля 900 тон бярозавага соку. Паводле слоў галоўнага ляснiчага Смалявiцкага лясгаса, паляванне на птушак у гэтым раёне пачалося з гэтых выхадных. Практычна ўсе буйныя вадаплаўныя птушкi ўжо прыляцелi. Зараз назiраецца масавы пералёт мiграцыйных качак. Нiякiх хворых або мёртвых птушак у рэгiёне зафiксавана не было. Сёння ўся лясная ахова i iншыя спецыялiсты дакладна праiнструктаваны, што трэба рабiць у гэтых выпадках. Зараз у нашых лясах усё спакойна. Сяргей КУРКАЧ. Мiнск—Смалявiчы—Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краiне шмат лясоў, у тым лiку i беразняку. Кожную вясну вясковыя жыхары накiроўваюцца ў лес за сокам. Але не заўсёды i не ўсе ведалi, як здабы |
|