Жыхары Мiншчыны, сустракайце кiрмашы!
Ужо стала добрай традыцыяй, што правядзенне кiрмашу ў Салiгорску распачынае на Мiншчыне дачны сезон. У мiнулую суботу на цэнтральнай плошчы горада сваю прадукцыю прадставiлi 30 сельскагаспадарчых арганiзацый, шматлiкiя гарадскiя прадпрыемствы, а таксама вытворцы з дзевяцi суседнiх раёнаў вобласцi.
Пад удалыя народныя спевы на шматлюдным месцы разгарнуўся актыўны гандаль. Выбiраць было з чаго: дзяржаўныя прадпрыемствы, сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы, спажывецкiя таварыствы, фермеры, прыватныя ўласнiкi чаго толькi не прывезлi. Велiкодныя яйкi, будаўнiчыя матэрыялы, жывая рыба, саджанцы дрэў, насенне бульбы, кандытарскiя вырабы, паўфабрыкаты, мяса, малочныя вырабы, веснавое адзенне, абутак — адным словам, усё-усё, што можна сабе ўявiць. У дзецяй, а на кірмаш большасць жыхароў прыйшла з сем’ямi, папулярнасцю карысталася салодкая вата i цацкi. У дарослых — насенне, саджанцы i насенная бульба, сродкi для аховы раслiн. Уладзiмiр Касянеўскi i яго маленькi сын прыехалi ў Салiгорск, каб прадаць пар-сючкоў. Да дванаццацi гадзiн восем свiнак ужо знайшлi свайго пакупнiка: — Яшчэ двух засталося прадаць, i пайду глядзець на кірмаш. Дома папрасiлi саджанцаў яблынь прывезцi. Шашлычкоў з сынам пакаштуем, сувенiраў панакупляем. Я першы раз удзельнiчаю ў такiм кiрмашы ў якасцi гандляра, i ведаеце, вельмi падабаецца. Пакупнiкоў шмат, усе задаволеныя, настрой добры. У наступны раз таксама прыеду са сваiм таварам — мы парасят самастойна вырошчваем, попыт на iх сёння вялiкi. — Жыхары горада, госцi Салiгорска з ранiцы пачалi наведваць кiрмашы, нават нягледзячы на капрызнае надвор’е. Сёння тут праводзяцца шырокiя выставы-продажы. Вельмi вялiкi асартымент прадставiў Слуцкi мясакамбiнат, Глыбоцкае раённае спажывецкае таварыства, — паведамiў старшыня Салiгорскага гарвыканкама Мiхаiл Амельянчук. — З нашага горада разнастайную прадукцыю прапанаваў мясцовы хлебазавод. I яшчэ мне асабiста хочацца сказаць пра Салiгорскi малочны завод. У апошнi час ён значна пашырыў асартымент прадукцыi, дзве трэцi вырабленых на iм ёгуртаў набываюць жыхары нашага горада. — Як вы ведаеце, сёння праходзiць i суботнiк. Многiя музычныя i тэатральныя калектывы з вобласцi праводзяць яго на нашым кірмашы. Ён тэматычны: «Усё для сада i агарода», якраз перад пачаткам дачнага сезона, — кажа Кацярына Пратасевiч, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Мiнаблсельгасхарч». — Як i ў любым месцы, кiрмаш — гэта не толькi продаж. Для некаторых гэта i свята, паглядзiце навакол — ва ўсiх радасць у вачах, людзi прыходзяць на цэнтральную плошчу з сем’ямi, сябрамi, не толькi за пакупкамi, але i музыку паслухаць, са знаёмымi сустрэцца i проста добра правесцi час. Такiм чынам, веснавыя кiрмашы ў Мiнскай вобласцi пачалiся. Не прапусцiце iх i ў сваiм горадзе! Дзмiтрый АЛЬФЕР. Салiгорск—Мiнск Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо стала добрай традыцыяй, што правядзенне кiрмашу ў Салiгорску распачынае на Мiншчыне дачны сезон |
|